СМІ |
Ляляля!..Ну і што б вы думалі?..
МЫ ЗАНЯЛІ ІІІ МЕСЦА Ў НАМІНАЦЫІ “ШКОЛЬНАЯ ГАЗЕТА” НА СМІ БЕЛАРУСІ!
О, як гучыць! ) А насамрэч НАОГУЛ НЕ ЧАКАЛІ! Улічваючы, што:
а) раней газету НІКОЛІ нават не запрашалі на ўручэнне
б) у “рэдакцыі” нас усяго *кхм* 5 чалавекі (3 з іх, уключаючы мяне, даволі пасіўныя)
в) працуем, блін, у такіх “антыдэмакратычных умовах”, што жах (вычытваюць ну кооожнае слова, каб чаго “не таго” не панапісалі)
Дык мы ж іх падманулі: даслалі выпраўленую газету – з усімі прблемамі, жахамі, непрыемнасцямі і г.д. І вось! ) Сказалі, што вельмі жывая газета, бачна, што не настаўнікамі пісаная ) гыгы ) Наогул, было страшэнна прыемна )
Спачатку павялі на экскурсію у нац бібліятэку, а потым ужо непасрэдна на выставу (ВДНХ) Шмат было прадстаўлена самых розных выданняў – у параўнанні з нашай, здавалася б, ого-го якія – прыгожанькія, глянцавыя, каляровыя… але ацэньвалі і змест таксама ;) Сустрэлі шмат цікавых-цікавых людзей (фоткі крыху пазней пакажу)
Другое месца аддалі некаму дзіцячаму садку (ну,зразумела, за ўдзел), а першае – газеце “Альма Матэр” 4-й гімназіі (Менск) *дарэчы, беларус камоўная (і школа, і газета)*
Наогул было ціква (і флэшка на 1гб не памяшае ;) *падарунак*) Толькі вось, што крыўдна: вучыла нас Вольга Паўлаўна, працавала з намі ВП, дзякуючы ёй гэта ўсё і адбылося, а лаўры (у гэтым выпадку прэмія) дастануцца якой-небудзь Таццяне Яўгенаўне, якой глыбока пофіг на тое, што мы тут робім, якой “каб толькі чаго не напісалі” ды “хай грамату прывязуць”. Фу. Крыўдна і брыдка. І ва ўім так у гэтай школе. Трымае мяне толькі ВП. Я як-небудзь асобна ў пасце пра яе напішу. Незвычайны чалавек (асабіста для мяне) І фоткі потым. А з вас – віншаванні )
Дарэчы: усе глядзім навіны і газету “Народная асвета” – шукаем нашыя шчаслівыя пысачкі :)
Хм (збор цыгарэт?)
Файны малюнак )
Дзядзькі за кампутарамі )
Ну хто ў Менску не ведае гэтага дзядка? =) І тут ён таксама быў )
Вось мы яго і вылавілі! Гэта той самы дзядзька, які складае ўсе алімпіяды па белраускай мове! Ыы
Ну і, канешне, партрэтка ) *дарэчы, 2 дзяўчыны злева - магчыма, будуючае нашае журналістыкі. Так што запамінайце твары )
Комментировать | « Пред. запись — К дневнику — След. запись » | Страницы: [1] [Новые] |