28 верасня клюб «ГРАФФИТИ» «FROM BRITAIN WITH |
|
|
9 верасня, фэст НАШ ГОРАД |
|
25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” |
25 жніўня на плошчы Бангалор адбыўся канцэрт пад назвай “Песні Свабоды”. У канцэрце бралі ўдзел BAND-A, PLAN, ПАРТЫЗАНСКАЯ ШКОЛА, КРАМА, ПАМІДО/OFF, НЕЙРА-ДЗЮБЕЛЬ, TAV.MAUZER і Н.Р.М.
Трохі спазьніўшыся, я прыйшоў у парк імя “Дружбы народаў” падчас выступу ПАРТЫЗАНСКАЙ ШКОЛЫ. Адразу разануў па вушах няадрэгуляваны гук, што псавала выступ хлапцоў.
Потым выйшла на сцэну КРАМА, ды нейкім цудоўным чынам, на працягу першай кампазіцыі гук зрабіўся даволе легкатраўным. Вось толькі акустыкі Варашкевіча амаль ня было чуваць. Ізноўку гурт паказаў прафесійны выступ, ізноўку няма да чаго дачапіцца. Выканалі старыя добра вядомыя, дый пару новых гітоў, якія дарэчы гучалі й на Басовішчы.



Апошнім часам аб КРАМЕ складалася меркаваньне, як аб гурту мінулага часу, аб тым, што дзядзькі ўжо вычарпалі сябе, аб тым, што ўжо ня будзе больш новых моцных гітоў, але, усё зусім інакш! Тыя песьні што былі выкананы на Басовішчы, дый тут на Бангалор, пераконваюць ў адваротным! Таму мае рацыю чакаць новы альбом, дый вялікі юбілейны канцэрт, КРАМЕ ў гэтым годзе 15.
Наступным на сцэне з’явіўся В.Вячорка з гарачай прамовай, больш на фэсьце нікога з палітычных дзеячаў заўважана ня было.

Выступ ПАМІДОР/OFF адразу адзначыўся нейкім нявыразным грукатам замест музыкі. Пэўна гэта заўважыў і сам Памідораў, таму як пачаў выразна махаць рукамі на гукааператара каб той выправіў становішча. Шукаючы сярод гледачоў “цікавыя кадры”, на сцэну павылазілі нейкія журналісты, дый сталі ў поўны рост адзін да аднаго ў радок такім чынам, што музыкаў зусім стала нябачна. На гэтым я і пакінуў свае месца ля сцэны, пайшоўшы паглядзець што робіцца па-за межамі танцпляца. Дарэчы, тая ж гісторыя з журналістамі паўтарылася й пад час выступу Н.Р.М. Нават вядучы канцэрт Памідораў вымушаны быў папрасіць тых журналістаў ня перашкаджаць гледачам.

Шпацыруючы сярод натоўпу, я заўважыў КРОК, TERMIN-X, КУКЛЫ, INDIGA, HAIR PEACE SALON ды іншых нашых знакамітасьцяў, ня прыгадаю імены усіх каго бачыў там.
Тым часам са сцэны абвясьцілі пачатак выступу НЕЙРА-ДЗЮБЕЛЯ. Тут жа з усіх бакоў, з крыкамі да сцэны панесьліся панкі, нібыта хваляй накрыўшы ўсіх хто стаяў там дагэтуль. На маю асабістую думку Н.-Д. толькі скампраметаваў усю падзею. У першую чаргу якасьцю музычнага матэрыялу, ды ня ў апошнюю – яго падачай. Да таго ж на флаерах іх назвы увогуле ня было.
Наступнымі былі ТAV. MAUZER. Тут другая хваля аматараў цяжару з усіх бакоў абкружыла танцпляц. Вольных месцаў там ужо ня было.

Гэта быў самы моцны, энергетычна накіраваны выступ. У меру пафасна, у меру пазёрскі дый бязмерна захапляльна. З гукам так сама ўсё было нармалёва. Былі нейкія непаразумелыя лажы пад час выкананьня “Бруднай Вады”, але гэта тэхнічныя дробязі. Глядзець канцэрты Т. М. значна цікавей чым слухаць іх ў запісу, бо ёсьць на што паглядзець.

