Для Щоденник Вы жывеце ў Менску, калі: - Вы запамяталі розніцу паміж словамі “Ленін”, “Незалежнасьць” і “Скарына”. - Праходзячы праз Кастрычніцкую плошчу Вас не пакідае адчуваньне, што вы робіце нешта забароненае. - Вы выхваляецеся, што аж 10 хвілін прастаялі ў “пробке”. - Вы лічыце, што заробак у 250$ гэта добра. - Калі для Вас існуе дзьве Маскоўскіх. - Вы ведаеце, каб выглядаць лепш і стыльна - трэба апранацца ў сэканд-хэнде. - Вы так і ня можаце сабе ўцяміць, ці вы жывеце ў правінцыйным балоце, ці ў прадзьвінутым мегаполісе. - Вы ўжо не задаецеся пытаньнем, чаму людзі вакол вас размаўляюць ці на расейскай мове з беларускім акцэнтам, ці на беларускай з расейскім. - Пераходзячы вуліцу вы да апошняга чакаеце зялёнага сьвятла, нават калі побач увогуле няма машын. - Вы крывецеся, калі госьці сталіцы захапляюцца будынкамі вакзала і бібліятэкі.