-Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Spit_it_0ut

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 03.01.2008
Записей:
Комментариев:
Написано: 1116


«РЫБНЫ ДЗЕНЬ» ў Палацы мастацтваў

Четверг, 02 Апреля 2009 г. 18:37 + в цитатник
25 красавіка 2009 года а 18 гадзіне ў Палацы мастацтваў (Менск, Казлова, 3) пройдзе акцыя «РЫБНЫ ДЗЕНЬ». У рамках якой адбудзецца прэзентацыя новага нумара часопіса “Тэксты”, прысвечанага марской тэматыцы i краме «Рыба».
Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” – гэта прастора вольнай думкі. Тут ідзе сутыкненне футурыстычных ідэяў, наватарства і традыцыі. Непрадузяты аналіз літаратурнага працэса і выкрыццё штучнаўтвораных міфаў. Іронія, сарказм, эпатаж, інсінуацыя – элементы вялікай філасофскай мазаікі. “Тэксты” – гэта прыемнае чытво для інтэлектуалаў.

12 нумар часопіса “Тэксты” прысвечаны марской тэматыцы i краме «Рыба». Па вуліцы Карла Маркса месціцца культавая крама “Рыба”. Пагалоска аб закрыцці дадзенага месца выклікала ў творчых колах абурэнне. Паэты, мастакі, музыкі выступілі з пратэстам. Выхад новага нумара часопіса “Тэксты” і ягоная прэзентацыя – творчая абарона крамы “Рыба”. Больш за 30 аўтараў узялі ўдзел у праекце.
У межах акцыi «РЫБНЫ ДЗЕНЬ»

выступяць літаратары: Зміцер Вішнёў, Лёлік Ушкін, Вiкторыя Бiран, Ярыла Пшанічны, Анка Упала, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Зміцер Плян, Арцём Кавалеўскі, Вольга Гапеева

музыкi:

Уладзiслаў Бубен
http://www.myspace.com/48704278

BARFLY`S DREAMS
http://www.myspace.com/mymylittle

RoomDark
http://www.myspace.com/roomdark

Spit it Out
http://www.myspace.com/spitit0ut

Talstou
http://www.lastfm.ru/music/Talstou

Рацыянальная дыета
http://www.myspace.com/rationaldiet


адбудуцца перформансы: Тэатра псіхічнае неўраўнаважанасці, Юрася Барысевіча.

Таксама у межах акцыi каля крамы “Рыба” плануецца флэш-моб.
(вулiца Карла Маркса, д.26)

Уваход вольны

http://www.rybasos.org/
http://www.lastfm.ru/event/1011769
http://vkontakte.ru/events.php?act=s&gid=8785349
 (600x424, 117Kb)

Fucking_Coma   обратиться по имени Пятница, 03 Апреля 2009 г. 06:06 (ссылка)
жаль что я торчу в москве
Ответить С цитатой В цитатник
IWOA   обратиться по имени Суббота, 04 Апреля 2009 г. 02:15 (ссылка)
ых, жалько шо до Менска даляко(
Ответить С цитатой В цитатник
Spit_it_0ut   обратиться по имени Суббота, 04 Апреля 2009 г. 11:53 (ссылка)
Да уж..
Было бы крута))

Кстати!
Каждые сутки из Беларуского вокзала, выходит 15 поездов до Минска! ;)
Ответить С цитатой В цитатник
Комментировать К дневнику Страницы: [1] [Новые]
 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку