-Рубрики

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Nathaliy

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 06.02.2012
Записей: 772
Комментариев: 3
Написано: 1392


***

Суббота, 06 Октября 2012 г. 13:54 + в цитатник

Иисус Христос~Религия

Іграў арган, здавалася, з нябёсаў

Ракой магутнай музыка плыла.

Спяваў натхнёна хор многагалосы,

І ў песне існасць мудрая была.

На ўзнёслай ноце "Глорыя" гучала -

Хвалебны гімн запаланіў цішу...

Мелодыя з вышынь ў адно яднала

З Вялікім Творцам кожную душу.

Святло заззяла, адступілі цені,

Знікала з сэрца чарада трывог.

Ні з чым не параўнальнае імгненне,

Калі да нас жывы прыходзіць Бог.

 

Ганна Танана

Рубрики:  Стихи и проза/стихи