*** |
Здаецца нам, што ведаем мы многа,
Што мы ўсе гаспадары зямлі.
А мы пылінкі перад волей Бога,
Павееў ветрык - мы і паплылі.
І самая разумная не знае
Куды плыве і прызямліцца дзе,
Мо заб'ецца аб замшэлы камень,
Мо растварыцца ў чысценькай вадзе.
У прыродзе ўсе разумна так і проста,
Яна не памыляецца нідзе.
І ты плывеш па волі свайго лёсу,
І я плыву, і тысячы людзей...
Ніхто не знае, дзе ўжо тыя межы,
Куды наканавана нам даплыць.
Ад нас ніколі межы не залежаць,
Наш абавязак - проста жыць!
Слава Ліпень
Рубрики: | Стихи и проза/стихи |
« Пред. запись — К дневнику — След. запись » | Страницы: [1] [Новые] |