Хлопцы робяць шоў, умеюць рабіць развітальныя канцоўкі выступу, дый бачна, што самім ім падабаецца быць на сцэне. Т.М. – гэта “канцэртны гурт”. Сам па сабе музычны матэрыял ня вылучаецца нічым асабістым, гэта якасны цяжкі фармат, ня пазбегнуўшы там-сям “штампаў”. Але на сцэне хлопцы зачароўваюць. Гэта той выпадак, калі колькасьць прысутнічаючых на сцэне пераходзіць ў якасьць відовішчнасьці. Вось што цікава, ці здолеюць зрабіць МАЎЗЕРЫ такую самую насычанаю паўнавартасную сольную праграму? Ці выдадуць такі самы энергетычны, дый эмацыйны пасыл працягласьцю гадзіну, ці паўтары? Бо сярод іх прыхільнікаў патрабаваньне ў гэтым ўжо ёсьць. Чутна было што народ успрымае іх на ўсе 100%.

Такім чынам Т. М. пакінуў публіку на ўздыме, падрыхтаваўшы добрую глебу для наступных. Наступнымі былі Н.Р.М. З усіх куткоў парку ізноўку пабеглі да сцэны – пайшла трэцяя хваля.
Пра Н.Р.М. распавядаць доўга няма патрэбы. Іх выступу відавочна чакалі ўсе. Выступ Н.Р.М. быў самы працяглы. Сапраўдныя хэд-лайнеры. Жывыя лягенды, што з іх узяць. Быццам бы жартуючы, Вольскі выдаваў свае ўсенародна любімыя гіты. З яго песьнямі ўжо зашмат чаго зьвязана ў кожнага з прысутнічаўшых. Кожная з іх гучала ці то як агульнанацыянальны гіт, ці то як нацыянальная ідэя, ці то як напамін ня паслабляцца, ці то як успамін пра пэўныя падзеі. Таму адразу падхопліваліся слухачамі.
Падчас выступу Н.Р.М. гарадскія ўлады прымусілі прыбраць б.-ч.-б. сьцягі, пагражаючы спыніць імпрэзу. Трохі памарудзіўшы, народ вырашыў, што Вольскі й сам па сабе нацыянальны сімвал, дый сьцягі мала па малу прыбраліся, толькі адзін яшчэ даволе доўгі час лунаў над галовамі.
Такім чынам на канцэрце быў прадстаўлены пэўны срэз гуртоў розных пакаленьняў, якія зараз увасабляюць сабой нацыянальнасьвядомую, беларускамоўную рок музыку.
|
Bialystok |
Раніцай хутка паімчаліся далей, таму што трэба было пасьпець даехаць да Bialystok, да якога яшчэ было даволі далёка, пахадзіць па гіперах, ды пасьпець прайсьці мытню да закчэньня тэрміну візы ў 24.00. Што мы з посьпехам і зрабілі! Мытню прайшлі на апошніх хвілінах 27 ліпеня!
Вось дарога да Баранавіч далася нам цяжэй, за дзень мы ўжо добра стаміліся, спаць хацелася вельмі моцна, ехаць у такім стане было ўжо небяспечна. Тады нас выбавілі “САША І СІРОЖА”, паставіўшы кружэлку ды сьпяваючы разам з імі мы нейкім цудам трываліся. А сьпяваць было ТРЭБА, каб не паснуць. Вялікі дзякуй ім за такую вясёлую падтрымку ў нялёгкай справе вяртаньня на радзіму.
Дарэчы ў дарозе добра гучалі Вайцюшкевіч, Троіца, Ausweis, Jitters, Hair Peace Salon, Песняры, ды нашыя выратаўнікі Саша і Сірожа. А вось Gods Tower ды Naka неяк не пайшлі, толькі ўскладнялі дарогу.
УСЁ!
|
дзесьці каля Swaderki |
Пахадзіўшы па замку паехалі далей у напрамку Bialystok. Але дзесьці каля Swaderki ехаць па польскім вузенькім крывенькім дарогам у цемры, ды яшчэ па лесе, стала зусім немагчыма. Таму сустрэўшы па дарозе кемпінг мы ўзрадаванна спыніліся ў ім. Каштавала нам гэта 28 злотых, але ж тут прыбіральня ды душ былі за асобную плату, прыбіральня – 3, а душ 5 злотых. Выбралі для намёта прыгожае месца на самым беразе возера.
|
Malbork |
Маlbork сустрэў нас хлопцамі ў памяранцавых камізэльках, якія стоячы на дарозе махалі рукамі, заклікаючы наведаць замкавы комплекс. Такім чынам нас прынадзілі на платную стаянку, дзе з нас узялі 16 злотых за 4 гадзіны стаянкі. Замак прыгожа разьмясьціўся на беразе рэчкі.
Вельмі прыгожы абарончы замкавы комплекс, абнесены ў некалькі радоў высачэзнай сьцяной. Па плошчы ён значна болей за наш Мірскі, дый за Тракайскі што ў Літве. Бачны былі на ім сляды некалькіх розначасовых рэстаўрацый.





