Пуцін выкарыстоўвае беларусаў як "жывы шчыт" |
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка тлумачыць, што стаіць за намерам РФ размясціць ядзерную зброю ў Беларусі і распавядае пра звязаныя з гэтым пагрозы:
«Калі раней Лукашэнка спрабаваў атрымаць эканамічныя выгады для сябе, то зараз Расія перастала даваць яму грошы. Эканоміка коціцца ўніз без пастаянных датацый, але замест чарговага крэдыту, які рэжым праеў бы - Пуцін прапанаваў тое, ад чаго любы дыктатар не змог бы адмовіцца - ядзерную зброю.»
«Менавіта Пуціну найбольш выгадна размясціць ядзерную зброю ў Беларусі. Бо ў выпадку прымянення ядзернай зброі - удар у адказ будзе нанесены па аб'ектах адкуль яна можа быць зноў запушчана. Гэта значыць беларускія аэрадромы, вайсковыя часці, якія знаходзяцца побач з нашымі гарадамі.»
«Лукашэнка сваёй згодай размясціць ядзерную зброю ў Беларусі стварыў небывалую пагрозу нашай краіне і нам беларусам, якая можна параўнаць па маштабах з Чарнобыльскай катастрофай.»
«Так званае трыадзінства народаў, насамрэч, шырма для шалёных дыктатараў, для якіх людзі - толькі рэсурс. Ніякіх брацкіх народаў няма. Ёсць амбіцыі старых, якія будуць глядзець з глыбокіх бетонных бункераў як беларусы будуць гінуць ад удараў у адказ»
Рубрики: | Жыве Беларусь! |
Комментировать | « Пред. запись — К дневнику — След. запись » | Страницы: [1] [Новые] |