Случайны выбор дневника Раскрыть/свернуть полный список возможностей


Найдено 2 сообщений
Cообщения с меткой

аўстрыя - Самое интересное в блогах

Следующие 30  »
Wild-Mowgli

У аўстрыйскім універсітэце запушчана стыпендыяльная праграма для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай

Суббота, 21 Октября 2023 г. 12:35 (ссылка)


Беларуская лідарка выступіла ва ўніверсітэце MCI – «Цэнтр менеджменту ў Інсбруку». Гэта адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў цэнтральнай Еўропы, які спецыялізуецца на падрыхтоўцы спецыялістаў для дзяржаўнага і бізнес кіравання. На выступ Святланы Ціханоўскай прыйшлі больш за 1000 чалавек.




  • For students from Belarus and other Eastern European countries


  • Available for freshers who are required to pay the current annual tuition fee


  • For all bachelors‘ and masters' programs (including executive master’ programs)


  • Students who have been engaged in activities relating to promoting freemdom, demogracy and good governance and aim to further engage with and promote these goals during their studies


  • Scholarship amount will offset the corresponding amount of the tuition fees for the first academic year; it cannot be used to cover any other expenses like travel, accommodation, etc.


  • Students who have been granted the scholarship are paying only the reduced tuition fee of 1.500 EUR per year


  • Application Deadline: March 31



For details and required application documents see attached [mci4me.at/en/component/phocadownload/category/3-international?download=203:sviatlana-tsikhanouskaya-scholarship].



З нагоды візіту беларускай лідаркі ўніверсітэт запусціў стыпендыяльную праграму для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай. У межах гэтай праграмы беларускія студэнты могуць атрымаць ступень бакалаўра ці магістра па больш чым 10 спецыяльнасцях. Падрабязней пра стыпендыю глядзіце па спасылцы.


Вложение: 13467861_231018tsikhanouskayascholarship_final.pdf

Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

НН: Аўстрыйскі «Райфайзэн» спыняе супрацоўніцтва з беларускімі банкамі са жніўня

Среда, 17 Мая 2023 г. 21:35 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Як стала вядома «Нашай Ніве», аўстрыйскі «Райфайзэн» разаслаў беларускім банкам паведамленне аб тым, што са жніўня спыняе з імі карэспандэнцкія адносіны. Гэта азначае, што закрываецца адзін з апошніх каналаў руху грошай на Захад і з Захаду.




Суразмоўцы ў банкаўскіх колах паведамілі «Нашай Ніве», што ў панядзелак, 15 мая, аўстрыйскі Райфайзэн Банк паінфармаваў кіраўніцтва беларускіх банкаў аб тым, што з 31.07 спыняе супрацоўніцтва з усімі банкамі ў беларускай юрысдыкцыі. 




У выніку санкцый за ўнутраныя рэпрэсіі і ўдзел рэжыму ў вайне беларускі фінансавы сектар быў моцна абмежаваны ў сваёй магчымасці падтрымліваць зносіны з навакольным светам. «Райфайзэн» заставаўся апошнім банкам, які карэспандаваў беларускім банкам пры накіраванні плацяжоў у Еўропу, а таксама прыёме плацяжоў адтуль. 



«Праз «Райфайзэн» працавалі амаль усе. Гэта вельмі ўскладняе і без таго няпростае фінансавае жыццё беларускім кампаніям, якія прымаюць аплату ў далярах/еўра або плацяць у іх за тавары ці паслугі, — кажа супрацоўнік аднаго з банкаў. — Калі тлумачыць рух грошай асацыятыўна, то раней мы лёталі ў Вільню прамым рэйсам, потым пачалі лётаць у Вільню праз Вену, а зараз мы даляцім да Вільні толькі з некалькімі перасадкамі праз Астану ці Ерэван. А калі канчатковая мэта «палёту» якая-небудзь Албанія, то палёт можа ўвогуле стаць бясконцым.



Фактычна бізнэс мае пару месяцаў, каб прыдумаць новую схему разлікаў з партнёрамі. Хтосьці ўжо раней вывеў сваю замежнаэканамічную дзейнасць у іншую юрысдыкцыю, але няма ніякіх гарантый, што нас у выніку не «папросяць» і з умоўнага Казахстана, таму што амерыканцы і еўрапейцы ўзмацняюць ціск на тых, хто дапамагае абыходзіць санкцыі». 




Адначасова з гэтым, як паведамляюць беларускія бізнэсмены, беларускі Прыёрбанк пачаў дасылаць кліентам лісты з просьбай не пазначаць карэспандуючы банк у даных плацяжоў — іначай яны не будуць дастаўленыя. 




«Перакладаючы зноў на асацыятыўную мову, можна сказаць, што калі б Прыёрбанк быў сэрвісам па продажы авіяквіткоў, то цяпер ён інфармуе, што вы можаце толькі пазначыць, куды вам трэба, а вось авіякампанію, а таксама ваш маршрут будзем выбіраць мы, і вы ўплыву на гэта не маеце», — дадае да гэтага наш суразмоўца-банкір. 



Імаверна, адмова ад карэспандуючых адносін з беларускімі банкамі — гэта наступствы ціску ЗША на еўрапейскія фінансавыя інстытуты, якія працягвалі працаваць з расіянамі і беларусамі насуперак агульнай палітыцы санкцый. 




Раней суразмоўцы «Нашай Нівы» паведамлялі, што кампетэнтныя структуры ЗША запыталі ў аўстрыйскага «Райфайзэна» ўсю дакументацыю аб праведзеных беларускай і расійскай «дочкамі» аперацыях. Пры адмове выдаць дакументацыю або пры выяўленні фактаў забароненых плацяжоў аўстрыйскаму банку пагражалі санкцыямі — забаронай на працу з далярам. 




Аб правядзенні праверкі ў кантэксце вайны (але без згадкі Беларусі) паведамлялася афіцыйна. 



Праз нейкі час пасля гэтага стала вядома, што Прыёрбанк і расійская дачка «Райфайзэна» прадаюцца. Імаверны купец — структуры «Раснафты», расійскага дзяржаўнага нафтагазавага гіганта. Яшчэ раней праз ціск амерыканцаў быў закрыты філіял расійскага МТС Банка ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. 



Пасля спынення магчымасці працаваць у валюце праз аўстрыйскі «Райфайзэн» у беларускага бізнэсу застанецца яшчэ менш варыянтаў.



Каналы для аплаты ў еўра і злотых застаюцца ў Альфа-банку і БНБ-Банку, лазейка з далярамі застаецца ў Парытэтбанку. Любое звужэнне магчымасцяў робіць плацяжы больш працяглымі і дарагімі. 

 



nashaniva.com/316843


Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество

Следующие 30  »

<аўстрыя - Самое интересное в блогах

Страницы: [1] 2 3 ..
.. 10

LiveInternet.Ru Ссылки: на главную|почта|знакомства|одноклассники|фото|открытки|тесты|чат
О проекте: помощь|контакты|разместить рекламу|версия для pda