Апошні ў першы ) |
|
|
Толькі сказала пра восень... ) |
з перррршым снегам!..
|
Метки: рознае святы |
Восеньскае |
Настроение сейчас - спаааткі
Я люблю гэта, калі тупаеш па лужыне, а дакладней па таму , што ўчора было лужынай, а зараз нібы кавалак шкла; і яно з хрумстам дзеліцца на кавалкі. Потым так неяк радасна становіцца ) І неба, дарэчы, самае файнае толькі калі холадна. Наогул, калі холадна - добра. Бадзёра больш-менш.
І яшчэ калі пускаеш паааар дыханнем. Неяк так яскрава падаецца, што ты - нешта жывое, цёплае, нешта там у табе, ў вантробах тваіх ёсць. І тут так - хаааааа *пар* - нібы выпускаеш гэта. Люблю такое )
А яшчэ мне падарылі крылы. А дакладней - дрыгву! Самую сапраўднуюю! Ччорт, як жа адсюль вылезцііі?.. О, Інтэрнэт. я загіну ад тваіх крыважэрных лап!.. =)
А яшчэ мяне пачнае раздражняць лівтырнет. Хоць я яго і лічу такім родным, і так крыўдна прызнаваць - але ён нязручны. Грр. І я так люблю гэты дзённік. Эх, пахне ўваходзінамі ...
А яшчэ вось што. Нешта там чарвякі варушацца ў чэрапе, а сказаць не магу. Паспрабую. Ну всоь фатаздымак - імгненне, адна секунда ж, так? Жудас. Колькі жыццяў тады складаюць усе-прыўсе фатаздымкі, якія ёсць у свеце? Огооо... І фатограф - не прост ж чалавек з прыладай, не просто ж мастак, там, псіхоляг. Нешта ж яшчэ, пэўна. Чорт. Не тое. Але некаторыя гэтыя адлюстраваныя на маніторы/паперы секунды часам надзіва моцна ўражваюць. Мне вельмі ўрэзалася адно дзіцё ў рэанімацыі. Дрэнна памятую, дзе і што за фота, але, пэўна, гэта і ёсць лепшая адзнака, калі глядач не можа забыць. Не, няма ніякіх асабістых асацыяцый, проста надзвычай фота ўразіла. Надзвычай. Адзінае, што хм... Я разумею, у пагоні за кадрам можна шмат пераадолець, але як жа эм.. мараль? сорам урэшце-рэшт? не. Гэта цяжка. Калі б я была фатографам, думаю, ў жыцці не навяла б аб'ектыву на гэтае дзіця.
Канешне, калі мы праглядаем фатаздымак, мы яго аналізуем, шукаем нешта сваё (ну, кожны па-свайму). Але... ну як так?..

і так?
Метки: думкі файна |
Загадка |
Як называюць дзіцёнка зубра?
Зубраня? І адкуль вы тольк ўзялі гэтае слова!..
|
Метки: зубраня 08 рознае |
Дома |
Настроение сейчас - зефір
Няўжооо… Няўжо я тууут! “Вясна-красна, я цябе дачакаўся! Цяжка было, але я не здаваўся!” (с) =)) Недарэчы акалічнасцям, але дакладна пасуюць настрою ;)
Якраз сонца такооое, што насамрэч адчуванне вясны. Хутчэй бы яна.
Ай. Не хачу пісаць больш пра тое, дзе я была. Бее. Яшчэ столькі разоў пра гэта ўсё расказваць. Бе. Адным словам – расчараваная. Якуя неверагодна вялізную колькасць водгукаў я чула – не перадаць проста. Прычым, толькі станоўчых. Пэўна, чакала большага. Проста не пашансіла з атрадам. Ай, хопіць.
Адзіная радасць – выпальванне. Вось гэта насамрэч ааа! Калі раптам у каго ёсць валяецца непатрэбная такая прылада (для выпальвання) – гатовая купіць (ці проста прыняць як падарунак ;) )
А наперадзе – школка (ужо і не новая, здаецца), канверты па Беларусі, дасылаць кружэлкі з фотамі, шмат яшчэ спраў. Карлсан’с ДН (капеец, дагэтуль нічога не прыдумалаа, ыы).
Зараз скажу: “Фоты пазней”, але, пэўна, гэта будзе значць, што ніколі ) (як з Балаклавай) Ну і лан. Хаця паглядзім. Бо некалькі цікавых насамрэч ёсць )
|
Метки: зубраня 08 |
"Ліст з-пад Нарачы" |
Жудас... Нават не ведаю, з чаго пачаць. Чорт.
Да гэтага моманту лічыла гадзіны менавіта да гэтага моманту (т.б. інэт). Цяпер буду лічыць секунды да ад'езду.
Фу. Я трапіла зусім не туды, куды хацела. Сістэму размяркоўвання дзяцей апісваць не буду, але, адчуваю, я павінная была быць абсалютна не ў гэтым корпусе. Там, дзе я хачу быць - творчасць, дзеці, супірважатыя, газеты, радыё, канфэрэнцыі і шмат іншай радасці. Дзе я - сум, гопнікі і холадна.
У нашым атрадзе жыве (проста так атрымалася) дзіцячы дом сямейнага тыпу. Спачатку гэтыя дзеткі былі адзінай маёй радасцю. Толькі з імі і вазілася, праўда ) Потым іх адсялілі далей, бо мы ім заміналі спаць. І авечка засталася сама-насам з сабой і яшчэ 791 дзіцём (ня хілая колькасць дзяцей для адной змены, так?!)
Некая іншая. Млявая, кволая некая. фу. аж брыдка. Думаю: "Што ж здарылася7! Не дай Божа такой застацца!" Потмы супакоіла Дзіма: "Гэта нармалёва. Чалавеку натуральна падстройвацца пад акалічнасці. Калі табе так зручна - будзь". Хух. Палягэчла ) Горш, калі прызвычаюся і стану такой жа, як яны. Не, справа не ў тмы, што я тут адіная (!) з Менску. Часам па чалавеку немагчыма вызначыць, адкуль ён. Але тут... Паолва атраду - Калінкавічы... Нічога не маю супраць гэтага гораду, але... Чорррт. Не магу. Грр. Гэтыя гоп-хлопцы, якім абы паціскаць гэтых няшчасных гоп-дзевак, якія ў самы люты холад апранаюць спадніцу даўжыні не буду казаць як называецца; гэты лексікон іх, паводзіны, звычкі. Брр. А там, дзе я павінна быць - зусім не так (
Аднойчы раптам я пабачыла заплечнік (ну а потмы і саму дзяўчыну) з_менавіта_тым_значком_які_я_хачу!! Думаю: "Ну ўсё, пофіг на ўсіх, пэўна яна адзіая тут нармалёвая". Кхм. Ну-ну. Зашмат Вы, спадарыня Аляксандра, жадаеце )
Хаджу на выпальванне. Падабаецца. Уся ў "Дзікім паляванні". Гэта таксама адзін з паратункаў ад рэальнасці.
Прычым вяртацца я не хачу, як бы кепска мне тут ні было. Пэўна, арганізм яшчэ спадзяецца на нешта лепшае.
Ніхто да мяне не хоча ехаць ( У Ляшкі калоквіюмы некія, Дзіма грэе пяткі на Чырвоным моры, а астатнія блін (
Самае цудоўнае тут - Нарач і чаканне сонца. Боя яго тут не хапае. А яшчэ хачу плэер і глазіраваных сыркоў. І закахацца, калі ласка. І нічога больш. Усё будзе добра. Я ведаю )
|
Метки: зубраня 08 |
Дзікае паляванне караля Стаха |
Неее, не напісаць не магу, хоць праз 2 гадзіны ўжо з’язджаю.
Не скажу, што проста ааа, мега-ахвігенна-файна, бо пасля прагляду нямецкіх ды іншых замежных спектакляў, па шчырасці, беларускі ўжо не так успрымаю. Але ўсё адно – не чакала ТАКОГА да Караткевіча. Ну наогул. Даўно па мне мурашы натоўпамі не хадзілі і ў тэатры не было насамрэч жахліва. Гэта проста… праўда сядзіш і насмрэч страшна. Гукі гэтыя, цемра, аа…
Усё. Яшчэй раз адна не вытрываю такое глядзець. Толькі каб быў хтосьці побач і трымаў за руку.
Потым як вар’ят ляціш дадому і шугаешся кожнага руху і гуку. Брр. Я баязлівіца.
Дарэчы: я не ведала, што там Аня. Яшчэ раз упэўнілася – яна выдатная.
Цяпер дакладна ўсё. Бывайце )
Метки: анютка уразіла тэатр купалаўскі |
Хай будзе без назвы |
Ну вось і ўсё. Сумёвы, справы ды інш. за плячыма. Зараз толькі валізка і шлях да Нарачы (ох, як пафасна). Неяк пофіг, шчыра кажучы. Але пакуль ёсць яшчэ магчымасць дакрануцца пальцаміда белых квадрацікаў з літаркамі ды пасядзець на родным стуліку, буду пісаць, што хачу. Бо такіх момантаў буду пазбаўлена, адчуваю, тыдні на тры. Такім чынам, што было.
Для мяне вакацыі ўжо пачаліся. Пакуль недакладныя, але адзнакі стаяць. Хм, ну пашчырасці, што хачу сказаць – гэта мегасупірска мець якія-небудзь прынцыпы і адстойваць іх. Нават у такой дробязі, як школа.прачытаць далей
Другое. Віншуйце ) Я ўжо як 2-гі ўрок хадзіла на скрыпачку ) Такі дабілася ) Хай усе гэтыя цёткі не хацелі мяне браць - ну і што ) Я хаджу (дзякуй маім чалавечным выкладчыцам). Разважаць пра скрыпку я магла б да бясконцасці. Навошта, чаму, як… ай. Лянота ) Ну і што, што я жудасна граю; ну і што, што з пад маёй рукі гукі інвалідамі выходзяць; ну і штооооо… Ёсць імпэт і мэты ) + мне падабаецца гэтае адчуванне смыка па струнах… нібы павоольна-павольна выцягваеш руку з мёда… нібы цяжкая-цяжкая кропля глейкае вадкасці вось-вось сарвецца… нібы хуткія ўзмахі крылаў у запаволенай здымцы… Не, раней я такога не адчувала ) Можа, таму так падабаецца?.. )
Яшчэ радасць – мая шаноўная любімая Алена даслала мне ажно другі ліст!! Першы быў з фатаздымкамі, а гэээты… аа! Кніжкі па пластыцы! Канешне *кхэм* там (ЗША) гэта называецца не “пластыка”, і прадаецца не ў наборах па 6, 8, 12 колераў, і якасць зусім іншая, але ўсё адно… таак прыемна.. + чакаю нечага вельмі-вельмі добрага ) *пакуль сакрэт )
Эх… хочацца папісаць, не ведаю чаму. Але хопіць. («Хорошего понемножку») Сёння мяне яшчэ чакае “Дзікае паляванне” (мгм, караля Стаха) Таму крышачку радасці трэба пакінуць на вечар.
Чакайце, не забывайце ) Сувязі са мной амаль няма (тэлефон у некі пэўны час, здаецца, але чакаю лістоў =) ) хачу, каб там быў тырнет
зляцела
|
Метки: школа сябры трызненне думкі падзеі |
Пра брыдкіх людзей + хэлп |
Пачнем спачатку. Паследствы СМІ Беларусі сярод школьных выданняў не пакінулі нас дагэтуль, хаця прайшло ужо месяцаў 5 (што гэта?www.liveinternet.ru/users/2212610/post73913459/ ) У нашы самы мегафайны летнік краіны “Зубраня” ціхімі крокамі набліжаецца журналісцкая змена.
|
Метки: школа грр падзеі |
Ідэальнае надвор’е |
Як яна* паступова надыйшла, праўда? Ніколі такога не было )
Сёння ўррррэшце сутрэліся з Вольгай Паўлаўнай ) Чорт, пазітыватэрапія кожны дзень некая ) ВП – адна хадзячая радасць, а “Шакаладніца” – ахвігенная кавярня, дарэчы, раю ) Нашчабяталіся, як птушкі ) Нават не адчуваю, што яна настаўніца больш чым ў 2 разы старэйшая за мяне ) І не кажыце мне потым, што ўзрост – нешта мегасур’ёзна-важнае )
*Восень
|
Метки: файна фота выкладчыкі |
Дзеці знянацку ) |
Гэта ўжо проста чымсьці неверагодна-немагчымым становіцца – усё што ні здараецца цудоўнага – усё раптам. Ну абсалюта ўсё. Да чаго рыхтуешся – 50:50, а раптам – ну заўсёды!
Асалютна выпадкова даведалася пра імпрэзку і, вядома, прыскакала )
Дзеці – нешта дзіўнае. Здаецца, ну вось усё. Ну вось пераслухала. Ну вось на памяць ведаеш ўсё песні і надакучылі, ўсё. І Аня. Здаецца, ведаеш яе ўсю. Ведаеш яе гэтыя звычкі, інтанацыі, усмешкі. Таксама, думаеш, надакучыла. І тут так раптам прыходзіш (“па добрай памяці”) і нанооова… усё як нанова, як нібы толькі даведаўся пра іх! Песні якія ўжо проста папсой сталі ў галаве – такія цёплыя, такія родныя некія ) А новыя – як некі нью ўзровень. Вось, пэўна, як павінны працаваць гурт, каб слухачам ніколі не бло сумна, нечым трэба вабіць і здзіўляць. А Аня… яна глядзіць кожнаму ў вочы. Гэта неверагодна прыемнае, ну проста неверагодна. Хто гэта адчуваў – зразумее.
Файны быў вечар )
Што ўратуе мяне?
лю
Хто ўратуе мяне?
ты
…мм… ))
|
Метки: дзецідзяцей анютка сябры |
Куфар |
Палянілася я ісці на закрыццё, ну нічога ) Так. Ну сцісла, бо шмат распавядаць няма вялікае ахвоты
Столькі чула пра наш “На балконе”, што чакала больш за Літву нават (спачатку). Расчаравалі. Хм. Наогул,с тудэнцкія тэатры імхо – вельмі цікавае. Гэта тое, з чаго ўсё пачынаецца і чым працягваецца. І па гэтай першай ”прыступцы” можна ўжо судзіць аб развіцці тэатральнага мастацтва ў краіне.
Днепрапятроўск – некі танны КВЗ (
Менск (“На балконе”) – “Зацюканы апостал” – нічога п’еса, але акторы леваватыя (
Літва – я таак чакала! Так чакала! Ааа, студэнцкі тэатр Вільнюскага універсітэту!.. Хм. Часам трэба думаць і аб гледачах, і аб тым, што літоўская – не ангельская, яе не можа ведаць кожны студэнт. Спектакль, пэўна, быў і нядрэнны. Ідэі цікавыя, але… маглі б а) зрабіць пераклад альбо б) на ангельскай. Шкдаа (
ГЕРМАНІЯ. Проста мара-надзея-любоў. А) краіна, б) мова і цяпер в) тэатр. Капец… Проста капец. Я мы яшчэ думалі ісці ці не. Гэта проста… Ну… мяне вельмі ўразіла. Калі я ведаю, што іду на іншамоўны спектакль, я ўжо рыхтуюся, што не сюжэт “выследжваць” буду, а проста насалоджвацца самой дзеяй. А тут 2 ін 1 – бо нават мае зусім не глыбокія веды ў нямецкай + нармалёвая ангельская дапамаглі ўсё зразумець. Ну вось адчуваецца, што аб гледачах падумалі, праўда! Так выразна размаўлялі, зразумела ўсё + некалькі момантаў, што нават неадукаваны б засмяяўся =)) (zhesc’) =)) І (што я асабліва люблю ) без гэтых усіх “забабонаў” – мінімум дэкарацый, усялякіх “вылузванняў” па мінімуму. Проста цудоўныя акторы, ахвігенныя ідэі некаторыя, так экстравагантна,ну і, канешне, (як без гэтага) адчуваецца плынь знакамітага нямецкага кіно ;) Але вельмі эстэтычна. Супір. Іхь маг Дойчланд.
Эх, нельга так шмат добрага ў адзін тыдзень =( з радасцю пахадзіла шмат яшчэ на што, але час ёпсель-мопсель некі кароткі =( Але радая, што трапіла наогул (канешне, “панаваліла студэнтаў” =) ) і пабачыла як_гэта_павінна_быць )
|
Метки: тэатр уразіла |
Куфар |
На ўсё забылася - толькі туды-сюды - са школы ў палац, з палацу ў ліцэй ) Акрамя немцаў ніхто пакуль асабліва не ўразіў. Але немцы былі ААААА! (Zhesc'!) =)) Калі ў ніх студэнцкія тэатры такія, што баюся ўявіць, якія ж прафесійныя?!
Можа, потым падрабязней.
Чакаю Літву
|
Восеньскія прусакі. Сонца зноў у Менску |
Настроение сейчас - бледна-ружова сонечны спакой
Што за дурацкая звычка ў нас вымяшчыць злосць на іншых людях?
Палямантаваў, пакрычыў, наялаўся ўдосталь – палягчэла, давольны. А яму(ёй) ? Ніоклі ж не думаеш. Фу, эгаісты. Усе. Выключэнняў няма. Ах, ну адно (Ісус)
Патэлефануюць самі і пачынааецца… ўзгадваць усё, як і чаму так зрабіў, а я вось такі “харошы-расхарошы” цябе чакаў блаблабла… “Даруй, ну гэта ж дробязь” “А ведаеш, што з дробязей якраз і складаецца нешта агульнае, нешта вялікае”…
І так хочацца адказаць нешта, і ўжо ведаеш што сказаць, і ведаеш, што адказу на твае словы не будзе. Але… чорт! Ну тааак зочацца, і наўспамінаць дахалеры ўсяго.
“Будзь вышэй, будзе вышэй, будзь вышэй…”
Да не магу!!
“Будзь вышэй за іх за ўсіх…”
Да хто тут старэйшы: яна ці я?!!
“Ну і што, будзь вышэй, будзь вышэй…”
Чаму той, хто гэта кажа часам змаўкае? Тады капец пачынаецца: набалбочам абычаго, брыдкасцей розных, а потым блага. Потым сумленне. Грызе сценкі печані. І ўсе ж разумныя, ніхто ж не будзе прасіць прабачэння першым.
Метки: думкі |
Культурныя выходныя. “Мора” |
5 Беларускі Міжнародны Фестываль Тэатру Лялек. “Мора” (Літва)
Яшчэ раз дзякуй Дарыне ))
Кхэм. Ну па шчырасці, наконт сюжэту – абсалютна нічога не зразумела. Ну нічагошанькі ) Думкамі была абсалютна не там. Зараз шкадую ) Проста сачыла за дзеяй. Прыгожая, незвычайная. На малой сцэне – інтымная (заўсёды там так) Алё - чорт – часам трэба і за сюжэтам сачыць ) Уражанне – эмм ну даведалася, як я яшчэ бывае ў тэатры ) Жыццё ў скрыні з пяском.
А яшчэ для такіх фестываляў (ды й не толькі) хачу быць журналістам. Ці проста чалавекам, якому дадуць флаер “прэса”. І павесць яго на шыю і хадзіць бясплатна на кожны спектакль.
|
Метки: тэатр |
Культурныя выходныя. “Лета на балконе” |
Тыдзень нямецкае культуры ў Менску. Кіно. “Лета на балконе”
Па-першае, Менск зараз пахне Берлінам ) Сёння ўвесь дзень было некае эмм “адчуванне Эўропы”. Дзіўнае ) Некая інтэлігентна-лірычная восень, улагоджанае надвор’е, і горад такі ж. Паўсюль нямецкая мова гучыць (я пра цэнтр), людзі (пераважна моладзь) здымаюць Менск (амаль на кожным кроку!), усміхаюцца (менчукі – не )) Файнае адчуванне )
Здзівілася, калі перад нашым (тых, хто сабраліся і спазніліся) носам павесілі аб’яву “месцаў няма”. Ну капеец. Гэта што, ўсё так цікавяцца нямецкім кіно?
- Ну на прыстууупкі!..
- Ужо занятыя
- Ну стоооячы!..
- Ужо стаяць
Урэшце запуцілі ) Зала ЎШЧЭНТ поўная (?!) На прыступках, дарэчы, не горш, чым у крэслах ) Мілы фільм. Кшталту тых, што звонку – легкадумныя, а насаааамрэч … Фільм-фатаздымак. Чамусьці асацыяцыя такая ) Мне спадабалася чытаць пераклад. А чуць – арыгінал )
На жаль не даглядзела, бо спяшалася на наступнае мерапрыемства ) Як-небудзь паспрабую знайсці гэтае кіно.
Ды й наогул. У мяне некае дваякае стаўленне да рэформы: за аднаго боку – не хачу 5 разоў фізікі на тыдзень, а з іншага – хачу нямееецкуюю (( Пасля такой слыхыавай практыкі (трохдзённай!) сёння нават адшукала свой сшытак з тэмамі і сядзела чытала (( Чорт. Сумую ( І праўда – толькі калі страціш, пачынаеш цаніць.
|
Метки: кіно светлы сум блуканні па менску |
Культурныя выходныя. “Патаемнае” |
Сама не чакала, што так здарыцца, але, дзякуючы шаноўнай Дарыне, трапіла на 2 цудоўныя мерапрыемствы. І плюс шмат іншага. Але аба ўсім па чарзе. Паехалі.
5 Беларускі Міжнародны Фестываль Тэатру Лялек. “Патаемнае” (Германія)
Гэта не тое…Гэта абсалютна не тое, што бачыла раней. Ну проста ні ў якія рамкі не ўпісваецца! Гэта сапраўдны тэатр. Не “о, я люблю гэтую акторку”, “а тут фіранкі прыгожыя”. Не. Ну… я проста не ўмею распавядаць пра такое.
Калі не спрабаваць думаць: “Як яна гэта робіць?!”, то можа сапраўды падацца, што ўсё – цуд. Лялькі? Ніводнае. Чалавек тут – лялька. У параўнанні з сабой жа. І чалавек і лялька – адна жанчына. Не, адна жанчына – чалавек і лялька. Сама з сабой, некалькі Я, думкі, спод. Гэта проста неверагоднае. У шоку.
|
Метки: уразіла тэатр |
Жоўтахалодналетняе |
Настроение сейчас - гл. назву
Не, восені няма. Нават, калі дажджы. Ну не прышла яшчэ!
А сёёёння… *пад кат ці не?* быў цудоооўны дзень *ай, не*
1. Адразу пасля школы паехалі ў музычную (па справах) і сустрэла… Мікітуу!(мой аднакласнік) =) Балбытун яшчэ той, натрындзеліся, карацей ) + склаў куманію дарогі туды-сюды-дадому.
2. Кхм. Музычная. ГАДЫ, ЯНЫ НЕ ХОЧУЦЬ БРАЦЬ МЯНЕ НА СКРЫПКУ!=( Ну і што, што мне не 8, якая розніца?! Не думаю, што у 7-8-гадовых будзе столькі жадання і імпэту вучыцца, як у мяне (( Гррр, панабегалася па кабінетах розных цётак, нічога яны мне добрага не сказалі. Толькі шаноўная Э.С. (выкладчыца непасрэдна) сказала прыйсці ў Сб. Эх… паглядзім, што там будзе ( *пакрыўдзілі авечку
3. Выстава “Нашыя дзеці”. Дзякуючы “о, блёгасфэры” цікава было паглядзець работы адносына вядомых людзей. Гэта ну як бы першае, чаму йшла, а другое – сама выстава. І тэма. Эх.. туды трэба прыходзіць цяжарнай ) чэрці малыя )) Зала “падзеленая” на 2 бакі, таму якой скончыш – тое ўражанне і застанецца (хаця не, усё адно светлае). Я пачынала з інтэрнатаў. Да мозгу костак уразіў адзін фатаздымак.І як толькі можна магчыма гэта сфатаграфаваць?..
4. Настрой узнёслы, пахне лістотай, на смак – пламбір, перад вачыма – стракатыя фарбы. Гукі – хруст (лістоты пад кедамі) Ммм. І сонца слепіць. Чмурэю. А потым ішла ўздоўж плоту парка Горкага і “прахадзілася” букецікам з лісця па кратах. “А нука-нука-нука, иди-ка сюда…» - некі дзіцёнак прасоўвае лапку пра краты. “Дай-ка, дай-ка”, “Што табе даць?” – усміхаюся *замілаваная* “Листик жовтенький…» … так міііла )) “Молодец, хорошая тётя»… ))
Палюбіла восень
Метки: сябры музычная выставы дзеці блуканні па менску |
Моўнае )) |
От эта творчаства я панімаю! От эта йізык! Самая настаяшчая мова! Самая замячацельная! Як харашо, што яна ёсць, што вось паўсюду нас акружае! Цаніце яё, таварышчы! І не гаварыце, што ўмірае йізык! Усё ўраннё эта! у нас очань харашо прадвігаейцца ўсё. Вось сцішок вам замячацельны і чудзесненькі, і карціначка. І я люблю марожанае.
Надзенька
Ой, вы дзевачкi беларускiя,
Не ўлюбляйцесь ў ваенных рабят,
Бо ваенныя ўсе жанатыя,
У заблужджэньне прыводзяць дзяўчат.
Адна дзевушка - раскрасавiца,
Празывалася Надзяй яна,
Улюбiлася у ваеннага,
Но ня знала, што дома жана.
Позьнiм вечарам прыйшоў Ванечка,
Падарыў насавой ёй платок.
"Сабiрай ўсё, што ёсьць ў цiбя,
I паедзем на Дальны Васток".
Да вакзала йшлi, цалавалiся,
Любавалiсь сабой, как маглi.
Дал он в рукi ей чамадан пустой,
Сказал: "Пару мiнут абаждзi".
Абашоў кругом, сам зашоў ў вагон
I празрыцельна смотрыт ў акно.
"Да сьвiданiя, больш ня ждзi мiня,
Ў мяне дома есьць дзецi, жана".
I асталася бедна Надзенька
З чамаданам пустым у руках.
Аблiлась сьлязой, зь цем ушла дамой,
Так прайшлi маладыя гада.
|
Метки: вершы фота чырвона-зялёнае менск жжудас |
Дзеля гэтага варта было і падмануць ;) |
Настроение сейчас - вось бы ў сутках 40 гадзііін...
Бесаромнае-бессаромнае ягнё… ))
Учора раніцай я пайшла ў школу. Але не ў тую, куды трэба =) Ммм… У Люленькі быў ДН. Учора ўвесь дзень правяла ў падрыхтаваннях, некуды бегала, гойсала, брр. А сёёёння… рана-ранкам сабраліся. Потым вызначылася, што Грыб праспала (а на ёй шарыкі!) Ну гэт не навіна, у нас заўсёды так было ) Потым свечкі, торт, віншаванні, песенькі і г.д. як патрэбна )
Я думала, пайду на адзін (першы) урок, а потым ужо “на свае”; але, блін, як зайшла “на хвілінку” у клас… пачалося… Эх… *усміхаецца* Ну тааааак прыемна, ччорт! ) “Грэээ, ну застанься, ну Саааааань, нууу проооосім!! Ну на дзееень!..” Блііін… я не магла адмовіць, вядома ) *але не на дзень* Ааа… Як раней.. усё ЯК РАНЕЙ… Бліін… Так утульна (насамрэч утульна), цёпла, усе свае, усё сваё… ну не ведаю. Усе такія дарослыя сталі. Капец. Званок, збіраюся сыходзіць. Дзе куртка? Блін? Грыб, сволач, схавала, гойсалі па ўсёй школе!! ЫЫ)) Нат стамілася. Урэшце рэшт спазнілася (ага, гойсанні + “развітанні”, абдымкі, фоткі, вядома, у “плян” не ўпісваліся першапачаткова)) а як прыемна, каі ідзеш пашколе і амаль УСЕ з табой вітаюцца, дзівяцца, абдымаюцца… Не перадаць словамі.
Зразумела, думак не аб якіх-там Максах Гарэцкіх не было. Рэштку дня “прасядзеля” там…
|
Метки: школа сябры светлы сум |
Матылёк 2 |
Хоць на некаторых момантах было не так цікава, бо гляджу 2-гі раз; хоць пад бокам сядзеў Карлсан са сваімі адвечнымі пытаннямі, хоць на спектакль зноў жа пагналі класы падлеткаў (не забываем, што гэта ТЮГ) – усё адно мурашы натоўпамі бегалі па руках, спіне і шчаках.
Чорт. Я хачу саму гэтую п’есу (т.б. тэкст спектакля). Бо зацытаваць там будзе што. Ааа… якія словы… Не, словы звычайныя. Мы ўжываем іх кожны дзень. Але як яны спалучаны… Прыкладна спрабаваць сказаць як там было не буду – толькі спасую ўсё.
Ыыы… Хочацца ўсіх на яго [на Матылька] вадзіць. Першы быў Карлсан. Шкада, але ёй, адчуваю, не асабліва так і спадабалася (канешне, першы – “Войцэк”, дзе ж тут да “Матылька”! Хаця не. Яна проста спраўднага лайна не бачыла) А я б глядзела і глядзела… Ну, хто наступны са мной ? )
Зы: Ані зноў не было (( Адчуваю, так і не траплю на яе (( Зорка ж ўжо, блін =(( Хачууу…
Метки: тэатр тюг |
Я ёсць |
І насамрэч, было такое адчуванне. Ходзіш, глядзіш фатаздымкі і чакаеш, калі ўжо сам фатограф выступіць. Маша не выйшла. Але было сапраўднае адчуванне яе прысутнасці. Столькі слоў, столькі цёплых, шчырых слоў ад яе сяброў, знаёмых, бацькоў. Але нечага сумна-жалобнага не было. Не. Было нешта светлае, адкрытае. Яно неяк лунала ў паветры. Прыемна-дзіўна-незвычайнае.
Мне вельмі спадабалася. І само адкрыццё, і фатаздымкі, вядома ж. Хм. Не думаю, што варта тут нешта пісаць наконт іх. Такія ж, як яна, пэўна.
Галерэя Nova, В.Харужай, 24.09.2008 - 12.10.2008; штодзень акрамя нядзелі, з 10 да 18

|
Метки: светлы сум выставы |
Стужка |
У мяне кожная паравіна пачынаецца з адмысловага паху. Восень яшчэ не прыйшла. Хм. Проста халоднае лета.
Сёння шмат блукала па гораду. Жудас, панадавалі цэлы стос улётак ) будзе што здаваць на макулатуру Так стамілася ( Але ведаеш што? Сёння я ўбачыла сонца. Нават пасля такога напруджанага дню заўсміхалася ) Яно рэдка зараз бывае. Хоць яшчэ і не восень. Зняла шалік (чамусьці; бо я заўжды мерррзну). Захацелася марозіва. Вар’яцею… )
Прынцып “вучыццанедзеляадзнак” працуе. ) Канешне, некаторыя рэчы/адзнакі часам б’юць па самалюбству, але ў такія моманты нагадваю сабе свае ж “усталёўкі” і ўсё становіцца на свае месцы =) Гэта тааак, прыемна (вучыцца не дзеля адзнак) скажу я табе! Ммм… Спадзяюся, пратрымаюся )
А яшчэ сёння некі абсалютна незнаёмы мне хлопчык сказаў, што яму падалося, нібы я з 23-й гімн ) прыемна =)
А яшчэээ… вось, што каго я знайшла сёння =) Садзьмула пыл, усміхнулася ) буду калупацца )
Метки: школа фота светлы сум блуканні па менску |
Усё геніяльнае – проста :) |
Учора быў радасны дзень. Не “аааа”,не “ой, міла”, а проста радасны. З раніцы пайшла на ф-на (!) першы раз за гэты год, дарэчы. Ммм… праграмку мне выбралі )) І (ура!) мне ўрэшце далі скапіяваць маю першую джазавую складанку!! Ыы, колькі радасці было! )) І той самы эцюд, і шмат маіх наіўлюбёнейшых твораў *з чаго наогул “жарсць” да джазу і пачалася! )* Пасля таксама пагойсала і зайшла ў “Падземку” падпісваць дамову. І што бы ты думаў, шаноўны сябра? =) Звычайна мне нічога не казалі. “Ага, всоь, падпішыце тут.“ А ўчорррра… Дзяўчына (з якой мы яшчэ не бачыліся! ) : “Оой, Вашыя сашчэпкі ажно нарасхват!” Я такааая радасна-здзіўленая была )) Вось ўжо дакладна – усё геніяльнае проста! Бо зрабіць іх – 1,5 хв, а так хутка яшчэ нішто не прадавалася ) + сама дзяўчына сказала )) Блііін )) якая ж я малайчына сама сціпласць якая ж я радааая! )
Эксклюзіў – гэтыя самыя завушніцы ў гэтым жж. Калі ласка )
Метки: хэндмэйд фота я-я поспехі падземка |
Жах... |
ЯК так можна? І што далей?
Адкажыце , калі ласка, калі прачытаеце. http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=19983
|
Метки: жжудас рознае артыкулы дзеці |
Гэта было жудасна, альбо Спод беларускіх канцэртаў |
Гэта скончылася. Хух =) Вольная ад хору на 5 месяцаў ;)
Рэпетыцыі
Шчыра кажучы, думала, будзе горш. Вар’яты-рэжысеры – не так жахліва, як падавалася, і ганялі нас не 100 разоў. 50. Але не 100.
Канцэрт
Ладна мы – коні; пацерпім. А гэтыя дзеткі… А цяпер насамрэч інакш стаўлюся да канцэртаў “нашыя шчаслівыя дзеці і моладзь” Раней проста пофіг было (“скочуць, ну і хай скочуць”), а зараз… Цяжка ўявіць, колькі гадзін яны там прамарнавалі. Гэтыя дзядзькі-цёткі ўсё гарлапаняць ды гарлапаняць, а яны, бедныя, усё адплясваюць. І, што самае цяжкае, усімхаюцца… Вочы ўжо ніякія, а на вуснах “дзяжурная ўсмешка” … Брр…
Канцэрт не для людзей. УСЁ фанера. УСЁ. Я дзівілася, хіба магчыма хор пад фанеру (кхм, зазначу: зводны хор – каля 400-450 чалавек), а вось АРКЕСТР ненасамрэч я НІКОЛІ не бачыла. 500 скрыпачоў, “Ave Maria”… пад фанаграму. Я там проста ў шоку была… І кожны нумар ну стооолькі ўдзельнікаў.Навошта? Бо на мой погляд, гэта ж калгасна выглядае! Не каб паставіць нармалёвы, цэласна зладжаны нумар; там - некія ходы-пераходы, скокі-прыскокі, абсалютна нелягічныя, без сувязі, ерась. Фу. Цікава мне паглязець абалонку гэтых вантроб. Дрэнныя ўражанні. Вельмі.
Пс: Абы каго ў зводны хор не бяруць. “Зоркамі” гэтага (зв.хору) былі хлопцы 11-годкі. Той, хто ведае, што гэта, зразумее, што значыць для ніх (наталенавіцейшыя з найталенавіцейшых) спяваць стаяць на такім канцэрце. Бедныя, матам ажно лаяліся ад злосці (
Ппс: чорт! Дзеля каго я наогул туды ішла! Ведаеце што? Таго_каго_я_чакала не было! Не, ну нармалёва? Блін *засумавала* =)))
Метки: чырвона-зялёнае бее канцэрты |
Паход. Без двукоссяў нават =) |
Гэта ж трэба ў таікім месцы размяшчацца, каб розніцай тэмператур у Пн і Аўт былі 17°! Нягледзячы на жудасны дождж нас пагналі на футбол на некі галімы “Трактар”: Грузія-Польша. Пашансіла збегчы. Са стадыёну, мінуючы безліч аховы і спэцназу )
Але я пра тое, калі яшчэ было лета (т.б. 7.09.2008)
Ааа… *калі я такімі гукамі пачынаю аповед, значыць усё было лепей, чым “добра”* Я наогул не ведала, куды мы едзем )) 11.29: Менск-Усходні – Барысаў, але выйшлі не на тым прыпынку, таму ішлі некімі лясамі ды лугамі )) Урэшце рэшт, дабраліся да даволі мілага месца з бярозавым гаем ды некай лужынай возерам. Блін, як было весела! Не проста, як тады (26.05.08), тут яшчэ і вада была, і прастора, і мяч, а таксама складаныя добрага настрою хлопцаў (кхм, ну без гэтага ніяк) Як заўжды, дахалеры смешных і тупых фотак, а таксама некалькі ахвігенных відэа.*Пецька нават не злаваўся: ”Грэчка, **яць, хопіць здымаць!!”* Разумныя распрануліся палезлі ў ваду, але Грыб жа не шукае лёгкі шляхоў! )) Мдаа, нашыя хлопцы на ўсё жыццё будуць перакананыя, што ўсе бабы – дуры )) з-за такіх, як Грыб =) А мне ўсё так весела было чамусьці! Ну як ніколі! Дзівіліся: “От блін, адзіная цвярозая, а смяецца больш за ўсіх!” Але кульмінацыяй была “Урачыстая перадача “Ключа ад класа” ад экс-старасты да цяперашняга” =) Сцёб, канешне, яшчэ той )
А як прыемна было… Бліііін… Я там ледзь не расплакалася. Яны ж мяне не бачылі яшчэ пасля лета. Ну і пачалося: “Ааа, Грэчачка, як ты магла! Да ты нас усіх кінула!”, “Да як мы без цябе…”, “Мы наогул не чакалі!…” Так казалі, нібы ўжо паміраюць там )) Але, чорт, як прыемна было )) “Цяпер неяк не так на ўроках, некага не стае, так сумна, ціха…” Ааа… ды й шмат трызнення, абдымкаў ды інш. ….
Я хвалявалася, маўляў, вось сыйшла з класа і больш не будзе як раней. А вось і не. Гэта так проста – падтрымліваць зносіны. Гэта да жудасу элементарна – зладзіць паход ну добра, паездку. Тыя, хто насамрэч гэтага хочуць – заўжды дапамогуць. Так ... лёгка адразу на сэрцы ) Не веееру… Гэта тое, аб чым я марыла з ранняга дзяцінства ))
|
Метки: сябры светлы сум ахвігенна! сустрэчы |
Гэта салодкае слова - субооота... |
Ну вось і першая субота. Не верыцца, што не трэба ўзнімацца і валіць невядома куды (т.б. у школу) Гэта добра. Праўда наступным годам прыйдзецца нясоладка, але трэба яшчэ гэты дажыць ;)
А я працягваю аповед “Без пад ката” пра школу. Па-першае, хачу сказаць вялікае НЕНАВІДЖУ тым тлустым мярзоткім дзядзькам з пульхнымі пальцамі, што сядзяць дзесьці там, уверсе, і кожны дзень выдумваюць рознае лайно рэформы, каб толькі сапсаваць дзецям жыццё. Гррр. Дзе СМК? На што на 1 год чарчэнне? Я хачу ў школе вучыць нямецкую. Раз тут прыбіраеце ўсё, нельга было запытацца, што дзеці хацелі б прыбраць, а што не? Ну блін %(;№… Усе гэтыя “стране требуюцца рабочие руки” чамусьці адчуваюцца. Хоць я і не разумею, як паступалі ў МДАБК, альбо ў РТІ які раней без чарэчння, але на 1 год – бязглузда ўвадзіць (хацяб у класе 7м!) А СМК? Будзем расці дубамі? Не будзем разлічваць Чайкоўскага ад Айвазоўскага? Злосць, роспач і крыўда. Фу =(
Але працягнем пра выкладчыкаў (чамусьці ўжо вельмі хочацца распавясці, бо ўразілі)
Фізіка. Ягнё дуууб… Блііін… больш за ўсё ненавіджу нешта вучыць і не разумець ніводнага слова. Прышпільна, канешне, але не люблю так. Пофіг. Мне фізіка непатрэбная.
Хімія. Я села на галёрку, таму нічога не чула (альбо не хацела чуць?) што ён там распавядае. Усё адно не разумею ;)
Грамадазнаўства. О, пра гэта падрабязней. Сэнсу перайменавання аднаго і таго ж прадмета (нават падручнік той жа) майму квадратнаму мозгу не дадзена зразумець. Але пра выкладчыка. Як толькі ён раскрыў рот (т.б. пачаў размаўляць) я заўважыла некую… дзіўнаватасць у яго мове. “Ну не можа трасянка быць такой… якаснай!” Здаецца, па-руску, але.. ну надзвычай мякка! Я нават памылялася, “і” беларускае пісала (тааак падобна да беларускай). Думаю: “Да блін, што гэта такое?!” Ну так мякка размаўляць… Кхм. Тэма была “Человек – мера всех вещей” Разбіраем падпункт “Сопричастность личности к судьбам человечества” І тут раптам ён кажа:
- Ну, возьмем самы просты прыклад… *і праўда самы просты. Кхм* Ну вось, напрыклад… ну што напрыклад? Ну, напрыклад, партыя БНФ…
І тут ён пачынае расказваць амаль спачатку гісторыю партыі, калі і якія былі памылкі, і чаму здарылася так, а не інакш, як трэба было рабіць і якія яны там з Зянонам былі і ёсць супірфрэндз, і г.д. І толькі калі заўважыў, што асаблівай цікавасці ў вачох большасці не назіраецца, працягнуў далей па тэме. Блін… У мяне там проста сківіцы адвіслі… Проста параўноўваючы, што там і што тут, такую розніцу (проста каласальную), успамінаючы саветы прафілактык з нагод “не тых налепак ды не тых значкоў” (тут з гэтым усё норм. Амаль норм) проста не верыцца, што школы ў адным горадзе. Канешне, “без білета БРСМ на дыскатэку і ў паход не пойдзеш”, але я не такая ўжо і аматарка школьных супірдыскачоў, а паход і самім можна зладзіць, таму не страшна ;)
Інфарматыка. Курыца некая.
Фізкультура. Ыыы… На мой кранальны аповед пра “усё жыццё было смг і толькі аплшнія паўгады падрыхтоўчая, таму я не бегаю, не скачу ды й наогул лодарка” у гэтага вусатага дзядзькі знайшоўся адзін адказ : “Мы сделаем из тебя спортсменку” І яхідная усмешачка. Чорт. Першыя намаганні ягонае мэты я адчула ўжо на першым занятку. Бегаць-та люблю, але баскетбоол… Бліін… Ну лан. Прарвемся. Можа хоць схуднею ;)
Чарчэнне. Яшчэ не зразумелі. Пакуль загадала набыць дахалеры розных прыбамбасаў. А сама падобная да рапухі. Бее )
Ангельскаяяя (2) Няўжо я зноў пачынаю любіць гэты прадмет? )) Не веру )) *цьфу-цьфу-цьфу*
Матэматыка (2) У Пт была першая самастойная. Навічкі змогуць выбраць, ставіць ці не атрыманую адзнаку (т.я. мы ў мінулым непрофільныя класы) Хм. Ну што ж, паглядзім, што авечка там набалакала :Р
Біялогія (2) Ахвігенны мужык! Проста супір )) Востраслоў яшчэ той =) Даўно такіх не сустракала ) І тлумачыць выдатна.
Гісторыя (2) а.. Няўжо я больш не дрыжу, як тупень некі? Не тупа выконвую незразумелыя практыкванні па друкаваным сшытку, а вучу сумленна і з разуменнем?! Які ж гэты каайф…)
Шмат хто дзівіцца: “О, колькі ў вас мужчынаў” Ага. Раней думала, што розніцы ніякае. Няпраўда. Выкладчык-мужчына (асабліва добры выкладчык) – гэта супір. Па большасці добры настрой (альбо спакой), некая цвярозасць розуму, а жарты не параўнаць з жаночымі ;) Канешне, не абагульняю, ёсць выключэнні, але ніякіх табе “праблем ў асабістым жыцці, метэазалежнасцей, месячных” ды іншых фактараў нэрвовасці і благога настрою =)

|
Метки: школа уразіла думкі выкладчыкі |
Трэцяга верасня. Другі дзень без гарачае вады. |
Вось і прайшлі тры дні. Вучобы. І новае школы. З кожным днём усё цікавей, і цікавей, хаця, па шчырасці, сум па старым не дае ўсёткі спакою =( Навошта было так прывязвацца да класа?? Каб потым так цяжка было “адліпаць”?! Ну да лан. Назад ужо не вернешся. Застаецца спадзявацца на лепшае, чым я і займаюся. А цяпер пра ўсё без па ката =)
Клас. Дзяўчаты. Першыя, з якімі я пазнаёмілася, мне не вельмі так і спадабаліся. Нават засумавала. Але ўжо 1-га (пн) знайшла сабе кумпанію (уря)
Клас. Хлопчыкі. Хоць мяне хлопцы асабліва і не цікаваць, але хочацца зазаначыць, што тут такія, што ого-го! Так нязвыкла, што ў класе, ёсць (эмм, як бы так назваць?) (ну лан, так і назавем) сімпотныя (ох, як ненавіджу гэтае слова) хлопцы, т.я. у маім класе такой з’явы не было ;)
Сама школа. Не ведаю, чаму, але з кождным дёнм усё больш нагадвае тую, што з амерыканскіх фільмаў! Наогул не падобная да 7кі, але даволі мілая. На ўсіх сценах вісяць аформленыя малюнкі дзяцей (нагадаю: да рэформы школа была з матэматычна-харэаграфічна-музычна-мастацкім ухілам. Нядрэнна так? :) )
А цяпер пра выкладчыкаў, дзеля якіх я, уласна, і ішла сюды (па парадах)
Сусветная гісторыя. Сын дырэктара. Малады, яшчэ хлапчук зусім, але, здаецца, прадмет ведае няблага. Яшчэ паглядзім ;) але гэты варыянт мне ўсё адно падабаецца больш, чым Голад.
Ангельская. Ооо… Капец проста. У былой лінгвістычнай такіх выкладчыкаў не было. Пажылая жынчына (“ну, - думаю, - зараз дасць “рунглішу”) Ні халеры!” Вымаўленне (ммм), як з касет! На першым жа занятку паназапісвалі-панавывучалі нечага, карацей, мокрымі вышлі з кабінету. Адзінае, што яне люблю, клаі пытаюцца пра былую адзнаку. Фу. Як нібы таўро на табе ставяць і ўсё тут! Па праўдзе сказаць, дзеткі там не вельмі ў ангельскай, таму эз южал “Сашенька, палочка-выручалочка ты наша” Ну лан. Я звыклася. Галоўнае, што яна веды дае проста ахвігенныя.
Матэматыка. Мда… калі ангельская мой “козыр”, то матэматыка… Першыя 2 заняткі дала заданні на паўтарэнні. Авечка не зрабіла ніводнага. Мы нават не праходзілі таго, што у ніх тут на 1м узроўні! Ну да лан. Мне на матэм пофіг :) Настащница суирская. Можа, зразумее, што я тупень ;)
Руская. Шчыра кажучы, з першага погляду падалося, што дзядзька (даруйце, але праўда ёсць праўда) педафіл некі. Хаця не. З першага погляду заўважыла, што ён страшэнна падобны да Арлова (кропля ў кроплю), а ўжо пасля яго жартаў ён мне не псдабаўся. “Ну, блін, - думаю,- бывай, мая жарсць да рускае мовы” Але хлусня, што першае ўражанне самае важнае! На 2м уроку… аа… Руская мова – якой я яе люблю… Не буду апісваць. Проста кайф. Дзядзька ахвігенны. І да Арлова падобны ;)
Біялогія.І зноў мужык. Клім. Гэта порзвішча ) Нічога адметнага
Фізкультура. Забейцезабейцезабейцеее… ненавіджу фізру. Але на сам урок яшчэ не хадзіла. Заўтра. Хух.
Беларуская. Вось тут, канешне, пачынаецца трапяткая для мяне тэма. Я выдатна ведаю, што пасля Вольгі Паўлаўны ну проста не можа быць нікога лепей. Але і супакойвае той факт, што і ў школе яна больш працаваць не будзе (= не будзе жадання вярнуцца) (таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім) Цётка. Год пад 50. На некай такой савецкай мове, блін (“іменна”, “ручка” ды інш.) Больш за ўсё я “люблю” гэтыя заданні кшталту “Ах, дзеткі, а раскажыце-ка мне як вы любіце сваю родную мову і для чаго яна нам патрэбная?” “Я очань… ой…. вельмі люблю сваю родную мову, патаму шта…” “Можаш па-руску” (нармальна?!) І г.д. як дзеткі расказвацю пра сваю любоў да Айчыны, да мовы, што “яе трэба шанаваць”, што “мова развіваецца нашая”, “што на ёй выдаюцца падручнікі, часопісы, кнігі” блаблабла. Эх. Хочацца так устаць і сказаць, што думаеш. Але маўчу. Не тая выкладчыца і не той клас. Сёння яна вырашылі мяне пакатаваць. Але ягнё ўстойлівае )) з-за некіх дурацкіх знакаў прыпынку хацела заляпіць мне 7, але напрыканцы ўроку (заданне дасачыніць аповед) авечка уключыла усё сваё красамоўства, фантазію і лексічны запас і дала запалу ;) Чым пераканала ставіць 7 ды й не толькі дзеля адзнакі ;) каб ведала, з кім мае справу =)) Карацей, зноў жа спадзяюся на лепшае
Пакуль усё. Спяшаюся, дараспавяду пазней =)
|
Метки: школа выкладчыкі |
Люблю дождж ) |
Калі нехта выканаў маю вышэй названую просьбу (пажадаў мне удачы), то я шчыра гэта адчула! Нават больш, чым хацела! =) Нягледзячы на дрэннае надвор’е, дзень сённяшні выдаўся поўнай супрацьлегасцю!
Па-першае, віншуйце-віншуйце-віншуйце авечку: У “ПАДЗЕМЦЫ” ПРАДАЛІСЯ ЗАВУШНІЦЫ І ТРОЕ ПАЦЕРАК! =) Ай м соооў хэппі, проста слоў няма! )) Грошы пайду атрымліваць у Пн. Ааа… як уяўлю, што змагу сустрэць кагосьці ва ўпрыгожваннях, якія зрабіла я, аж цёпла становіцца =) Здала яшчэ 5 пар завушніц (больш цікавых, чым тыя ) Я наогул “прасякла” густ патэнцыйнага наведвальніка-пакупніка “Падземкі” і што яму падабаецца *хітрае ягнё ;)* І я ніколькі не сумнявался, што менавіта каляровыя (пацеркі) і марскі (набор) прададуцца першымі ;)
Па-другое. Сёння сустракалася з новым класам. Хвалялвался, што маніць. Але на некі момант адключыўся мозг (не ведаю, якім чынам) і уключыўся некі інстынкт (не ведаю, як раслумачыць ;) ) Адчула сябе некай гераіняй амерыканскіх фільмаў пра тынэйджэраў ;) І школа сама падобная на тыя, што з фільмаў, і некія кумпаніі дзяцей, падлеткаў такія ж ) Думала, што буду сядзець некай левай у куточку, а здарылася зусім наадварот ) ДалейІ яшчэ: О, Кантакт, усемагутны. Сур’ёзна. Авечка адразу ўсё “прабіла па базах” )) І калі ішла і бачыла “знаёмыя” твары, усплывалі аватары, нікі ды інш. Прышпільна ) Вось яно, пакаленне Інтэрнэта ;)
І трэцяе. Сёння адкрываецца фэстываль пэрфомансу Navinki 2008. На жаль, на пачатак ніяк не атрымалася трапіць, таму прыйшла пазней. Прышпільна, толькі нічога не зразумела ;) Таму што не з пачатку, але наогул прышпільна, нават вельмі ) Эз южал, збіраюцца незвычайныя творчыя людзі вар’яты. Таму пайду заўтра. Каму няма чаго рабіць, ці проста цікава заўтра аб 11 гадзіне майстар кляс, а потым з удзельнікамі (цікава вельмі :) ) Палац мастацтваў, канферэнц-заля.

|
Метки: школа хэндмэйд цікавае падзеі поспехі |
Пажадайце мне сёння ўдачы |
|
Метки: школа |
Вось ужо дакладна – “Мечта забывается, а потом сбывается!” (с) |

|
Метки: сябры кіно светлы сум |
“Менскія фатаграфіі. Гараджане” |

|
Метки: выставы |
Заслаўе. Частка 2 |
|
Метки: фота |
Заслаўе |
|
Метки: падарожжы супір |
Метро |
|
Метки: рознае |
Стывен Лікок |
Хацела распавясці пра кнігу.
Той вечар быў адным з тыповых занудных на лецішчы, ах, ну з адзінай разнастайнасцю – нешта мяне давялі і авечка пайшла плакаць на 2-гі паверх. Сярод неверагоднай колькасці кніг, цікавых і не вельмі, у такім стане чамусьці захацелася узяць “Юмористические рассказы» Я не ведала, што там за аповяды, чые і на якой мове. Але, не паверыце, аповяд, які трапіў на выпадкова раскрытай старонцы, прымусіў мяне ўсміхнуцца! Ды й настрой палепшыўся, а для сябе я знайшла новага аўтара. Прычым не які-небудзь тупыя аповедзікі сучасных маладых аўтараў, не. Надзвычай цікава, востраслоўна і я б у жыцці не сказала, што некаторыя з твораў 1910 года.
Прапаную крышачку ўзняць настрой, альбо проста ўсміхнуцца з дапамогай вышэй апісанага аповеду.
|
Метки: чытво |
Трэба толькі захацець… |
Толькі авечка пачала раскісаць з нагоды ад’езду ўсіх сяброў, як раптам, можна сказаць знянацку, неба пачула авечыя малітвы ныцці і спраўдзіла некалькі жаданняў у адзін дзень! =)
1. Ляшка
Вярнулася з выраю мая птушка ) Дакладней, шакаладка ) Але мы з ёй зрабілі не проста сустрэчу “пасядзець, кавы папіць”. Не! Было так цікава, і адначасова весела, бо нашымі дапаможнікамі былі пліта, рондаль, нож ды й іншае начынне )
Меню, альбо Як Ляшка і авечка гатавалі
А потым раптам… ну наогул не чакала! тэлефануе… Дzіма!
2. Дzіма
Колькі віску было ад шчасця! Яна была не ў настроі гойсаць, таму ўзялі покрыва – і на Свіслач, валяцца на сонцы ) Набалбаталіся, жжудас – месяц не бачыліся – нешта ўсё па летніках, па Піцерах сваіх, няўжо вярнулася, я не верыла )
|
Метки: сябры сустрэчы |
Гэта балюча, альбо Калісьці б усё адно здарылася |
|
Метки: ровар лецішча |
Усё самае прыемнае здараецца нечакана |
У гэтым я ўжо ўпэўнілася на 79% [астатнія 21 так, каб не сурочыць =) ]
Дзень пачаўся з сумнае думкі аб тым, што ў горадзе я абсалютна адна (усе па марах ды па пляжах). “Нічога, - аптымістычна падумала авечка, - і ў самоце бывае весела” Засунуўшы слухайкі з Бітлз у вушы, я крочыла. Спачатку было набыццё новае клавушкі )) уря-уря (цяпер не будзе грукаць прабел)) *ах, як ціхенька*
А потым… Потым раптам авечка ўбачыла надпіс “Лошыцкі парк” Падумаўшы, што раз тут надпіс, значыць і парк недалёка, я пачала выпытваць дзе ён самы [парк] знаходзіцца. Бо, сорам мне, пра гэты парк я пачула першы раз, можа, месяцаў 5 таму, а пра тое, каб там быць хоць раз і размовы не йшло. І вось некімі неверагоднымі шляхамі ды тралейбусамі язык давёў мяне ну не да Кіеву, але да парку дакладна )
|
Метки: файна блуканні па менску |
Пра фатаздымкі і ўспаміны |
Учора нечаму захацелася праглядзець альбом. Некалькі фатаздымкаў перанесла на комп.
Дзіўная рэч – дзіцячыя фатаздымкі. Вось праўда – я не бачыла нічога болей шчырага і адкрытага (ну, зразумела, акрамя жывых зносін) Ва ўсіх яны [фоты] аднолькавыя, у гэтым я ўпэўненая ) Усе сядзелі на гаршку з зайцамі, усе з вянком з некіх блакітных кветачак альбо з шалікам з жоўтае лістоты; усе едуць з горкі, усе з першай настаўніцай. А бацькам-та здаецца, што толькі ў іх такія (і дзеткі, і фатаздымкі ) І так… міла )
І так хочацца туды, у фатаздымак. Не, не назаўсёды, ну пабыць, хоць трошачкі. І дрэвы ж праўда былі вялізныя! І трава ж насамрэч была зелянейшая! Праўда-праўда! І чаму так заўсёды здаецца? )
А вёска, а рэчка, а гусі як шчыкалі, а па лужынах як весела ў гумавых ботах! Да колькі там наўспамінаеш… так сесці і кнігу накатаеш (о, рыфма)) ) Чамусьці “тамагочі” успомніўся. І дзе ён зараз? Эх, такая файная цацка была . Не тое, што зараз – iPod, PSP. Хех. Вось зараз, напрыклад, мне здаецца: ”Бедныя сучасныя дзеткі, што яны ўспамінаць будуць - ні табе касет, усё флэшкі; ні табе плёнкі нармальнай, усё цыфравое, і кефіру ў шклянках з вечкай з фальгі не пабачаць!” А дзецям якога 87-га здавалася тое самае, толькі з крыху іншымі складальнымі ) “Што яны ўспамінаць будуць ...” =)
Хм, нешта павяло – палезлі ўспаміны ) А можа і добра, што мае мясціны Дзяцінства крыху далей адтуль, дзе я зараз. Трэба будзе наведаць, дарэчы.
“Што яны ўспамінаць будуць…” =)
|
Метки: фота светлы сум успаміны |
Ну вось і ўсё |
Сёння аддалі дакументы
|
Метки: школа падзеі |
Сшытачак |
Агулам - нядрэнны сшытак. Толькі:
- я не люблю такую паперу
- што азначае гэтая таямнічае літара Е мой ўжо атрафаваны мозг не здолеў зразумець. Можа, хто дапаможа? )
|
Метки: рознае |
Маё бяздарнае лета |
Жжудас. Авечка-гультайка. Аж сорамна )
Летась, памятую, столькі чытала, як ніколі ну дакладна. А тут… Брр… Пацеркі, малюнкі, лепка ды іншае трызненне гэта, канешне, добра, але … такім чынам (“медленно, но верно”) мозг атрафуецца. Ды яшчэ столькі фільмаў далі… Грр… Ненавіджу кіно, а тут так… Жжж…
Дарэчы: запахла жніўнем
Метки: кіно трызненне |
Як мне ўпершыню спадабалася на лецішчы |
|
Метки: сябры файна |
Мае пацеркі ў Падземцыыы!.. |
Метки: поспехі супір я-я хэндмэйд |
Рэквіем па мары |

|
Метки: кіно уразіла |
Вы ведаеце, што такое файны дзень? Не? Зараз распавяду |

|
Метки: файна шпацыр крэйды |
Усе людзі – псіхі |

|
Метки: сябры файна |
Гудбай, Be Free...=( |
|
Метки: грр |
Споведзь |

|
Метки: кнігі уразіла |
Адлегласць |


|
Метки: школа |
Уфф.. |

|
Метки: грр |
Балаклава. Дзень 9-ты |
Пайшоу адлик дзён да цягнику дадому. Не ведаю: хочацца ци не? З аднаго боку - Мееенск... своой )) З иншага - сказали, што там заусёды дажджы и холад. А тут так цёпленька )
Учора быу дзень ВМФ Украины - паехали у Севастопаль. Мне, шчыра кажучы, николи не были цикавы гэтыя усе ваенна-марския там флаты некия ды й усё гэтае трызненне. Але не без радасци хочацца зазначыць, што сам горад мне вельми спадабауся. У цэнтры усё вяликае, белае, магутнае, а кали зайсци куды-небудзь углыб - вузкия вулачки, брук, старыя будынки... Чароуна )
Потым быу Херсанэс. Спачатку не магла нияк зразумець, што ж гэта - горад, вёска ци што? Потым зразумела )) Мда... Ну, па-першае, блин, з кожным разам (ды усё часцей и часцей апошним часам!) усведамляюся у тым, што ненавижу экскурсии. Фу (( Распавядаюць, канешне, цикава, не паспрачаюся, асаблива, кали трапица файны гид, але вось гэты натоуп, гэтыя "у вас ёсць тут вось 5 хвилин, а вось тут вось 7, а тут усе у аутобус" Ай. А па-другое, месца, канешне... Я была страшэнна уражаная... Нибы мацаеш саму гисторыю... Гэтыя калёны, камяни, плимфы... Я наогул люблю антычны стыль, а кали яна сама (антычнасць) навокал!.. Доуга б аписвала )
Але вернемся у Балаклаву. Я чмурэю проста ад гэтага гораду )) Ну и яшчэ у дадатак: паспрабуем успомниць, кали ж гэта апошни раз да нас прыязджала Манга Манга? Вось я не змагла успомниць. А тут *не, ну нармальна?* 3-га - вышэй названы гурт, 12-га будзе Дыяна Арбенина, а 19-га - Сплин! Адным словам, ни пад што не падпадаем (ну, адзинае што паглядзели паслухали канцэрт Манга пад плотам *ну а што ж такая халява))* А так... Кажуць, тут веельми часта прыязджаюць розныя "зорки". Эх, файа им ( Ну и лан. Я яшчэ на "Шляхту" не схадзила (якая, дарэчы, ужо паслязаутра)
Сёння першы дзень, як пачау чапляцца хоць неки загар *уря* А заутра на Фиялент. Хутчэй бы )
|
Метки: балаклава 08 падарожжы |
Балаклава. Дзень 5-ты |
|
Метки: балаклава 08 |
Балаклава. Дзень 2-ги |
Таким чынам я тут. Адразу выбачаюся за "и", бо тутольки ангельская, украинская и руская
Личбы:
35 - гадзин у цягнику
5 - км да Срэбранага пляжу
4 - км да "дальняга"
280 - прыступак непасрэдна да мора ( з "дальняга")
80 - прыступак да нашае "хатки"
11 - дзён засталося
А наогул... Наогул тут файна кали б яшчэ НЕХТА не *** мозг Горы... А... Я НИКОЛИ такой прыгажосци не бачыла. Канешне, не без крымскага каларыту ) Але гэта мне падабаецца. Блин, ничога не хочацца писаць ) Тут проста так, як я люблю: гарачае сонца, гарачы пясок каменчыки, халоднае мора (а яно мне и так не патэбнае), садавина, людзи, ГОРЫ. Без фотак, не зразумець, ШТО тут за горы... Лазиць и лазиць. Ну, у мяне яшчэ 11 дзён.
|
Метки: балаклава 08 |
Лета плыве... |
Настроение сейчас - спакойА я паціху вар'яцею... Чым дакладана займаюся не скажу, бо маці як даведалася, пачала тэлефанаваць лекарам )
Заўчора адправілі на лецішча адпрацоўваць баршчыну тое, што не адпрацавала за чэрвень. Цяпер ненавіжу маргарыткі (
Паціху асвойваю ровар. У некай вазоўні знайшла ровар свайго стрыечнага. Дзякуй Богу, нармальны. Не "бусел" ) Учора быў 5-ты раз як села ) Ужо нармальна атрымоўваецца. Толькі тармазіць не ўмею. Як вынік - вялізны зялёны сіняк на левай назе ) Ну, як без гэтага! )
А паслязаўтра ў гэты час я буду трасіціся ў цягніку. А яшчэ праз суткі - грэць пятачкі на пясочку ) Люблю цягнікі, і люблю цёплы пясок. Наогул, шмат люблю з таго, што мяне чакае, але не вельмі радуе, што еду... з мамай. Мы ж там загрызем адна адну ( трэ будзе ўзяць кляп [для сябе] Ай, усё будзе добра. Калі знайду дзесьці там тырнет-клюб, мабыць напішу. Усё, поспехаў мне )
|
Метки: падзеі ровар |
Войцэк |

Метки: тэатр анютка купалаўскі супір |
Матылёк |
Метки: уразіла тэатр супір тюг |