*** |
Нас вабіць бляск крыклівы крышталю
Халодныя брыльянтаў пералівы.
Ды толькі вось, пакуль жыве Зямля,
Багаты ты, ды не зусім шчаслівы.
Не зможа замяніць багацце нам
Кахання жыватворнай сілы,
І ўсё, што маю я, аддам
За тое, каб знайшоў мяне мой мілы.
Як цемра і брыльянты, і крышталь
У шклянку ператвораць за хвілінку,
Так адзінота з сэрца зробіць сталь
І ператворыць чалавека у ільдзінку.
Марыя Танона
Рубрики: | Стихи и проза/стихи |
Комментировать | « Пред. запись — К дневнику — След. запись » | Страницы: [1] [Новые] |