Дзіянаў: Масавыя акцыі пратэсту не могуць быць кепскімі ва ўмовах дыктатуры |
На гэтую сераду "Рэвалюцыя праз сацыльныя сеткі" не была запланаваная. Чаму, расказвае каардынатар ініцыятывы Вячаслаў Дзіянаў.
Еўрарадыё: Чаму гэтым разам акцыі не было?
Вячаслаў Дзіянаў: Сёння акцыя не адбылася, таму што мы рыхтуемся да Народнага сходу 8 кастрычніка. Зараз выпускаюцца відэаролікі, абвяшчаюцца месцы, дзе будуць праходзіць народныя сходы па Беларусі.У будучым — невядома, ці будуць акцыі ў такім фармаце ці ў іншым, але чагосьці чакаць трэба. Па сутнасці, сістэма збора людзей адпрацаваная, сістэма арганізацыі акцый адпрацаваная, таму акцый варта чакаць.
| Комментировать | « Пред. запись — К дневнику — След. запись » | Страницы: [1] [Новые] |