Дарэчы, не пра замак, а пра каву скажу яшчэ – тут мяне ізноўку пацешылі палякі. Я запытаўся каву з малаком, ды мне далі шалю кавы, ды вялізны гарлач з малаком, пэўна літр ёмістасьцю, ня меней. )))
|
Раніца ў Gdansk |
Раніцай, на сьняданьні, мы пазнаёміліся з нашымі суседзямі, якія так сама здымалі пакой ў гэтым катэджы.


Яны былі з Швейцарыі. Калі я раніцай чуў нейкія размовы, то мне падалося што я чуў нямецкую мову, але, за сталом, яны чамусьці размаўлялі паміж сабой па ангельску. Праз некаторы час я зразумеў што, яны наўмысна перайшлі на ангельскую мову, каб мы так сама разумелі што яны кажуць і не адчувалі няёмкасьць. А мы тым часам працягвалі мовіць па беларускі. Гы-гы-гы. Больш за-за таго каб ня ганьбавацца сваёй ангельскай. Але, неўзабаве, яны перайшлі ў напад і хлопец спытаўся нас: “Ду ю спік інгліш?”, а дзяўчына: “Шпрэхен зі дойч?”. На што я ганарліва адказаў: “Інгліш – ноу! Дойч – найн!”, тым самым быццам здымаючы з сябе абвінавачваньні ў нявыхаваных паводзінах на міжнародным сьняданьні. Ды спакойна працягнуў есьці. Тут мая жонка дыпляматычна выправіла нашае міжнароднае становішча ўзгадаўшы тое сёе па-ангельску. Дарэчы калісьці яна даволі добра валодала ангельскай, але мой благі уплыў за час шлюбу зрабіў сваю справу. Гы-гы-гы. Ну а далей мы нейкім чынам прыемна мовілі з нашымі суседзямі на працягу мабыць гадзіны. Ды пагаманіўшы паехалі сабе ў Мalbork.
|
Gdansk |















|
Sopot |


|
JITTERS |
Міні-альбом ці максі-сінгл гэта, я няведаю, але JITTERS запісалі цікавую кружэлку “PICK ME UP”.
На маю думку гэта гук жывога рок-н-роллу, які увабраў у сабе уплыў гранжу, фанку, блюз-року, брыт-попу дый нават трохі ад танцавальнай музыкі, але ж не папсні, не, тут яе няма. Музыка ня робіць аніякіх асаблівых адкрыццяў, але гучыць прыемна нязапілавана. Усе мелядычныя хады зроблены нармалёва смачна, каб узнікла жаданьне паставіць кружэлку ізноўку. У хлопцаў хапае музычных ідэяў каб ня быць копіяй якогасьці гурта, хаця ўплыў канешне адчуваецца. Усе лаканічна, неперагруджана інструментамі, таму слухаецца лёгка.
Гучыць кружэлка месцамі вельмі нежна-лірычна, а месцамі нават жорстка, але без мяснога малацілава, дый няспаўзае у тупую панкаўскую скакалку. Ды вось яшчэ што прыемна, музыка ня заганяе слухача ў змрочны дэпрэсняк, а гэта важна, таму як ня ў шматлікіх музыкаў атрымоўваецца крануць слухача ня цягнучы з яго жылы. Музыка ня напруджвае, а наадварот падхоплівае і вядзе ў стан пазітыўнай меланхоліі ды драйву. Хлопцы нейкім чынам прымушаюць паверыць ва ўсё тое, аб чым яны распавядаюць.
Калі капаць, то канешне можна знайсьці трохі тэхнічных агрэхаў, але навошта, лепей ня затлумляцца, бо слухаючы атрымліваеш значна большую асалоду ад музыцы, чым аналізуючы яе. І што цікава – чым больш слухаеш, тым больш падабаецца. Музыка з гэтай кружэлцы добра зойдзе ў адзіноце і ў кампаніі, калі жадаеш патаньчыць і калі сядзіш проста ў сумным настроі, ды нават у машыне ў падарожжы сама тое. Альбом роўны па якасьці музычнага матэрыялу, цэльны па настрою, з парай безумоўных гітоў.
1. “Pick Me Up”
Напачатку тэмы вакал падаецца нейкім быццам бы разгубленым, але ўжо на прыпеве, доўга няраскалыхваючыся, хлапцы ўсе разам пачынаюць пякчы як мага болей. “Pick Me Up” - загалоўная песьня альбому, я б з гэтым згадзіўся, каб ня было на кружэлцы №2 “Staggering”, №3 “Sapphire” ды у першую чаргу №4 “Dint”. )))
2. “Staggering”
Файная тэма. Партыя гітары дый барабанаў, пад час куплету дасканала тонка малюючыя настрой тэмы, вартыя ўвагі. Патэнцыйны ГІТ. Тэма зьмяняецца ня толькі ад цішэшага да шумнага і гэтак далей, паводле ўсім вядомага закону. Так файныя мелядычныя вынаходкі перабіраюць ўсе вядомыя адценьні суму ды меланхоліі, пакідаючы напрыканцы ў прыемным настроі, як ні дзіўна гэта гучыць.
3. “Sapphire”
Эмацыйна пэўна самая складаная тэма на кружэлцы. Скрозь усю тэму слухача праводзіць захапляльны вакал, становячыся то безнадзейна нежным, то патрабавальна напруджанаым, дый час ад часу атачаючы шматгалосьсямі. Адзіны мінус – клявішныя, нейкія тупаватыя для гэтай тэмы, з імі штосьці трэба рабіць.
4. “Dint”
Моцны баявік! Тэма распрацавана проста афігенна! На канцэртах 100% бомба! Больш нічога не скажу, лепш слухайце!
5. “Pixies”
Напачатку ламаны рытм – але нязаблытаны! Бубнач малойца!
На канцэртах хлопцы пякуць яшчэ жарчэй! Усе тыя ж тэмы, што запісаны на кружэлцы, на канцэртах гучаць з такім моцным драйвам, што спакойна застацца на месцы наўрацьці хто зможа, усіх зрывае таньчыць. Гэта я спытаў на сабе, таму прапаную ўсім!
|
Olsztyn |
|
Olsztyn |
Сам гістарычны цэнтр забудаваны гатычнай архітэктурай дый аддае нейкай нямецкасьцю як і назва горада. Там сям сустракаліся ўзоры архітэктуры часоў мадэрну ды барокка, але вельмі мала. Бачна што сучасныя польскія архітэктары імкнуцца падыграць сваёй новай працай старой забудоўлі, але ж гэта не заўсёды атрымліваецца. Нажаль ходзячы ды разглядваючы горад я ізноўку забыўся фатаграфаваць, такім чынам з Olsztyn застолся толькі два здымка. )))
|