-Музыка

 -Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в N1110

 -Интересы

музыка беларускіх і савецкіх кампазітараў фірма "мелодия"

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 18.09.2008
Записей: 5
Комментариев: 10
Написано: 64





Са святам!

Пятница, 07 Ноября 2008 г. 12:53 + в цитатник
Усіх, хто гэта прачытае, віншую са святам Вялікага Кастрычніка.


Понравилось: 28 пользователям

А Пушкін быў недурны

Воскресенье, 02 Ноября 2008 г. 14:30 + в цитатник
Ёсць такі раман у вершах Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна "Яўгеній Анегін". Сам раман у цэлым я не сказаць каб часта ўспамінаў, перачытваў і неяк па-асабліваму да яго ставіўся. Хоць твор і добры, канечне, класіка ж.
Але адну страфу з гэтага рамана я ўспамінаю часта… У гэтым месцы рамана гаворка ідзе пра блізкасць, пра магчымасць разумення людзьмі адзін аднаго. Хто можа быць па-сапраўднаму блізкі нам і разумець нас? Сваякі? Сябры? Каханыя? Фіга з два.

XXII
Каго ж любіць? Каму нам верыць?
І хто не здрадзіць нам адзін?
Хто справы ўсе і словы мерыць
Паслужліва на наш аршын,
Паклёпам нас не зневажае,
Пра гонар наш заўсёды дбае?
З кім не зазнаем мы нуды?
Хто дараваць гатоў заўжды
Нам недахопы і заганы?
Асобы гэткай не шукай,
Сябе любі, сябе ўслаўляй,
Чытач высокапаважаны!
Асоба вартая! дарма,
Больш вартай, пэўна, і няма.

Аудио-запись: "Забудзь"

Понедельник, 29 Сентября 2008 г. 16:12 + в цитатник
Файл удален из-за ошибки в конвертации Адна з "новых" песень, якія мне спадабаліся апошнім часам. Новых у тым сэнсе, што асабіста я дагэтуль быў з імі незнаёмы. А так гэта, канечне, стары запіс, 1970 года. Музыка Ігара Поклада, словы Юрыя Рыбчынскага, спявае Тамара Міянсарава.

Без заголовка

Вторник, 23 Сентября 2008 г. 12:35 + в цитатник
Як пісаў Кір Булычоў, адзінай невылечнай хваробай у канцы XXI стагоддзя застанецца насмарк. Вельмі праўдападобна, асабліва калі гэты самы насмарк апаноўвае цябе самога. Таму што надта ж непрыемная штука.

Лічыце, без загалоўка

Вторник, 23 Сентября 2008 г. 00:12 + в цитатник
Ну што ж, як бы для прыліку варта было б што-небудзь тут напісаць. А што? Каб жа ж я ведаў. Увогуле, мне цяжка прыдумаць, пра што можна было б сюды напісаць, таму што я інтраверт. Інтраверт — гэта значыць чалавек, які не вельмі любіць выказвацца, асабліва пра тое, што ў яго ўнутры. Можа, я і не хацеў бы быць гэтым самым інтравертам, але гэта, бадай што, не мы самі выбіраем, а так ужо складваецца. Так што се ля ві.


Поиск сообщений в N1110
Страницы: [1] Календарь