-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в mapa8rock

 -Подписка по e-mail

 

 -Интересы

беларускасць літаратура музыка як саўндтрэк да майго жыцця

 -Сообщества

Участник сообществ (Всего в списке: 1) Карандаши

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 07.07.2008
Записей:
Комментариев:
Написано: 43




я проста хачу жыць, чалавек

Душа-блізнятка

Пятница, 15 Мая 2009 г. 01:16 + в цитатник
В колонках играет - Крэдлы)
Настроение сейчас - дождж,

Я раскажу ўсю праўду толькі табе. Прывітанне, душа-блізнятка. Прывітанне.
Што будзе са мной? І што будзе з табой? А што будзе са мной без цябе?
Святыя жыхары нябёсныя, маліце Сонца за нас.
6 паверхаў і на кожным еўрарамонт: трынажорная зала, душ у кожнай палаце, тэлебачанне і відак. Нда, надзвычайна..Галоўнае, людзі там былі чулыя, шкадавалі. Не ведаю, колькі ў мяне было часу: я чакаў перасадкі..Менавіта чакаў, а за гэтым словам мала што стаіць: усё залежала толькі ад лёсу. Але з лёсам я пасварыўся.
Пасля майго маўклівага адказу яны зноў і зноў паўтаралі: “Вы абавязаны сказаць нам, дзе, калі і пры якіх абставінах надарвалі душу. Галоўнае, імя назавіце, а інакш збірайце свае ашмёткі і вымятайцеся прэч”.
Бачу, адчуваю, як ты ўсміхаешся, бо ўсё дакладна разумееш, мая душа-блізнятка..Я не казаў, і не сказаў ніколі...Вёрз нейкую лухту, абы адчапіліся, абы зрабілі хоць штосьці магчымае...Перасадка была жыццёва неабходна, бо амаль цалкам паралізавала рукі і мне ўжо не хапала паветра, я нервова хапаў яго ротам..
Я так і не змог забыць, як мы месяцамі перашэптваліся, мая душа блізнятка. Калі чужыя душы крычалі шалёна і істошна, нібыта хацелі, каб я іх ненавідзеў, а цябе я чуў, і ты чуў мяне. І было Сонца...
Пашка прыцяшнуў з бібліятэкі (а яна тут таксама прысутнічала) здаравенную кнігу, сацыяльную псіхалогію, і без непатрэбных рытуалаў чамусьці сунуў яе мне...Кніга была цудоўная, і Пашка быў нішцяковым хлопцам, інтэлектуалам, з шэрагу тых людзей, што заўсёды кагосьці праклінаюць, але адны толькі здольныя на чалавечыя ўчынкі. Я разгадаў яго душу, як толькі ён загрымеў сюды. Дыягназ? Нешта падобнае на “Нестабільнасць карэляцыі паміж паўшар’ямі мозга”.Лухта, праўда? Ён не быў негатыўным, ніразу..
- Дачытаў датуль, дзе сказана, што “Горшае мацней за добрае”? Дык вось, батон, запомні на ўсё жыццё! – пры гэтым ён скептычна крывіў рот ва ўсмешцы і настаўляў далей, тыкаючы пальцам у патрэбны абзац. – Ты будзеш апошнім чарвяком, калі дазволіш дабіць сябе!
На такія выпады я таксама адказваў маўчаннем, хаця цудоўна разумеў, што па суці яны проста змагаюцца за маё жыццё. Ім бы трэба быць удзячным...
- Гэтая твая кніжка сапраўды цукерка, але, Павал, будзь літасцівы да душы..Я не забуду ўсё тое дабро, якім бы дрэнным яно не запэцкалася..
Пашка істэрыкаваў, бо лічыў мяне шызанутым самазабойцам. Ён думаў, я тупа лягу і памру, хаця мне зусім гэтага не хацелася. Астатнія быццам бы гэтак жа думалі, метадычна спрабавалі прамываць мозг.
Рэнтген явіў усім паўпраўды. Зрабіўшы банальны рэнгенаўскі здымак, ўрачы глядзелі і бачылі, дзе ты, мая душа-блізнятка, імкнулася адарвацца ад маёй. Там, дзе так моцна зраслася...
Я паміраю, мая душа блізнятка...

Зрабілі адну спробу, другую. 9 лямпаў і 27 рэбраў на батарэі. Я больш нічога не мог знайсці такога, што б паддавалася лічэнню: кругагляд закрывала шырмачка каля падбародка. Пакуль душу маю жортска-прафесійна сціскалі, рэзалі, даследавалі. выдзіралі выпадковыя кавалкі..Урач сверапеў..
Тваё роднае імя...Запішы гэта на мой разлік, душа-блізнятка, бо адхадняк быў жэсцяковы. Трошкі сапсаваўшы іхнія планы, прачнуўся я недазволена рана.
- Мы тут збегалі, будзеш?
Я толькі прыўзняў галаву, і бачу – у Лесінай руцэ 2 бутэлькі віна.
- Ну п’янь! – толькі і я здолеў сказаць. І ўсе разам страшэнны рогат узнялі.
Суседзі цяпер да канца зразумелі сітуацыю і было падобна на тое, што прыйшлі разам са мной мяне памінаць. Аднойчы ноччу я пачуў, як Пашка тлумачыць Лесі падрабязнасці маёй гісторыі сяброўства... і хваробы?:
- Яму душу надарвалі..Душа-блізнятка..яна та адарвалася, але яе аскалепкі засталіся..І што толку будзе з таго, што яму душу перасадзяць? Аскалепкі загніюць і новую скалечаць...Калі б ён толькі сказаў імя!
Па крайняй меры было весела. У працэсе высветлілася, што прыйшлі яны мяне аккурат спойваць, каб язык развязаць..А мяне толькі на непатрэбную шчырасць прабіла:
- Браткі, мая душа-блізнятка прыходзіла да мяне ў ва сне..
Я расплакаўся..
І ўсё ж, калі мне заставалася толькі паміраць, яны выратавалі...

-Вось сюды, правільна, тут ён, засранец, - камандаваў Пашка. – Сядай, заходзь, прывітанне! Не звяртайце ўвагі: ён пачне ашчэрвацца, паходу метастазы амаль да мозга дайшлі.
Я сапраўды ўжо збіраўся агрызнуцца, калі расплюшчыў вочы..Яны знайшлі мяне, далібог, вочы мае не яшчэ не падводзілі..
-Гэта вы..сябры..
І панеслася!! План, узгадненне, аперацыі..Кожны прынёс па кавалачку сваёй душы, не патрабуючы называць твайго імя, мая душа-блізнятка, і Пашка скінуўся, і Леся, Лёшка прыйшоў і Аксанка. А аскалепкі тваёй душы назаўсёды застануцца ўва мне, і дзякуй табе за гэта.
Урачы зрабілі ўсё. І я жывы.
- Бачыш, вось ручкі мае, і вось ножкі, Пашка.
- Родненькі наш, што за рэгрэс? Ты яшчэ агукні ў дадатак, дык табе і ўпадак у маленства прыш’юць, - рагатаў Павал. – Жывы і вечна малады!
-Добра хоць, што мне не на пячонку скідваліся, а то быў бы яшчэ і вечна п’яным)))))))
Бачыш, нават словаў няма, такі я быў шчаслівы і радасны. Мая новая душа – гэта душа ўсіх сяброў з вечнай памяццю пра цябе, мая душа-блізнятка. А ты ляці і шукай новае жыццё, я ні слова табе не скажу.


Понравилось: 29 пользователям

Мне сніцца...

Воскресенье, 15 Февраля 2009 г. 04:05 + в цитатник
Андрусь пытаўся сагрэцца на падваконніку, зрабіўшыся як мага меншым і падабраўшы ўсё пад сябе, каб нармальна заснуць. Яму б хапіла адной секунды, стоіла толькі заплюшчыць вочы: ён ужо твое сутак не спаў. Так было лепш, таму што забыўшыся надоўга, хлопча рызыкаваў пабачыць сны, дый каб талкова растлумачыць, чарговую прыбіральшчыцу трэба сустрэць чунняючы. Вяртацца дадому не было сэнсу, бо ён усё яшчэ адчуваў шчасце.
- Чаму? Куды я пайду? Дый што я зрабіў такога?
- Андрусь, ты уйдзі. шчаслівы занадта. Лепш уйдзі...Усяго тыдзень, плюс-мінус дзень. Ты нам хочаш зла?
Плюс-мінус дзень расцягнуўся на месяц...
Ён думаў: “А тут нармальна, не холадна”, хоць моцна балела спіна і ўжо пачынала ламаць суставы: водгукі дзіцячага рэўматызму..”План такі: датрываць да ранку, а потым на пару гадзін можна праваліцца: сны ў забітым стане наўрад ці праціснуцца”...Хлопча сумна глянуў на гадзіннік і зазначыў сцёбнае “Геніяльна”
- Я б табе не раіла..Ты паглядзі на сябе: шэры, як мярцвяк. Жыві тут пакуль, ніхто табе і слова не скажа!
А яго так выхавалі. Вісець на шыі не ўмею...
- Андрусь! Ты што! Заставайся, ну я прашу цябе!
- Прабач..Бачыш, я ўсё яшчэ шчаслівы...
Што ж, гэта было на яго падобна. Усе шчаслівыя занадта рашучыя і непераборлівыя. Яму трэба было толькі развеяць і раскідаць шчасце, а яно ніяк не хацела знікаць. Возьме часам і выплыве на калючы твар усмешкай. Як было прыхаваць гэткае непаслухмянае шчасце?
“Ну да, ім здаецца, піпец як проста! Пайдзі за тры дні разбадзяж сваё шчасце і вяртайся – міласці просім! Кацька праз тыдзень народзіць, ну і, разумееш, дзіця ж яшчэ малое, страшна, абы чаго не здарылася...Асцярожненька трэба – крыўляўся ён з агідай. – Паскудства! А я?!”
Чорт, я пра яго та не падумалі.
- Так і ведала, што ты тут..
А ён глядзеў на яе злымі вачыма з-пад ілба і маўчаў.
- Андрусь...-пачала яна здалёк, - ты схуднеў зусім..Вось, гарбата і бутэрброды..Чаму ты не застаўся ў Алены?
Яна пазірала ў столь, ён у дол...Цішыня ажно звінела ў вушах..З мальбой у голасе яна хацела сказаць:
- Андрусь...ты лічыш мяне ....
Але рашучасць яе падвяла
- Дрэнь! Як ты магла!
Ён так неспадзявана кінуў ёй гэта ў твар, што яна спужалася..
- Я толькі думала, што яны дапамогуць табе, разбяруцца...Твае дзённікі...Ты бачыш сны...
Дрыжачым ціхім голасам, амаль заікаючыся, яна стала чытаць з пакамячанай сшыткавай старонкі:
“Уяўляеце, я бачу сны. Кожную ноч, і я ўсе іх помню!...
Потым нясмела кінула позірк на Андруся і працягнула:
“Я, шчаслівы і смелы, бачу сны, якія сталі іншымі. Раней я прасіў шкадавання, бо сны катавалі мяне. А гэтыя...яны страшна рэальныя. І яны...яны спраўджваюцца”
З асцервянелым воплем Андрусь вырваў з яе рук аркуш і дзіка закрычаў. За адно імгнее ён ізадраў цыдулку на канфіці і выплюнуў ёй слова “Убірайся”. Яна засталася і расплакалася.
- Андрусь...
- Ты так нічога і не зразумела! Я не вінаваты. Я іх не заказваў!
- Нам у школе распавядалі, што па Фрэйду...
- Заткнісь! Забі сваю ляпу! Спытай у мяне, я растлумачу! Дык не! ты, ВЫ... вы нічога не хочаце ведаць і разумець!
- Растлумач мне, калі ласка. Я хачу зразумець!
Ён думаў хвіліну, як пачаць..Сапеў...
- Алена кахае мяне, і я шчаслівы! Мне пачынаюць сніцца сны. Раней я быў іншым – і сны былі іншымі. Мне шчасце рэдка выпадала, а калі здаралася, сны не адпускалі яго! Яны катавалі мяне і я пераставаў адрозніваць сон і рэальнасць. Я часцей абіраў сон. Сон! Таму што шчасце мінала, а самота заставалася. А я хацеў жыць! І крычаў сабе “хопіць, усё, канец”. Але хіба абярэш горшае для сябе? І яны вярталіся! Ненадоўга...
Яшчэ хвіліну супакойваўся...
-Калі з’явілася Алена..Я такога ніколі не адчуваў..І вучоба гэтая сраная, і сямейка адамсаў...на ўсё забіў! І стала так добра. Проста зрабіўся шчаслівы, і ніякіх асаблівых сакрэтаў. Людзі ходзяць, парацца, вечна ныюць. А мне...шчасліва... шчасліва мне!
- А сны? Скажы!
- Мае сны сталі падрабязнейшыя. Мог паглядзець навокал і пабачыць усе прадметы. Не туман, як звычайна. І тут аднойчы скеміў, што рэальнасць іх паўтарае. Быццам бы я сню будучыню...Нават халадок па спіне прабёг. Але я не думаў іх, я толькі глядзеў!
- Што ты бачыў?
- Дый дробязі, - адмахнуўся ён. - Нічога значнага. Нейкія мелкія здарэнні на наступны дзень, што крама будзе зачынена, што Алену запрашу на спатканне...Так і атрымалася.
У яе позірку чыталася пытанне...
- Да што ж ты глядзіш так! Я прадбачца толькі тады, калі шчаслівы, але будучыні не ствараю. І нічога таго, што ты ім нагаварыла...
- прабач..
- Ладна, ідзі, ужо світае...
Яна паклала каля яго пакунак з харчам і села побач.
- Я хачу сказаць табе...Я табой ганаруся. Няхай ты сядзіш тут, але шчаслівы, і я ведаю, што ты змагаешся. Змагайся! Яны не здолеюць атабраць тое, што нарадзілася глыбока ў душы. Гэта толькі тваё і нікому не аддавай. Малайцом! Бачыш, выпрабаванне пройдзена, а ты не апусціў рукі.
-...Святланка... – ашаломлена прамовіў Андрусь
- Так, правільна. Я таксама стала адночы шчаслівай, і здавалася, увесь свет падняўся на мяне вайной. Як быццам бы мы пагроза чалавецтву сваімі сціплымі снамі. Што ж, гэта нашая дарожка, чысты і акуратненькі тратуарчык, адкуль ніколі не захочацца зваліцца ў лужыну. – усміхнулася і з задорам дадала. – Не разбадзяж сваё шчасце!
Андрусь праводзіў яе здзіўленым позіркам, які плаўна пераходзіў ва ўдзячнасць.
Ён - нарадзіўся. цяпер ужо дакладна
І сэнс ягонага жыцця - шчасце. Шчаслівыя бачаць, што там, за гарызонтам.

Метки:  

Гэта проста сплін!

Суббота, 07 Февраля 2009 г. 03:41 + в цитатник
В колонках играет - Кукрыніксы - Героі
Настроение сейчас - нерашучасць

Ёсць мэтро, куды не хочацца ісці, і ты б не пайшоў, але прызвычаіўся. А цяпер прызнайся, што не можаш жыць без штодзённага пакарання калючым смрадам у вочы, воплямі шэпту, што засцілаюць вушы і ядавітым пылам на бледны твар, дый яна не дазволіць інакш.
Нам было весела, і на апошняй партыі мяса я ўжо магла катацца ў пантофлях па тлустым доле, а яна спала і не сварылася. Мы забылі прычыніць мяса крышкай і не бачылі ў гэтым нічога страшнага. Дол блішчаў, я скільзіла, а бацька пытаўся працерці яго анучкай
- Кінь, я заўтра ўсё памыю!
- А, ну добра..-узрадавана прамямліў ён, - дый я трошкі, каб бачна не было..
Пакуль ён бегаў глянуць на більярд па спартыўным канале, я паспела 3 разы выраніць кавалак свініны і зноў зрабіць выраз твару “а я тут ні пры чым, а тут нічога не было”і ўзнёсла расплыцца ва ўсмешцы.
Кажу ж вам шчыра, нам было неверагодна весела, хоць набудаваныя загядзя планы паспяхова рухнулі.. Ён зноў распавядаў мне пра будучыню, тры мяжы на шляху чалавецтва, а я пераказвала ўсё, што паспела прачытаць.
Яна паклікала, бо не здолела б сама дайсці да халадзільні, дзе па тупой саўковай традыцыі ляжалі лекі. я прынёс. Яна захацела вады. І я прынёс. Неяк дайшла да ванны, каб памыцца. я збегаў за яе халатам.
Ісці ў мэтро – гэта непазбежнасць. Ты патаўся хутацца ў каўнер, тупіць вочы долу, усё ніжэй і ніжэй, пакуль не скеміў, што ніжэй толькі рэйкі пад напружваннем і лужыны. Агідна і брыдотна, а на языку кісляціна, табе да таго ж цяжка дыхаць і цяжка жыць.
На наступны ж дзень яна ачуняла. Прынесла мне шакаладку, якая доўга ляжала на яе тумбе, і пайшла з’есці курынага булёнчыку.
А цягнік нёс цябе, і яму было абыякава. Ён прызвычаіўся раўсці і не сароміцца, колькі яго не прасі. Ён гэтак жа стаміўся..жыць, працаваць, тлумачыць. Ты бачыў на сценах плакаты “Выход есть”. Бачыў і адмаўляўся верыць! Ванючае смраднае мэтро з бясконцымі чорнымі тунэлямі.
Шакаладка была смачная. Яе я атрымала за тое, што калісьці “велікадушна” аддала ёй ёй жа падораныя Алёнкі. Алёнкак было навалам, яна прынесла адну, каб памяняць на смачнейшую, а ў мяне таксама акрамя Алёнкі нічога не было. Карацей, мы махнуліся Алёнкай на Алёнку, дый яна яшчэ згадзілася ўзяць Алёнку з гарэшкамі. Кагосьці з нас дакладна не навучылі эквівалентнаму бартэру. Гэта таксама было весела.
Калі-небудзь тут пабудуюць кальцавую. Можна будзе ехаць па коле бясконца, цэлы дзень. Ці паверыце, цягнік заўсёды пыхціць і рыдае, і ты чуеш, як адчайна, на мяжы вар’яцтва, амаль вые. А ты дазваляў сабе такое, толькі калі побач нікога не было на бліжэйшыя 2 кіламэтры, упаўшы ў шырокую траву за шумнай рэчкай. Ты грыз зямлю зубамі і біў яе. А што ёй было, калі ўжо сотні гадоў яе катуюць? І тут гэты няшчасны цягнік, якога невядомае гора давяло да крыку.
Бацька любіў мяне, а яна не ўмела. Таму я сышла з дому.
Цягнік аднойчы вырваўся на святло, і ты не паверыў сваім вачам. Да і адкуль ты мог ведаць, калі ў мэтро мск каля 500станцый. І ты, немаленькі ўжо, узрадаваўся, як дзіця. Як калісьці, прывезены, здзівіўся экскалатарам, і як першы раз цябе старэйшы брат павёў на каруселі ў дзень народзінаў.
Яна травіла анэгдоты, якія ніколі не ўмела распавядаць, а я спакойна слухаў і лёгенька ўсміхаўся. як заўсёды, яна тая ж. Яна магла гадзінамі пераказваць гісторыі кахання супрацоўніцы Ані, а я зарокся яшчэ ў 16 год хоч што ёй раскрываць пра сябе.
Яна так ніколі і не даведаецца, хто я і навошта з’явіўся. Сала не можа быць смачнейшае за тое, што купляў бацька. І я не ела яго, пакуль ён не адразаў сабе кумпяк, каб затачыць пад футбол з хлебам.
Я ўхутала яе, яна сагрэлася і заснула...Я глядзеў на яе. Такая прыгожая, зусім маладая..З раскіданымі, як у дзяўчынкі, валосікамі..
І я вараціўся. І ты вяртайся. Яны любяць цябе, але не могуць выказаць. Гэта проста сплін! Проста сплін!

Метки:  

Лютае

Понедельник, 26 Января 2009 г. 00:38 + в цитатник
-Ну прывітанне, чувак, дзе ж ты, лешы, знікаеш?
Яна пракрычала гэта , хоць ён быў яшчэ далёка,і тут жа кінулася бегчы да яго, ў адно імгненне пераадолеўшы адлегласць у сотню крокаў. Спатрэбілася яшчэ секунда, каб яна ўжо сціскала Ваню ў моцных абдымках, раняючы шчаслівыя слёзы на яго чорны балдахон з капялюшам.
-Маш, усё добра, нармальна, - неяк засцярожана адказаў ён, павёўшы плячыма, каб вырвацца з абдымкаў.
-Я штосьці чула? Не, чувак, ты мяне зараз забіваеш, ушчэнт! Мы так даўно не бачыліся, а ён – быццам толькі разышліся, - і Маша не выпускала яго, бо баялася, што ён сапраўды збяжыць
-Маша, я мёрцвы, - ціха і сур’ёзна кінуў ён
-Не, з табой немагчыма размаўляць! Мо скончыш ужо жартаваць і раскажаў, што ты нарабіў? Ну і святло ж тут, вочы слепіць. Нават на “Арэне” такіх пражэктараў не было. Слухай, трэба ўзарваць гэтую новую пляцоўку, га? Паслээээмімся! Вось сэйшан будзе! Панкі, хой!!! Прабачце, калі ласка, у вас дробязі не будзе?
...Невядомы мінака здзіўлена паглядзеў спачатку на на Машу, потым на Ваню, павярнуўся – і праз 2 крокі знік...
-Толькі не трэба, маўляў, заябалі панкі рэшту клянчыць! – раздражнёна крыкнула яна таму ўслед. – Вань, што маўчыш, ну не маўчы, Барон!
- Маша, я мёрцвы...-зноў паўтарыў ён, гледзячы ёй у сэрца.
-Да забі ты ўжо ляпу. Жарты скончылі. ХОПІЦЬ. Я зараз пачну злавацца. Ідзі ты ў дупу, астрак самавучка!
Маша крычала і біла яго ў грудзі. Як маленькі дзіцёнак, біла далонькай, лёгенька і ласкава, баючыся што-небудзь пашкодзіць
-Не, гэта ты ідзі. Табе тут не месца, чуеш?
Ваня павольна узяў яе за плечы і па складах яшчэ раз вымавіў: “Та-бе-тут-ня-мес-ца!” Ён яшчэ хацеў павярнуць яе ў другі бок, каб яна пайшла, толькі цяпер Маша насамрэч раззлавалася, нервова вырвала плячо з яго рук...
-Што ты мне ўказваеш? Я без цябе ведаю, што мне рабіць! Я табе не прабачаю, зразумеў? Забудзь! Можаш лічыць, што мы зноў у сварцы! Не прабачаю!
А ён нечакана лагодна прашаптаў ёй:
-Не трэба...Ты мая Вядзьмарачка...позна.
-Як ты мяне паклікаў? Я дазваляла?
-Ты такая ж і засталася.
-І ты....
-А я памёр! Разумееш, памёр! Мяне няма! Я памёр!
-Дурак!! Дурак!! – крычала яна, каб перакрычаць. – Ты жывейшы за ўсіх жывых!!

...Ты жывейшы за ўсіх жывых!!!..-чулася ў сценах сціплай аднапакаёўкі.
...Ты жывейшы за ўсіх жывых!!- неслася рэхам і рэзала суседзяў па скронях
-Дурак! Дурак! Ваня! – крычала дзеўчына і білася, крычала і рыдала
Яе трывалі. Моцна.
-Хопіць! Хопіць! Маша, яго не вернеш
Яе дзіка спужала святло! І Маша аслепла ад яго бруду. Ванючы чалавечы свет!
-Што, жах прывідзіўся? Супакоілася?
А яна ўсё яшчэ адчувала ягоныя вочы, якія цішынёй праціналі сэрца. На плячах ляжаў халадок ад Ваніных далоняў.
І як жа жорстка было прачынацца, каб яго больш ніколі не пабачыць!
У звон вар’яцкага крыку яна прашаптала яшчэ раз “Ты жывейшы за ўсіх жывых” і зноў пайшла да яго.
Адно імгненне вока. І яна з ім. Так спакусліва. Аб чым жа думаць?
Толькі адна секунда – нож на ейным горле, танюсенькім, кволым.
І спакой. Супакоілася надарванае сэрца.

.. крочу па зацягваючай зыбкай зямлі. Вясна. Ступаю нясмела.Брудныя сцілы пытаюся хоць як абцерці аб колішнюю траўку..Маладой яшчэ няма...Тут лепш абысці, дзе можна, і абступіць. Не тут, далей. “Прывітанне, сябры”. А яны маўчаць, не адказваюць. Так мо адзін аднаму і не даравалі. Ганарлівыя. Ваня б і рады, яму та што, добразычліваму металісту, а вось Машка – асоба сур’ёзная, з характарам. Часам усе магчымыя шыпы выстаўляла. А так – панк панкам. Як жа яны, такія, закахаліся? Дзіўлюся, хех. Сябры, ці не ўвесь горад, могілкі папрыбіралі, гарэлкі налілі, цыгарэт паклалі...Мама Ваніна незадаволеная будзе...Ну а што ж мне засталося: кладу кветачкі, адну – Вані, адну – Машы..Стаю паўгадзіны- гутарым..А адыходзячы, бачу: вянкамі перашэптваюцца. Не могуць адзін без аднаго.

(8 лютага па Вані будзе 2 гады, 18 лютага 2009 яму б споўнілася 20 . R.I.P)

Калі снег ператвараецца ў слёзы..

Вторник, 20 Января 2009 г. 04:37 + в цитатник
В колонках играет - йоў))
 (400x532, 51Kb)
Настроение сейчас - прыгодніцкі

Гэта быў самы высокі быдунак Нью-Ёрка, бадай адно з жудаснейшых месцаў, дзе любіў сядзець Анёл, звесіўшы ногі. Было холадна, тым больш якая вышыня, але ж грэла старое зацёртае паліто, і пабітыя сцілы прыемна цягнулі ўніз. Ведаеце, гэта сапраўды прыемна, калі адчуваеш ногі, адчуваеш вагу ступняў, можаш імі гайдаць, стукацца..Свае, жывыя, чалавечыя ногі! Мазолістыя, са скрыўленай фалангавай косткай, і цёплыя...А яго ўжо ванітавала ад гэтага месца. Цяпер ён не мог узняцца і паляцець. Жорстка пакараны, Анёл пагадова камянеў, каб стаць яшчэ адным, чацвертым, упрыгожваннем самага высокага будынка Нью-Ёрка ўзору 1930 года. Сыметрычна, анягож..
Як прайшлі дапатопныя часы, у Нью-ёрк Таймс адразу пачалі пісаць, што Нью-Ёрк заўсёды славіўся сваімі архітэктарамі, небанальнымі і нерэальнымі. Яны маглі ўзвесці Вавілонскую башню, але таемнага не спасцігалі. І маглі развесці Гудзон, а свабоды не пазнавалі, не бачылі. Таму смуткуючыя здані на ражках ніколі не былі іхняй прыдумкай. І, шпацыруючы па старым горадзе, не хваліце дойлідаў – здымайце брылькі. Здані дзень пры дні камянеюць за вас. Колькі іх там ужо, пакараных?
Анёл зварухнуўся, каб выпрастаць левае крыло: яно перашкаджала рухацца, а вельмі хацелася прыняць удзел у спрэчцы двух суайчыннікаў. Тыя весела абмяркоўвалі замоўленае на наступнае стагоддзе прышэсце Хрыста. Гэтая тэма даўно стала аб’ектам кпінаў і сцёбу на Небе, і больш за ўсіх, даставалася, вядома, Яхве..Яна ад сораму за сябе і людзей, бедная, ўжо не ведала куды падзецца. Чырванела, бялела, па тры разы мянялася тварам, а людзей усё роўна любіла. Фантазія, у іх, канешне, біла праз край...Ай ну што тут паробіш, людзі яны і ёсць людзі. Яхвэ была першым, хто прышоў сюды, тут і пакарана: яна акамянела амаль да падбародка. Цяпер чамусьці засумавала...
-Эй, дружа, дай цыгарэтку, дужа хочацца гэткай брыдоты ў роце адчуць, каб зусім тошна стала.
-Анёл, не барзеў бы ўжо, самы малады з нас, як прыкажаш табе, на падносе? Ці на талерачцы? Зганяй сам, пакуль моц маеш, – сказаў Мухамэд.
-Цярпіце! – адгукнулася Яхвэ звонкім голасам. – Нам тут тысячыгоддзі сядзець. Мы і каменнымі можам лятаць, ды нядоўга...Гадкоў праз сто папаліш.
Браты Мухамэд і Джа трошкі сціхлі..Хвілін на 5, таму што былі страшэннымі жыццялюбамі і весялейшымі жыхарамі Неба:
-А давайце спяваць?!
“Ну, вы як прыдумаеце!” – з прадчуваннем новых кпінаў зазначыла ў розуме Яхвэ
- О, Боооооог! О валадар сусвету! О-о-о ! Бла-бла-бла!
-Бла бла бла там не было, ёлупень! Ааааа, Мухамэд лахануўсяаааааааа!
-Джа, адвянь, было там бла бла бла! Ці можа людзям падкінуць ідэйку?!
Ну вось у такім ключы ішла спрэчка, калі да яе вырашыў далучыцца Анёл.
-Слухайце, братцы, а вечна нам тут сядзець?
-Нуууу, Анёльчык, аб гэтым задумвацца не прыходзіцца, -атазвалася Яхве
Мухамэд з Джа у гэты момант крычылі: “Эээээ, ты куды сапраўся, такая семетрыя, куды сабраўся!” – і дружна рагаталі. Яхвэ з Анёлам усміхаліся іх весялосці, але сур’ёзна працягвалі гутарку.
-Яхвачка, паглядзі, колькі ўжо такіх. Ну добра, я сябе няшчасным не лічу, не аб тым жа гаворка. Але хто зможа?! Калі?!
-Калі калі..Не ты першы, не ты апошні. Я разумею, што ты банальшчыны ўжо наслухаўся, пафасу наеўся. Але сакрэт у тым, што яна праўдная, банальшчына та. Справядлівая! Усё калі-небудзь!
-Хрыстос! – крычалі з рогатам браты. – У другое прышэсце!
На горад ціха ападаў пепел. Здані на дахах засыналі. Не было і дня, каб на хмарачосах не з’яўляліся новыя жыхары Нябёсаў.
-Гэй, дык такім чынам ён хутка ўсю паству перавядзе. Яму ж рэальна будзе нецікава жыць! – пабачыўшы навічкоў, ажылі браты.
-Джа, Мухамэд, што вы як ў дзіцячым садку? Чаго вам такога ў арганізме не хапае, што вы іншым ніколі паспаць не даяцё?!
Яхвэ ўсімхнулася Анёлу, маўляў, хай весяляцца...
-Працягнем, Яхвэ?
Яна ўздыхнула і ўсё шчыра расказала:
-Разумееш, Анёл, і вы, браты, паслухайце, калі ласка.
Што дзяўна, яны замоўклі. Анёл яшчэ раз безвынікова папытаўся адвесці крыло.
-У вас, родныя, заўсёды была добрая воля, свабода. Мы жылі на Нябёсах, не ведаючы прыгнёту! Усе нашыя зараз там: птахі, багі, анёлы, святыя. І ніхто над намі не стаіць, так?
Слухачы радасна заківалі
...А мы жывем там і плачам за людзей. І не можам даць ім таго, што самі маем. Да што ж я вам кажу гэта ў тысячны раз...
-Ды кажы ўжо, кажы. Цікава! – загаласіў Джа
-Вось вы, Мухамэд і Джа. Вы прыйшлі, як і тысячы іншых, каб сказаць людзям, што Д’ябал даў ім няволю. І не паспелі. Анёл прыйшоў самы апошні, зусім нядаўна, ён зрабіў невядома якую спробу, мо мільённую, і таксама не здолеў. Насупраць нас, на тым будынку злева, святы Пётра, трошкі далей, на Блінтан сквер, сядзяць Рафаіл, Канфуцый і Тэрэза...і Хрыстос дзесьці..Наш брат Мартын і Еўфрасінечка...Усе яны – Нябесныя здані, роўныя і свабодныя, якіх людзі паставілі над сабой, прыдумалі нам абавязкі, іерархію. Цэлыя войскі падначаленых зданяў, начальнікаў, галоўнага. А Нябесных босаў не бывае! Ну не было ніколі ў мяне сына Хрыста! І ты, Мухамед..
Джа заходзіўся ад смеху, гледзячы на брата. Той са словамі “Ай, ну ладна, ну ляпнуў па дурасці пра Алаха” пытаўся выслізнуць ад яго жартаў.- “З яго і пакпіць нельга?”
-Мы жылі на Небе толькі таму, што рабілі дабро. А тут сядзім, таму што хацелі прынесці яго людзям. Каб яны ў вырай ішлі..вольнымі...
-Хто?Хто? – ускрычаў Анёл. – Хто здолее гэта зрабіць? Хто скажа ім, што ўлада – ад Д’ябла, і што Д’ябла прынёс ім рабства, нядолю! Ён у Пекле сабе зрабіў дзяржаву, сам там уладарыць, там жа са Сталіным, Гітлерам, Неронам зажыгае! Над намі не ўдалося валадарыць, рэзыдэнцыю прыдумаў! А ЛЮДЗІ МОГУЦЬ БЫЦЬ ВОЛЬНЫМІ! Калі яны пабачаць нас і зразумеюць нарэшце? Мы мільёнамі камянеем за іх, адмаўляючыся ад Неба!
-Я не ведаю, Анёл...Не ведаю...Але...яны ўжо ўспомнілі штосьці. І прыдумалі слова АНАРХІЯ, якое паспелі спаганіць... толькі існы вольна падымецца ў Неба.
І яшчэ адна здань над Нью-Ёркам малілася за людзей. Cпакутавана і гаротна. А снег над горадам ператвараўся ў слёзы.
.

Метки:  

СЛОВЫ

Понедельник, 19 Января 2009 г. 03:39 + в цитатник
В колонках играет - 3dg - I hate
Настроение сейчас - сум у вялікай канцэнтрацыі.веру

Аднойчы мне хацелася распавесці вам, як ціснеш "рэпіт" на I hate і ў сямнаццаты раз чуеш дзікі крык, каб крычаць разам з ім і тушыць боль з грудзей. Няшчасныя, няшчасныя людзі. сціскаць далоні ў кулаках і хаваць галаву ў каленкі, таму што не сказана і не зроблена - вар'яты, вар’яты! - тое, што можна было, што так проста вымавіць, так проста....усё выправіць. як ў старым дрэнным кіно "Няшчасная, паслухай, ён скажа табе адно слова. Слова". Спачатку было СЛОВА, а потым быў Бог.

Слова было, каб быў спадзеў, таму што калі гаворыш – верыш, а калі маўчыш – робіш балюча..Цішынёй забіваеш і пагардай...Калі маўчыш, крычаш твае вочы!! Самае страшнае пабачыць іх нянавісць ці іх абыякавасць...І ўсё зразумець..Без слоў. Без слоў робіцца страшнае...Вырашанае і непазбежнае...Як жа я баюся яе....цішыні...

Прасіць? Як, людзі? калі скажаш гэтае клятае, свінцовае “не маўчы..”, руйнуюцца сцены, усе перашкоды знікаюць, каб паказаць нам, што мы адзінокія не толькі ў сваім пакоі - ў цэлым свеце, у космасе далёка па-за апошняй бачнай зоркай. І ніхто не скажа, што каля яе пачуюць, адчуюць цеплыню штуршка паветра, што стварыла СЛОВА. Тое слова разаб’ецца аб шыбу заклееных вокнаў і асыплецца пылам.

Мне потым скажуць, што гэта няпраўда. Няпраўда тухлая і дзіравая. Словы не разбіваюцца, а тонуць...У густым пустаслоўі ці рэдзенькай цішыні. А я чула, як звінелі літары. І я бачыла, як раскалолася сказанае на склады аб чалавечыя халодныя вочы. І забраўшы аскепкі з сабой, я парэзалася...Трэба было кінуць, каб забыць. Затаптаць цяжкім сцілом у мяккую вясновую траву. А потым там бы што-небудзь вырасла? Кветкі?...мне шкада, але кветкі не растуць са слова “Чаму?”

Я веру, што кветкі вырастуць там, дзе я сказала “Прабач”. У іх будзе адлюстроўвацца неба.

Метки:  

Задачкі\формулы\бла-бла-бла...

Пятница, 16 Января 2009 г. 01:12 + в цитатник
В колонках играет - Fromside-Absolutus
Настроение сейчас - задзяўбло, але змагаюся

Чорт...Помніце, як вы баяліся ў школе, што менавіта сёння, зараз вас выклічуць, а вы – не бум бум? Да да, ведаю...Стараліся не глядзець на настаўніцу, хоць вельмі хацелася, карцела: яна ў гэты момант распікала вас, абзывала ідыётамі, лаяла апошнімі словамі..і ў нас такое было....
-Курылава! Да дошкі! Мігам!
...эх...а Курылава – гэта я...Устала і паплялася, як на растрэл...узяла крэўду ў граблі...стаяла, як на вечарыне, хахаля чакаючы...Не-не, не я так пра сябе кажу, не я. Усімі папярэднімі цудоўнымі прыметамі ўзнагароджвала звычайна настаўніца...
Пішы! - узравела яна..
І сапраўды, а што тут яшчэ зробіш? Плюнеш і збяжыш? Прыйшлося пісаць
І я пачала пісаць...
Задача № 6. кропка.
З новага радка ў з правага боку ў слупок. Дадзеныя: абект (2 чалавекі), Тэрмін знаёмства (15 дзён), Адзінота (у гадах), Псіхічныя адхіленні (35 адсодкаў), Адчай (5 штук). Кропка. Падкрэсліць слупок.
Разлічыць: Некрэальнасць кахання (у адсодках).
Цяпер пішам зверху пасярэдзіне Рашэнне. Кропка.
Рашаем...запісваем формулу адразу ж..
Зараз трэба запісаць формулу...формулу трэба за-пі-саць...
Нешта вось тут пахаладзела і апусцілася...Ну ажно як у Грышкаўца...А нічога не ха ха: я формулу не вывучыла..Зыходную формулу адзіноты...Ладна. атрымаю яшчэ адну порцыю прыніжэння – і ўсё гэта скончыцца!!
..а настаўніца цягнула..
Мазахістка, блін...
- Я НЕ ВЕДАЮ!
Вось не можаш ты, гэткая, выклікаць зараз выклікаць Марсіяніна? Ну бачыш жа, што я як заўсёды...І ён як заўсёды – зараз з-за парты вываліцца, так руку цягне! ВЫКЛІКАЙ ЯГО!
-Да сядай ужо, каб вочы мае цябе не бачылі. Марсінян!
Мабыць, цэлы клас адначасова ўздыхнуў з палёгкай. Зрабіў так гучна “уууух” і ажыў..
А Курылавай нібы па барабану...Яна неяк дзіўнавата заўсміхавалася і паплялася на месца, саступаючы месца каля дошкі хоць загоннаму, але шчыраму і міралюбіваму Марсіяніну..
А мне сапраўды па барабану! Паралельна! Чуеш, хто ты там, каторы за мяне распавядае?!
Вжык-вжык-вжык...Марсінян маладзец...запісвайце, ёлупні...добра, добра, выдатна!
Ну і нарэшце формула адзіноты запісана, даказана, мелу на яе 2 кіло замарана, бедны Марсіянін па калена белы, але дужа задаволены....Шыбуе, усіміхаецца, гад (гэт я не са зла, любім мы яго)
І што далей?
“Дзеці, паглядзіце, запомніце!”
- Так, дзеці, паглядзіце ўважліва, запомніце! Я 10 разоў паўтрараць не буду!
“Праз месяц напішам кантрольшу, там гэтая формула спатрэбіцца, толькі мне не напішыце, я вас пазабіваю”
- Значыць так, праз месяц пішам кантрольную, толькі не напішыце мне там гэтую формулу! Чуеце? Вось толькі не напішыце, я вас...
Званок...Што яна сказала, ніхто з-за шоргату рэчаў не пачуў...Абы ўжо зваліць хутчэй!
Пакуль ішлі на настпны ўрок, мне думалася...Мда, думалася мне, Формула Адзіноты – апошняе, што я хацела б помніць усё жыццё...І галоўнае, я ж ведала яе сёння, не адзін жа Марсіянін такі геній! Да забыла проста!
Ну і фіг з ёй!
Як і ўсё шматлікае непатрэбнае, што ў жыцці лепш забыць, забудзьце і формулу адзіноты!

ЗЫ. Адчуваеце? Вы хоць помніце, з чаго ўсё пачалося? Тэарэма Ферма – не даказана!
Не вырашына і задачка па некрэальнасці кахання! І які тут цяпер бог, цар і гаспадар, сябар, таварыш і брат скажа што-небудзь супраць?
ЗЫ. І самае галоўнае – формула адзіноты тут ні пры чым. Да некрыальнасці ніякіх адносін не мае. Ну не разлічваецца некрэальнасць па формуле адзіноты.

А формула адзіноты – бздура апошняя...Марсіянін дагнаў, пасцябаўся з мяне і сказаў нарэшце самае важнае:
-І не ўспамінай нават!
І яшчэ праз хвіліну
-Таму што я вам тут бог, цар і гаспадар!
Фігасе. Вам таксама падалося, што Марсіянін можа чужыя думкі чытаць??

Метки:  

Кавалачкі любові

Воскресенье, 11 Января 2009 г. 00:04 + в цитатник
В колонках играет - Люмэн-6 мілліонов одінокіх людей
Настроение сейчас - бязмежнае.

-Вось!..ну гэта, гм,.я..ну віншую...
Енечка працягвала прыгожы бліскучы скрутак у адной руцэ, а другой цярушыла гузік на кашулі. Вочкі апусціла глыбока-глыбока долу...
Татка весела і цёпла глядзела на гэтую пантаміму, слова не ўстаўляючы, а раптам схапіла падарунак і коратка чмокнула Енечку.
Ох, бедны Енечка, бедны бедны:). Яна стала не тое што пунсовай- барвовай. Татка ўжо збіралася расхвалявацца за яе, Енечка ж такі дзікі быў, мо ёй зараз сорамна, няўтульна...Татка гэтага трусіка вельмі любіла. Нешта дужа моцна стукнула па скронях.
Разгортвай! Разгортвай! – сталі крычаць другія. – Ну чаго ж ты чакаеш?!
З хвілінку падумаўшы, ці не зачэпіць яна чыісь пачуцці, калі ёй падарунак не спадабаецца, а яна прыхаваць гэтага не здолее, Татачка адмовілася.
- Дарагія мае госьці! Я разумею, што зараз парушаю адзін з маральных прынцыпаў, але зразумейце і мяне. Разгарнуўшы падарункі зараз, я пазбаўлюся магчымасці перадарыць іх! Вы ж не дапусціце гэтага? Дарэчы, пакункі лепш падпісвайце, каб вам ваш жа не дастаўся..
- Я буду рады!
Пачулася гэта з агульнага хіхікання, які яшчэ не памеў перайсці ў смех. Елечка сказала.
Усе усміхнуліся і зразумелі. Здавалася, тут толькі 2 чалавечкі не могуць разабрацца са сваімі пачуццямі. Іх жа саміх ужо даўненька заручылі.
А Таце зноў стукнула.
Як быццам дзесьці падстанцыя гуло, так галава сябе пачувала: вельмі ж добра пасядзелі-пашумелі. Кватэра апусцела, а Татачка ўзрадавалася як дзіця. -Падарункі! Цяпер можна падарункі паглядзець! Елечкін!
А гэты пакуначак, Елечкін каторы, аказаўся на фоне іншых зусім не такім прыгожым. Толькі для Татачкі ж ён у любым выпадку стаў бы самым дарагім:).
Татачка акуратна разгарнула яго, каб і фальгі не папсаваць,і сам падарунак. І шчыра расплакалася.
У яе далоньках ляжаў Кавалачак Енькенай Свабоды!
Енька падарыла ёй кавалачак сваёй свабоды!
А Татка расплакалася...
Можа быць, гэта было першае Таткіна каханне, і яна яшчэ не ведала, ці верыць таму, што пішацца ў тоўстых кніжках. Там пішуць: любоф-маркоф і бла-бла-бла..І тэорыя, максымальна аддаленая ад практыкі...Адно толькі бла-бла-бла, карацей. Так думала яна.
А ў руках трапеча Кавалачак Свабоды. І ўсмешка праз слёзы..Вада і радасць, а яшчэ шчэміць дзесьці паміж лёгкімі і пячонкай
-Уцяміла! Ведаю! Крылы!
То Татачка ўспомніла, што у верхняй шуфлядзе крылышкі ляжаць:). Збегала за імі басанож і тут жа, седзячы на кукішках, прычапіла да Кавалачка Свабоды
-Вось так, мой харошанькі:). Дарагі Кавалачак Свабоды:). Які ты прыгожанькі цяпер. Зусім цудоўны! Ляці ж!
Кавалачак устрапянуўся і шмыгнуў у адчыненую фортку.
“Енечка, мілы, я кахаю цябе!Дзякуй табе за Свабоду!” – такую вось цыдулку прынёс Енечку Кавалачак Свабоды на крыльцах, калі пастукаўся да яе.
І Енечка засмяяўся. Заскакаў і ў далонькі запляскаў.
-Наш Кавалачак Свабоды цяпер мае крылышкі. Маленькія пушыстыя крылышкі. Мой Кавалачак Свабоды цяпер Анёл! І татачка кахае мяне.
А Кавалачак Свабоды тым часам узносіўся да аблокаў. Толькі часам ён спускаўся, каб пакляваць пшонкі - кашкі для цыплят на падваконніку Елечкі ці Татачкі. А потым зноў – у неба.
Мне такую гісторыю распавяла сяброўка. Мы з ёй доўга спрачаліся, што гэта была за свабода, ну так і не зразумелі да канца. Ці была гэта свабода Енечкіна, ці агульная свабода, ці свабода кахання, чаму яна падорана і выпушчана, і добра гэта ці не вельмі..Мы толькі згадзіліся, што Кавалачкі Свабоды – гэта Кавалачкі Любові. І што сум – несвабода.
А да мяне аднойчы таксама прыляцеў! У іншы раз я вам абавязкова распавяду)

(прашу прабачыць FtoM за блытаніну з гендэрам, каторы ўлічвае толькі сама Енечка і Татка)

Метки:  

Сыстэма.

Пятница, 09 Января 2009 г. 01:17 + в цитатник
В колонках играет - ТракторБоулінг- война.
Настроение сейчас - смутак.навеяла.

І ўсё ж такі я чалавек. Я зараз чамусьці ўпэўнены, а спачатку не даваў веры. Як жа так, думалася, дзе ж тут чалавечага? У мяне id ёсць, нумар ёсць, логін, паролі...Чалавек?
- і не сумнявайся..
Ладна, калі так, то чаму я тут? Чаму я бачу не іхнія вочы, а смайлы, не ўсмешкі, а дужачкі, і маўчання не чую – толькі тры кропачкі і гул працэсара...
- проста ты выгнаннік
Ізгой?
-не, проста выгнаннік...цябе вырвалі з кнігі і выкінулі. Вецер прынёс сюды
Я не разумею..Шчыра кажу..Чаму мне тут добра? Чаму я сябе не помню?
-памяць сцёрлася, калі windows пераўсталёўвалі...ты – памылка..і ты САМ ад іх адрокся
Сам...я не мог! Як жа! Я не мог! Я любіў іх! Колькі мне жыць такім?! Скажы! Скажы!
-табе хутка паміраць. Трафік скончаны. Занадта шмат пытанняў..

І ён памёр...банальна і ціха...спачатку было холадна ў ногі, і ён грэў іх аб батарэю капмутара...калі яна застыла, ён яшчэ хацеў падгрэбці ногі пад сябе, але ўжо не мог варухнуцца...

Раніцай маці крыкнула і бразнула ў дзверы. Ён прачнуўся. Што ляжаў на доле, не здзівіла, ён так часта адключаўся...разам з кампутарам...На кухні галасіў “Радыё-факт”, бацька чытаў кнігу...Ён іх не бачыў...проста ведаў...і не пайшоў. Не жадаў і не пайшоў..выйшаў у вакно

Бо ён памёр. Для тых, хто не чакаў і не клікаў. Для ўсіх. Памёр яшчэ 3 месяцы таму...банальна і проста...пасля звычайнай аперацыі на назе....

Гульню загрузілі зноў і далі новае імя...пароль пакінулі такім жа...Зберагліся нават папярэднія місіі...цяпер ён жыў...зноў жыў....памылка была ў 5 місіі...памяць сціралася, сціралася...і ён зноў паміраў...

Бо ён САМ быў памылкай....

Я чалавек?
-ты чалавек...
Дык чаму я зноў паміраю?
-мы забралі цябе сюды...табе будзе тут лепш..
А бацькі? Сябры?
-бацькі цябе пахавалі. Сяброў у цябе не было..
Навошта ж вы сказалі мне, што я чалавек?
-першы раз ты памёр 12.12.2006

Ён паміраў, бо ішла Сусветная вайна, падлічыць нумар каторай не браўся ніхто...Сістэма не выпускала. Віною гэтай вайны быў маленькі чалавечак, які шмат стагоддзяў таму выйшаў у вакно..Ён стварыў вайну. Ён яе запраграмаваў.

Я хачу памерці, канчаткова! І не магу! Адпусціце мяне, я ж чалавек! Адпусціце!
-Ты нам патрэбен. Нам патрэбна вайна. Людзі вынішчаць сябе, а паспраяеш гэтаму ты.
-Ты САМ стварыў вайну. І ты САМ тая памылка!
-Сістэма – гэта ты!

І ён паміраў. Ён паміраў, схапіўшы каленкі, сціскаючы іх, апусціўшы туды галаву.Плакаў наўзрыд. Кожны раз было невыносна балюча. Кожны раз як апошні, але канца не было ніколі

Вецер уносіў апошнія людскія лісткі з выцвелым адбікам стрыжня. На іх сутаргаватым почыркам было надрапана:
“Я бягу да дзвярэй, выключаю святло. Яны не пабачаць маёй роспачы, яны не даведаюцца, што з маёй душою. Immortal. Яна бяссмертная...і хворая. Атрутай лягло на яе страшнае слова – нянавісць”.

(ноч на 8 студзення)

Метки:  

Бар’еры.

Пятница, 02 Января 2009 г. 05:12 + в цитатник
В колонках играет - FPG - Свобода.
Настроение сейчас - рашучы.

Бар’еры

Непераадольны сацыяльны бар’ер! Неверагодна! Пры чым жа тут соцыум? Можа, непераадольны псіхалагічны? Моўны? Не? Які ж?
Бар’ер? Бар’ераў няма! Не павінна быць! Мы жа свабодныя людзі! Усе мы –вольныя?
І ўсё ж такі, што рабіць?
Вы смяецеся і бясконца раіце штосьці зусім бязглуздае і дурное. Што рабіць, калі ты – беларскамоўны, ганарлівы і ўпарты, а ён – рускамоўны, ганарлівы, упарты....Такі ж, зараза, я і я! Сволач, казёл! Такі ж, як і я!
І я яго кахаю. Ён яшчэ не ведае...
Мне страшна падумаць, колькі мысленчых аперацый выконвае Слаўка за адну секунду: успрыняць, зразумець, перакласці...Мае сябры – беларскамоўныя, ягоныя – беларускамоўныя....Для мяне, беларуса ўжо на 80 адсодкаў, гэта нармальна, для яго – цяжка і нудотна.
А што ж я вырашаю за яго?
- Кирилл, я тя умоляю, успокой свой мозг, ты все говоришь и говоришь, говоришь и говоришь..
-А ты ўсё маўчыш і маўчыш....Ну колькі можна?
-Дурак, я на тя пырусь! Молчу и в глаза смотрю – понимаешь?
Дурак...ён мяне тады абазваў дураком...Я не зразумеў...Не дэбілам, і не гапаром, а ДУРАКОМ. І пра вочы яшчэ нешта мутнае нагарадзіў...Ну і дураком жа я быў...потым толькі скеміў, калі каханне...
А яшчэ гэты бар’ер...У класе 10, калі ў “Камсе” фотку Барадуліна пабачыў, потым вершы яго. Вершы! так беларскасцю захварэў, што і зараз не адышоў...Не тое слова, не захварэў! Нарадзіўся чалавек, новы беларус нарадзіўся. Беларускамоўны, ганарлівы, упарты....
Хтосьці думае, так проста?
А пачынаў з інтэрнэта...пасціў па беларуску, атрымліваючы пляўкі – віртуальныя, нармальна! А хтосьці і руку ціснуў. “Дужую руку, братка”...А што, прыемна, сілы надае, веры...
4 сцяны, вуліца, прадаўшчыца марозівам...І першыя словы – ёй. Бедная цётка: кабету выкінула з рэальнасці хвілі на 2 ад маёго простага: “Колькі марозіва каштуе”. Толькі амаль праз год я пачуў ад мудрых людзей, што не трэба здзеквацца з прадаўшчыц.
Слаўка смяецца. Я разам з ім
-Ты ж говорил, што боишся злобных продавщиц!
Мне з ім так добра, хм. Харашо! Хоць ён гэтых баек “великострадальческих» цэлую гару наслухаўся, а ўсё роўна спачувае. Калі абураюся на сваіх аднакласнікаў, калі народ лаю. І наогул, малайчына Слаўка. За што люблю яго: ніколі Слаўка не патрабуе.
Я розумам сваім тупым я быццам бы ўсё разумею, а сэрца жадае цеплыні і любові...Сум і радасць мяшаецца ў адно дзіўнае пачуццё лагоды, непазбежнасці..Навошта глядзець туды, у туманную і сляпую будучыню, калі зараз ягоная рука ў маёй?
Бар’еры...Я проста напраста ведаю. Эмпірычныя веды? Ці экстрасэнсорныя здольнасці? А нам не быць разам. Я беларускамоўны, ганарлівы, упарты...Не ўяўляю, як, любошчамі займаючыся, будзем на розных мовах шаптацца і стагнаць...
Ні ён, ні я – ніхто не саступіць...
-Ты чё грустный-то такой, а? то все трындел, не переставая, а теперь…Да что случилось-то?
Слаўка ледзь не крычаў. Я яго яшчэ столькі разоў бачыў – і маўчаў...адчуваў толькі, што аднекуль з кутка цёмнага на мяне вочы пырацца...

2 шэрыя вершы

Пятница, 02 Января 2009 г. 05:09 + в цитатник
В колонках играет - FPG - Свобода
Настроение сейчас - не ганаруся сабой

Не люблю вершы. мне нават сорамна, што я напісала такую банальшчыну...сапраўды...

Бо так лягчэй...
Ніколі не кажы, што ты яе знайшоў,
Ніколі не кляніся сэрцам хілым,
Не бач ніколі нерэальных сноў,
Калі тваю душу ўшчэнт разбілі.

Чакай халодных позіркаў, бо так лягчэй,
Пішы, пракляты, ліст на развітанне,
Не смей згінаць кален, не падымай вачэй
З надзеяй на апошняе рыданне.

І толькі так ты зберажэш свой зрок,
Захуташыся ў гонар спазаранку,
Не адчуваючы боль сэрца, рук і ног.
Не трэба сыпаць солем суму ранку.

Ізгоеў гоняць, а забойцы - дохнуць самі,
Мы паміраем...бо кахаем...
…….
Умирай, не живи, бей последний флакон,
Не ищи тут ни правды, ни света,
Умирай, не прощай, умирай, как и он,
Почему – не найти мне ответа.

Умирай, не живи, не смотри мне в глаза,
Я засыплю песком их и пеплом,
Умирай, не живи, уходи на вокзал,
Чтобы в пункт «в никуда» - без билета

Умирай, не живи, не прощай их, как я,
И не стой на коленях, убита,
Умирай, умирай, не алмаз жизнь твоя,
Твоя жизнь – не твоя, и забыто

Умирай, умирай, не давай жизни кровь,
Ненавидь цэлый мир проклятый.
Не найдешь, не ищи, здзесь убили любовь,
Не придет спасение марта.

Нянавісць

Пятница, 02 Января 2009 г. 04:54 + в цитатник
В колонках играет - Глюкі - Бывай
Настроение сейчас - цвярозы настрой

Чорны кашак з зялёнымі вачыма, вялікімі, бы ліхтары, якія глядзяць на цябе з цёмнага кута. Заўсёды баялася гэтых вачэй. Яны – нянавісць.
Яны ў чорнай постаці сярод пустых людзей. У чалавека з вялікім чорным капялюшам і сцятымі вуснамі.
Вочы нянавісці.
Не вытрымліваеш і апускаеш свае.
А калі сам становішся такім, не вытрымліваеш і ламаешся, як трасцінка.
НЕНАВІДЖУ. I hate. I hate.
І страшна, але справядліва. Ненавідзеш, калі не чалавек. Любіць нас не навучылі.
Калі знішчаеш! Іх і сябе! Выдаляеш, рвеш, спальваеш. А ўнутры атрутны салодкі боль.
Маўчанне – гэта таксама нянавісць. Маўчыш і ціснеш на “rapit”, становішся мурашкаю з налітымі крывёю лёгкімі
Гэтыя вочы, вочы нянавісці, пазнаеш адразу.
Мы адны, калі ненавідзем, і ўвесь свет супраць нас.
Нянавісць – мая вайна. Вайна за нашыя душы. Прайграеш яе – і назаўсёды застанешся хворым.
Той, хто ненавідзець, просіць. Прабачце яму!
Калі вы любілі і кахалі – прабачце яму, і ён забудзе, як сціскаў кулакі – да крыві пазногцямі – і нема крычаў.
Таму што. Ніколі не пытайцеся чаму.
Паглядзіш на зоры – і ты знік!
Цябе няма, калі ты – нянавісць. Ты нішто. Ні імя, ні полу,ні вачэй. Іх засціў боль.
Прабачце ж яму, ці ён – пустэча.

Метки:  

Антыдэпрэсанты

Воскресенье, 02 Ноября 2008 г. 21:55 + в цитатник
В колонках играет - аматары - ч/б
Настроение сейчас - нагнятае.

....восень – можна паміраць....А можна жыць! Жыць і радавацца! Не падайце духам. Жмурце вочкі ад небагатага восеньскага сонейка і хавайце пад мяккімі шалікамі смаркатыя носікі. Набівайце газэтамі змакрэлыя боцікі і абавязкова піце аскарбінку, а духам усё роўна не падайце. Нашто яно вам?
Хай засынае прырода, і хай нават кветкі гінуць, але як жа жывуць перад знікненнем, як і мы не ўмеем, не можам гэтак жа смела і буйна. Будзе яшчэ вясна, будзе й на нашай вуліцы свята. І для іх, і для нас. Што я кажу? Чаму будзе? Ёсць! Ці бачыце? Восенню асеннія скідкі і свае грушкі на маладым дрэўцы, восенню сезон сэйшнаў пачынаецца і гэтай жа восенню новыя альбомы якраз для мамінага дня народзінаў. Якраз!
Не верце таму, хто будзе пець самоту й сум. Той чалавек усяго толькі сонны й стомлены. Паслухайце яго вочы і ўсімхніцеся. Чалавекам лепш ад чалавечага “дзяк” і чалавечага “вітанька”. Ён гэта толькі прыдумаў і запісаў на павуцінках, каб нас узрушыць, але не са зла. Думаў, так лягчэй жыць...Ткніце гэтага небараку локцем убок і гучна-гучна выпаліце “Халапупі” ці “Тукі-тукі-дзынь-бубум”. І ён прабчнецца. Ну я вас вельмі прашу!
Вы можаце ўсімхнуцца праз кляновую радасць жоўтую ці праз гарачыню шыкоўных каштанаў! Бо восень не тужлівая, калі вясна наперадзе, і не плачце, што вашае лета прайшло. Лета працягваецца, пакуль весела, аб гэтым вам любы шкаляр скажа.
Восень прыходзіць, каб мы любілі яе дождж, і то лёгка. Прыходзіць, каб беглі дадому пад цёплыя пледы, каб грэлі пальчыкі над кубкам зялёнай гарбаты. Можна даставаць з шафы ватную, вялікую-вялікую коўдру, каб залезці ў яе з галавой і цікаваць адтуль праз дзірачку на жыццярадаснага тату. Ён усё роўна вас знойдзе, ну а каб зусім жарка стала, будзе церці вашыя шчочкі, пакуль не паружавеюць, і крыўляца.
Оура, час валадарыць вечарку! А ён, такі свавольнік, вучыць пяліцца ў вокны рэстарацый, спяваць песенькі, стукаць ножкай аб ножку, бо абурыцца старая прадаўшчыца, што нанеслі марозу. А няма бяды, што не травень! Пабадзяемся пакуль там, дзе бясплатна, а потым і дах над галавой будзе, ды такі, што і не знойдуць, і не выганяць. Захопім з сабой тэрмас і паселім дамавога, ён будзе нас вітаць.
Яе, кісласалодкую, прыдумалі для таго, каб вяртацца. Я та ведаю.Прысаромлена апусціўшы вочы, вы пастукайцеся – вам адчыняць, хутчэй зацягнуць у цяплынь. І вы чакайце! Можа быць калі-небудзь вам прынясуць ліст з далёкай краіны, дзе няроўным паспешлівым почыркам будзе намаляваны адбітак босай ножкі.
Чамусьці ніколі, як восенню, напалеонаўскіх планаў не будуеш, а тут, прыйшоўшы з вялікай дарогі, адпачнуўшы, бярэшся за асадку і вялікімі літарамі выводзіш план на бліжэйшыя месяцы. Яны такія наіўныя, гэтыя планы, што адчуваеш сябе першапраходцам, але шкада зусім трошкі. Верыш, што ўсё яшчэ будзе зроблемна, здзейснена, выканана. І правільна, сапраўды вартае – сілы знойдуцца, а пустое – восенню асабліва прыемна гультайнічаць і ляніцца.
Вось і я вараціўся, разам з восенню. Калі мама клікала праз вакно, не чуў, бо было лета, а потым...потым панесліся лісты, адзін за адным, з аўканнямі, і мы прыйшлі ўжо разам, у яе сны туманам. Мы – шчаслівая памяць і памяць аб тым, чаго ўжо не вернеш...Дый гэта пустое...Кінце. Не час шкадаваць, не час плакаць, не час апускаць рукі. Толькі не восенню. Прырода авансам развітваецца летам, а заробак – восенню. Восенню грыбны суп і грыбныя вандроўкі, пах неабмежаванай свабоды, арэхавае малако і грыльяжныя цукеркі. Іх мама купляе загаддзя і хавае да самага Раства, у толькі на Каляды заўважае, што спачатку іх было куды больш, дый браток пацягаў адчувальна. Да калядаў ад восенні ж яшчэ цэлае жыццё!
З’явяцца лужыны, ну і што? Ведаеце, а ў краме ёсць прышпільныя і страшна густоўныя калошы. Яны апранаюцца на абутак, не трэаб з сабою насіць, з імі ніякая лужына не перашкода. Калі ж лужыны занадта вялікія, шукайце іншых шляхоў, і, можа быць, вы знойдзеце там шчасце.

Метки:  

ніяк не падняцца.

Воскресенье, 02 Ноября 2008 г. 13:35 + в цитатник
В колонках играет - маўзер.
Настроение сейчас - я застануся.

У мяне проста нічога не атрымліваецца! Я нічога не паспяваю, а галоўнае, няма ахвоты, усё на заўтра, на заўтра. А сапраўды, і гэты тэкст....дапішу-ка я заўтра. Навошта было падымаць рукі?

кропка.

Воскресенье, 02 Ноября 2008 г. 13:31 + в цитатник
В колонках играет - Эквілібрыюм.
Настроение сейчас - ....

Я іх больш ніколі не пабачу. Жывучы ў адным горадзе, не стрэну, таму што рухаемся і перасоўваемся па паралельных лініях. Па прашпекце пераможцаў ідучы, на партызанскі прашпект не патрапіш. І іх ніколі яго не пабачу. Забываючы, забуду-такі, а ўспомніўшы, мне будзе добра і лагодна....да слёз, што згубіла і страціла. Што адзіную вясну сваю буду вечна ўспамінаць і жыць рэштай яшчэ таго шчасця, што растраціла, разам з тымі людзьмі...А людзі той вясны, яны не дайшлі са мной да сённяшняга. Чужыя цяпер. Мы ў розных пласкасцях, як ні цяжка ў гэта паверыць. Я любіла смех той, што здрадзіла, голас таго, што змоўчыў, нязграбныя рухі і валасы яго і яе, каторая абазлілася, строй. Ад іх з той прасторы далятаюць слабыя адгалоскі, а я не пазнаю нават гукаў, хачу разабрацца і адхінаюся, злую на сябе, што забываюся на гонар, крыўдую, на тую сябе, што была калісьці і змянілася ўжо тысячы разоў. Блытаю маскі і апранаю не тую...Трэба напляваць, а я стукаюся. Не адчыняцца. Там забіта дошкамі і цвікамі, і на зямлі, што палітая атрутай, трава ўжо не расце....

Без заголовка

Воскресенье, 02 Ноября 2008 г. 13:28 + в цитатник
В колонках играет - Слот- в сердце моём.
Настроение сейчас - душу ўсё благое.

".......Вечарам за дзецьмі ў дзіцячы садок прыходзілі бацькі. За ўсімі...Дзеці чакалі сваіх мам і тат, і я чакала...Як жа мне хацелася, каб і за мной прыйшлі, каб мяне забралі! Як жа я ім зайздросціла! ...Але тата не ішоў...Аднойчы я прыбегла сама, доўга стаяла ля дзвярэй, а зайсці баялася...Ён знайшоў мяне там праз некаторы час, насварыўся і сказаў, каб больш не прыходзіла....Я ноччу стала рыдаць у падушку...."

прабач мне, Мама, і больш ніколі не плач!
у маёй мамы дзень народзінаў 5 лістапада. Люблю цябе

забываючы,забыць

Воскресенье, 02 Ноября 2008 г. 13:22 + в цитатник
В колонках играет - Аматары - пс.
Настроение сейчас - сумна за нас.

Такіх, як гэты чалавек, сустракаеш нячаста, а дакладней, не бачыш зусім, пакуль сам не вырываешся з дурнога сну. Калі ж вяртаешся, заўважаеш яго за сваёю спінаю, маўклівага, панурага і вельмі стойкага. Бачыш толькі цень, а самога чалавека – няма. Яго не разварушыш і не абудзіш, толькі трошкі, зусім крыху, калі з’явішся Морфіўсам з дзвюма цукеркамі шакаладнага мНм”с, чырвоненькай і зялёненькай. Працягнуўшы іх на далоньках, на сотую хвіліны ты адчуеш, што, як зямля пад цыркам, зварушыліся ягоныя вусны і пацяплелі вочы, а потым – зноў ён не з намі, зноў адзін, зноў паліць і нешта сабе думае. Чалавек не бачны за сваімі сценамі, ён сам іх ставіў, і вачымі сваімі ён будзе калоцца, быццам мы не людзі, а зграя крумкачоў. Усё, з чым прыйшоў чалавек у гэты свет - тытунь для табакавай трубкі. Я помню, то быў вішнёвы тытунь, а астатняга бы і не існавала ніколі. Ён спакойны, гэты чалавек, а сумны ці не, сказаць цяжка. Калі пажартуе хтосьці, можаш пачуць ціхі смех за спінай, бо ён там стаіць. Потым сядзе на кукішкі надалей ад людзей, і будзе сядзець гадзіну, паўтары, быццам бы ў тым бязмежным дзэне, што адкрыўся пасля запуску калайдэра, шпацыруючы там душою, а для нас доступ закрыты, нам не знайсці яе, і не дабрацца туды. Але чалавек падымецца з долу, толькі твару не пакажа. Так і будзе хавацца за спінай, вельмі, занадта павольна абуджаючыся і ажываючы. Яго сапраўднага мы так і не дачакаемся, той чалавек сыйдзе і не абернецца, нібы яго і не было. Чаму ж імя ягонага ніхто не спытаў? Баяліся, усё адно не пачуе. Чалавек не сказаў бы нам праўду, бо, забываючы, забыў, а мы не назойлівыя, калі разумеем што чалавеку цяплей у самім сабе.

