-Музыка

 -Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Беларусы

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 26.08.2005
Записей:
Комментариев:
Написано: 372


Міністар Мартынаў супраць папярэдніх умоваў для дыялёгу

Пятница, 28 Декабря 2007 г. 18:11 + в цитатник
jan_bel все записи автора

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў у інтэрвію, якое ён даў 27 сьнежня інфармацыйнаму агенцтву “Reuters”, назваў непрымальнай канцэпцыю вылучэньня папярэдніх умоваў для вядзеньня перамоваў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю

"Дыялёг паміж партнэрамі ня можа грунтавацца на папярэдніх умовах, інакш гэты дыялёг не атрымаецца наагул альбо ня будзе выніковым – гэта першае. Другое, сфэры, у якіх мы прапаноўваем, хачу падкрэсьліць слова “прапаноўваем” узаемадзеяньні з Эўрапейскім Зьвязам – гэта сфэры ўзаемнага інтарэсу. У гэтых дачыненьнях мы не выпрошваем для сябе, для Беларусі, нічога ў Эўрапейскага Зьвязу. Мы прапануем узаемадзеяньне ў тых сфэрах, якія адпавядаюць узаемным інтарэсам і дзе ёсьць абсалютна відавочная ўзаемная выгада...”, -- падкрэсьліў міністар Мартынаў.

Палітоляг Алесь Лагвінец адзначае, што гэтая пазыцыя беларускіх уладаў вядомая даўно:

З майго пункту гледжаньня, яна паказвае неразуменьне альбо нежаданьне разумець, чым з’яўляецца Эўрапейскі Зьвяз, і што Эўразьвяз, прапануючы супрацоўніцтва ці пачынаючы дыялёг, зыходзіць з пэўных прынцыпаў.

Ня ведаць гэтыя прынцыпы беларускія дыпляматы ня могуць. Значыць, сьвядома закрываюцца вочы на тое, каб весьці дыялёг і супрацоўніцтва.

Нармалёвае супрацоўніцтва мае на ўвазе давер бакоў адзін да аднаго. Але даверу да беларускага ўраду ня можа быць, таму што ён не прытрымліваецца агульнапрызнаных у Эўропе прынцыпаў
”.


 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку