-Рубрики

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Ultrabelarus

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 22.01.2006
Записей: 449
Комментариев: 1162
Написано: 2638


Начны аповед №1. Ранак пасля апакаліпсіса

Воскресенье, 18 Марта 2007 г. 13:18 + в цитатник
Магчыма, яго ўжо хто-небудзь чытаў.

Начны аповед №1. Ранак пасля апакаліпсіса
05.11.06. 1:20
6:42 раніцы. Звініць будзільнік. Прачынаюся. На аўтамаце працягваю руку, выключаю будзільнік. Накрываюся зноў коўдрай, але раптам прахопліваюся. Падсвядома адчуваю - штосьці тут няправільна. Немаведама адкуль з'яўляецца ўпэўненасць, што нікуды ісці не трэба. Перабіраю ў галаве магчымыя варыянты (ад аптымістычнага "сёння нядзеля" да жахлівага, але болей рэальістычнага "мяне выключылі з ВНУ"). Кідаю позірк на пакой. Пакой, дзякуй Богу, мой. Адрыўны каляндар на сцяне паказвае сераду, перакідны на падлозе (раней ён быў, напэўна, на стале) - чацвер, але абодва аптымістычны варыянт абвяргаюць. А вось сябры - адзін нязграбна разваліўся ў крэсьле, другі - інтылігентна пасопвае, расьцягнуўшыся на дыване, - падцверджваюць другую здагадку, абнадзейваючы, праўда, што сябрам мой лёс неабыякавы, прынамсі ўчора вечарам яны мяне суцяшалі. Прымаючы ва ўвагу колькасьць пустых бутэлек, з'яўляецца вэрсія, што суцяшалі мяне болей за 2 чалавекі. І праўда, у выніку агляду кватэры знаходжу яшчэ 5 целаў сяброў і сябровак у незадавальняльным стане.
Пасьля няўдалых спробаў дамагчыся ад іх хоць нейкай інфармацыі, вяртаюся ў пакой. Заўважаю на стале газету. Першая старонка аддадзена артыкулу "Заўтра апакаліпсіс!", другая - праблемам фармавання бюджэту на наступны год. Апошняя старонка змяшчае аб'яву "У сувязі з апакаліпсісам наступны нумар нашае газеты выйдзе ў суботу" і гараскоп на тыдзень. Узрадаваны тым, што "на наступным тыдні дзеянні будуць падмацаваныя цвярозасцю меркаванняў", а "найгоршым днём будзе субота, і не варта на яе што-небудзь планаваць", я быў жорстка вернуты ў рэальнасць гукам свідравання. Суседзям, якія ўжо шосты год рабілі рамонт кватэры, нішто не магло замінуць, нават апакаліпсіс. Зрабіўшы яшчэ круг па кватэры, знайшоў дзяўчыну, што спала ў ванне. Яна дрэнна памятала, што было ўвечары, але аказалася ў больш-менш задавальняючым стане, каб дапамагаць прыбірацца.
Уключыўшы тэлевізар, мы ўбачылі на экране пустую студыю навінаў, і голас за кадрам, у якім чытаўся галаўны боль, паведаміў нам, што "па непрадбачаных абставінах канец свету адтэрмінаваны і ў сувязі з гэтым сённяшні дзень аб'яўлены непрацоўным".
- Як жа, - хмыкнула дзяўчына, - проста большасьць сёньня проста не ў стане працаваць.
- Так, - пагадзіўся я, памаўчаў, а пасля дадаў:- Што яны там свідруюць раніцай пасля апакаліпсіса? - я кіўнуў галавою ўніз, на суседзяў, - Можа, у іх не рамонт там? Можа, яны выкрадаюць людзей і свідруюць ім зубы, покуль няшчасныя не скажуць, дзе грошы?
Яна ўсміхнулася.
Я зірнуў у вакно. Ноччу выпаў снег і, паколькі яго ніхто не прыбраў, прыхаваў увесь гарадзкі бруд. Горад быў чысты і прыгожы, як ніколі. Але пачынаўся новы дзень. Людзі прачыналіся, віншавалі адно аднаго з непрацоўным днём і зноў ішлі забруджваць Зямлю. А цярпеньне Зямлі падыходзіла да канца. Яе ўжо пачынала трэсьці ад ўзбуджэння. Любы, каханы астэроід, па ўсім, ізноўку забыўся на спатканне. Або ён наўмысна не прыляцеў? Падманутая планета ажно здрыганулася ад такой думкі, недзе ў Японіі робаты, у якіх яшчэ не было функцыі ап'яненьня, зарэгістравалі землятрус сілай 6 балаў. А можа, ў яго ёсьць іншая?!..

LI 5.09.15

 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку