Толькi ý сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах -
Успомню вострую браму святую,
I ваякаý на грозных канях.
У белай пене праносяцца конi, -
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць...
Старадаýняй Лiтоýскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць.
У бязмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню спяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
Мо яны, Беларусь, паняслiся
За тваiмi дзяцьмi уздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi у палон?
Бiйце ý сэрцы iх - бiйце мячамi,
Не давайце чужынцами быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць...
Мацi родная, Мацi-Краiна!
Не усцiшыцца гэтакi боль...
Ты прабач. Ты прымi свайго сына,
За цябе яму ýмерцi дазволь!..
Усё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаýняй Лiтоýскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць.
М. Багдановiч, 1916г.
кто белорусский знает, и историю изучал, поймёт. мне очень нравится это стихотворение, особенно с учётом моей нелюбви к современным белорусским флагу и гербу.