дзень трэці |
Наступнай раніцай мы паехалі далей ў Gdansk праз Olsztyn. Гэты кавалак дарогі праходзіў ўжо лягчэй, таму што я ўжо ведаў што ўяўляюць сабой польскія дарогі і чаго мне ад іх чакаць. Такім чынам даOlsztyn мы дабраліся без асаблівых прыгод. Прагуляліся па старому цэнтру з пешаходнай вуліцай, зайшлі на распродажы ў буцікі. На распродажы кошт рэчаў зьніжаны на 50-70%, у параўнаньні з якімі распродажы ў нашых ЦУМе ды ў НЯМІЗЕ дзе зьніжкі даходзяць аж да 2-5% проста дзівяць сваёй прагнасьцю! Ды гэта ўлічваючы як мінімум 200% гандлёвую нацэнку!
Дзесьці паміж Mikolajki ды Olsztyn мы ізноўку сустрэлі паказальны ўзор польскай каталіцкай архітэктуры, якая адрозьніваецца ад нашай, дый ад нямецкай так сама, штосьці ў яе ёсьць непаразумела сваё. Назву вёскі ізноўку забылі. (((

|
дзесьці ў Мікалайках |
як апынулася па прыезьдзе дахаты, адзіная славутасьць, якую дадумаліся мы сфоціць ў Мікалайках - гэта я, ды піва )))
|
дзесьці пад Мікалайкамі |
сустрэлі па дарозе файны касьцёл, спыніліся, сфоцілі, а вось назву вёскі забыліся (
|
У Мікалайкі |
Зраніцы, падняўшыся, мы акунуліся ў сажалцы – файна – абалдзець!
Сабралі намет ды паехалі у Мікалайкі. Ехалі праз Беласток, Grajewo ды Elk. Мясьціны там вельмі прыгожыя. Усё нейкія горкі ды ўзгоркі, ляскі ды пералескі, а паміж імі вазёры, бадай у кожнай весцы па возеру, а ля кожнай хаты стаіць слуп на якім у гняздзе сядзіць бусел. Мясьціны вельмі нагадваюць нашую Браслаўшчыну, але вёскі адрозьніваюцца ад беларускіх тым што на Польшчы усе хаткі стаяць пад чарапіцай, а у нас пад шыферам. Пад чарапіцай хаткі выглядаюць больш цікава.
Дарога ўрадзіла мяне моцна, асабліва ў асяроддзі Мікалайкаў. Калі ехаць ня па магістралі (якая на мапе красная), а па дародзе што на мапе адзначана жоўтым колерам – то ўраджаньняў атрымаеш вышэй галавы. Часам падавалася што палякі калі клалі дарогу то абыходзілі кожнае дрэва, дый горкі розныя наогул не раўнялі, а горак там вельмі многа. Абагнаць кагосьці наогул няма як, таму як дарога ўвесь час кудысьці заварочвае, абочын няма, ды сам асфальт вельмі вузенькі. Ну удзень яшчэ так сяк можна падтрымліваць сярэднюю хуткасьць дзесьці каля 90 км/г, а вось уноч ехаць зусім няможна, таму як па-за горкамі нябачна куды дарога зьверне, а паварот градусаў на 90 гэта ў тых мясьцінах норма, таму і атрымлівалася што за ўзгорак перавальваешь з хуткасьцю няболей за 40 км/г. Знакі зваротаў яны іак сама цікава ставяць, ставяць адзін ды ўнізе пішуць напрыклад “4 звароты”, вось ты едзеш ды лічых іх. Але ж ехаць вельмі прыемна таму як вельмі прыгожыя мясьціны, ну я маю на ўвазе ўдзень ехаць канешне. Аніводнага паліцая мы нябачылі за ўвесь час нашага падарожжа, дый ніхто подла ня хаваўся дзе-небудзь у кустах і ня страляў хуткасьць. Разьметка на дарозе так сама добра зроблена, з шумавым эфектам. Дый знакі стаяць там дзе трэба і ня блытаюць у кірунках, лішніх знакаў няма, толькі неябходныя. Прыкалолі польскія кольцавыя разьвязкі, яны настолькі маленькія, што крутануцца на ёй можна тольні дзесьці на 20 км/г. Засмуцілі некаторыя участкі, даволе працяглыя, брукаванкі – ехаць па іх шкада машыну. Увогуле кіроўцы больш ветлівыя за нашых, ніхто ні воднага разу ня шчымануўся, ня падрэзаў, ня патрабаваў саступіць яму дарогу. Але не, забыўся, было на магістралі (чырвоная на мапе), дзе шырокая абочына, калі ідзеш на абгон і няпасьпеваеш, то сустрэчная машына саступае на абочыну, дзякуй яны у іх на магістралях шырокія ды асфальтавыя. У гарадох так сама нахабства кіроўцаў нябыло заўважана. Толькі тармазнутыя вучні дый бляндынкі ))).
Такім чынам гойсаючы па прыгорках ды аб’яжджаючы паміж дрэў кожнае возера, мы ўрэшце дабраліся да Мікалайкаў. Мікалайкі гэта невялічкі курортны пасёлак на беразе вялізнага возера. Даволе прыгожае мястэчка, дзе шмат турыстаў, вялізны гатэль дый аквапарк. Там мы зьнялі у катэджы пакой з тэлевізарам на нач на дваіх за 50 злотых. Катэдж не на беразе, дзесьці метраў 300-400.
|
Без заголовка |
|
Крама |
Далей Крама - казаць нічога нябуду, толькі скажу што ўзрадавалі навіной што пішуць зараз новы альбом!Дый сыгралі тройку-другую новых песень!
|
Без заголовка |
Далей Таварыш Маўзер - пераможца мінулага Басовішча, чуў дагэтуль толькі ў запісу – неяк няўраджвалі, але ж у жывую вельмі-вельмі! Хлапцы ведаюць што робяць, і ведаюць як рабіць найлепей. Пэўна я б і ў гэтым годзе ім аддаў бы перавагу, таму як мне падалося былі прафесійней за ўсіх. Даволе многа ў іх пазёрства, але там дзе трэба дзеля шоў. Увесь час валодалі ўвагай, маніпулявалі ёй, давялі да таго што слухачы люта патрабавалі наступнага сьпеву, быццам ў ломцы. Музыка іх у межах мэйнстрыму, усё даволе прадказальна, але якасна, дый сыграна. Усе малойцы!


|
Nevma |
Далей Nevma фотаў няма нажаль, вось у іх падаецца атрымалася спалучыць шчырасьць Крока ды экспрэсію Тermin-X, дый музыка даволе цікавая, вось толькі тэксты задужа наіўныя. Вакал трэба асабліва адзначыць за шчырасьць дый напруджанасьць. Цікавыя хлапцы.
Далей Indiga, як госьць - ня кранула аніразу.
|
Termin-X |
Далей Termin-X - жвавей за Крок, але ж падаецца мне, перайграў вакаліст, кідаючыся на калены, закідваючы галаву за спіну, дый ўвесь час гойсаючы па гледачах вачыма ды назіраючы іх рэакцыю.

|
Крок |
Крок, выступу якога чакаў, сьпявалі неяк няхочучы, падавалася што ёсьць куды яшчэ разгарнуцца хлопцам, але ж яны чамусьці гэтага няробяць. Падавалася ёсьць яшчэ моц, але адыграўшы даволе роўна, без энергетычных усплескаў, яны сыйшлі са сцэны. Хаця сьвядомыя людзі кажуць што ў Менскіх клюбах яны запальваюць як трэба.


|