нянавісць твайго Бога

Воскресенье, 02 Ноября 2008 г. 13:15 + в цитатник
В колонках играет - Стыгмата - "Сентябрь".
Настроение сейчас - пасля суботы нараджаешся зноў.

Если Бог обращает на тебя внимание, потому что ты ведешь себя плохо, то это все же лучше, чем если ему вообще на тебя плевать. Возможно, потому что Божья ненависть все же лучше Божьего безразличия. Если у тебя есть выбор – стать врагом Бога или стать ничтожеством – что выберешь ты?

забойцы

Суббота, 01 Ноября 2008 г. 23:09 + в цитатник
В колонках играет - Трывіюм.
Настроение сейчас - ....

Жывем і вучымся быць жорсткімі. Вучымся пагарджаць тымі, хто нас любіць, не шкадуючы і не азіраючыся. Я пайду і заб’ю, бо і мяне хтосьці....калісьці...І ўжо не ўспомню калі, але яшчэ адчуваю...Хто вінаваты і за што? Не будзем, не трэба! Не прасіце аб жыцці, калі дула каля сківіцы. Там дзе было сонца, застанецца попельны адбітак, а где прайшло шчасце, будзе вынішчана апошняя надзея.
Вучымся быць жорсткімі, каб жыць. Сціскаем паміж рэбрамі інстынкт любові, і адказваем пляўком на цішыню, таму што калісьці....хтосьці....Яна пойдзе на захад, каб шукаць людзей, якія яшчэ не чыталі яе лёс, і скажа ім, што яна заўсёды...заўсёды была шчаслівай, хаця шчасцем тым была хворая на дробязі памяць. А ён назаўсёды застанецца ў зіме, у студзені, і змерзне там ад адзіноты і роспачы. Зямля захавае іх цені бруднымі лужынамі на гаражах.
На вокнах застнецца вісець марля для творагу, а вецер на двары абшкамутае апошнюю маміну сурвэтку. Хатнія пантофлі згрызе суседскі сабака, а штодзённыя газеты згубяцца ў жалобных лістах. Так будзе паміраць памяць аб нас, і аб тым, што нарабілі...Хто нас, а каго мы. Кінем дома заплечнік, каб ісці і забіваць, і цыдулкай на стале “Мама, я пайшла гуляць” прасіць прабачэння, берагчы. Захоўваць тт пад ложкам да апошняй хвіліны, круцячы кола і бачучы, што нам не вырвацца, стрэліць у скроню, каб сцякла апошняя сляза па шчацэ. І іх больш не было.

сны-каты

Пятница, 01 Августа 2008 г. 02:05 + в цитатник
В колонках играет - Трактар Боўлінг
Настроение сейчас - што ты пытаеш.

Пашкадуй мяне, розум, пашкадуй, сэрца і душа, бо мне не засталося нават тых 8 секунд спакою, што мы адчуваем пасля сну. Толькі 8 секунд, так мала, а мне б яны так дапамаглі... Я вяртаюся ў рэальнасць пасля сну, і разам са свядомасцю да горла падыходзь немы крык адчаю. Уяўляеце, я бачу сны, і я ўсе іх помню. Самае страшнае, што яны шчаслівыя, я гляджу іх і не магу нарадавацца, і раптам, бы ад удару – расплюшчваю вочы. Як гэта жортсва! І я не веру, хажу бы пад наркозам, і не веру, што ўсё скончана, шчасце пасплылося, а я на доле ў сваёй пячоры. Цішыня і ноч. Зноў....Я не магу з гэтым справіцца. Хто прыдумаў сны? Яны, такія радасныя, катуюць мяне, не хочуць адпусціць, эфімерныя летуценкі, каторыя доўжаць маё шчасце, а яму даўно час скончыцца. Самы час усё закрэсліць і забыць. Так робяць людзі, усе, яны, адрозненні ад хворых, не лелеюць і не пешчаць сябе надзеяй, што вернецца сонца. А яно пайшло, сплыло, а сны не адпускаюць яго. Я так рэдка бачу і помню іх.....


ізноў?

Пятница, 01 Августа 2008 г. 02:00 + в цитатник
В колонках играет - Люмен-Буря
Настроение сейчас - шотойпісец.

Из этого лета, лета моего взросления, со мной навсегда осталось множество счастливых моментов. Они мои и только мои, и их невозможно описать, так как никому другому невозможно понять, что же в этих мелких и незначительных происшествиях такого особенного и волнующего»
Цяпер гэта і мае словы. Мае, і мне зараз занадта моташна, таскліва і душна, бы нажом па сэрцы, якое задыхалася ад шчасця. А давайце не будзем кахаць, каб потым не ненавідзець, давайце не будзем сябраваць, каб ніколі не раставацца, давайце не будзем радавацца і смяяцца, бо калі Бог угледзіць гэтае, ён вырашыць, што нешта не так, няма гармоніі і раўнавагі, а потым надзеліць нас слязьмі і глухім рыданнем. А нечага было! Людзі, жывыце як насякомыя, не адчувайце, не адчувайце!
Гэтыя салодкія пацалункі, мілая ўвага і задорная прапанова незнаёмых мне людзей “А давайце ўсе размаўляць па-беларуску!” я смяялася і думала “не, яны дурныя, няпраўда, несур’ёзна!” а сапраўды, гэта толькі адна ноч, акая пройдзе і не верніцца.
Гэта толькі некалькі дзён, якія назаўсёды будуць жыць ў маёй памяці, і я стаўлю іх у адзін радок з летам 4 года, самым шчаслівым маім летам, якое ніколі не паўторыцца. Без ілюзій і без перабольшвання, моманты, якія адбываюцца раз у некалькі гадоў, а потым – жыві як хочаш! Як хочаш чакай, чакай, успамінай, спадзявайся! Як хочаш!
Ніхто не скажа табе, колькі, ніхто не паабяцае, што калісьці будзе хоць што-небудзь падобнае. Я амаль нікому не распавяду і не здолею растлумачыць, а хаваць буду дзесьці глыбока ў душы. Дзеля гэтага і таму жыць.
Жыць таму
! Ці што, зноў плюнеш у мой бок і яшчэ 4 гады няверы?


мой пол і мой выбар

Четверг, 17 Июля 2008 г. 02:34 + в цитатник
В колонках играет - Hyrocrize-Virus
Настроение сейчас - fuck

Шматлікія людзі падвяргаюць сумненьню палажэньне, што полавыя ворганы, з якімі мы нараджаемся, павінны вызначаць амаль усе нашыя фізічныя, эмацыйныя і псіхалягічныя асаблівасьці.
Феміністкі і некаторыя іншыя даўно пратэстуюць супраць жортскага абмежаваньня гендэрных роляў, якія патрабуюць, каб жанчыны былі “жаноцкімі”, а мужчыны “мужнымі”. А некаторыя людзі абвяргаюць палажэньне аб непарыўнасьці нашае гендэрнай ідэнтыфікацыі і біялягічнага полу і тое, што наогул існуе толькі два пола. Што, калі чалавек не ўкладваецца ні ў паняцьце “жаноцкі”, ні ў паняцьце “мужны”? Для некаторых з нас тое, як мы сябе адчуваем і як іншыя нас успрымаюць у галактыцы паняцьцяў мужнасці і жаноцкасці і мільёнах кропак, якія спалучаюць гэтыя два паняцьці, не можа быць заключана паміж дзьвюма простымі катэгорыямі мужчына і жанчына
OUR BODIES, OURSELVES
A NEW EDITION FOR A NEW ERA
The Boston Women’s Health Book Collective

Метки:  

фрээээнды

Четверг, 10 Июля 2008 г. 00:32 + в цитатник
В колонках играет - Люмен - 6 миллионов.
Настроение сейчас - боязна.

..........фрэнды....фрэндосы....Вы паз’язджалі з глузду, людзі? Яшчэ не сябр, а фрэнд, і як быццам бы ў знаёмыя ўжо не запішаш, не, хочацца каб усе бачылі, колькі фрэндаў. Цэ ж такі статус!!! Навошта гэта вам? Навошта шукаць у Кантакце людзей, з якімі ледзь-ледзь вітаўся ў школе? Навошта дадаваць да спісу таго, хто проста мінуў тваю старонку? Навошта бачыць на асабістай старонцы людзей, якімі пагарджаеш – узаемна, з якімі не хочацца размаўляць – ну і што, што мае аднагрупнікі. Наскрозь ілжывае, крывадушнае слова. Гэта мой ФРЭНД!....Цьфу, МОЙ асабісты чалавек. Я вырашыла...сёння яшчэ разок пачышчу сваю старонку...З апошняй чысткі колькасць людзей зменшылася з 28 да 22, а сёння......можа, іх, застанецца 10, але ж гэта мае сапраўдныя СЯБРЫ, і я не буду хавацца за блазнаватым словам ФРЭНД. Ах да, гэта ж віртуалімці – тэрыторыя мроі і міражу.....Нічога...і тут ёсць мае сябры. Значыць, калі прыйшоў час, яні не замаўчалі, не сталі абыякавымі...Зато я ўпэўнена, не буду баяцца гэтага слова...СЯБАР....яно святое....Па-за экранам.....так....я трошкі баюся яго.....тут ўсё інакш і зашмат нюансаў.....Страшна, што ў адказ пасмяюцца ў твар....Хіба павінна быць сорамна, калі ты найшоў родрую душу? Проста не трэба заплюшчваць вочы, будзь відушчым, чалавек, каб потым не было так вусцішна, каб потым не выракацца....эх, век эгаізму......як і слова партнёр – бізнэс і нічога асабістага?

Linkin Park..вечнае

Среда, 09 Июля 2008 г. 03:35 + в цитатник
В колонках играет - Руст - Акно на 6-ым паверсе.
Настроение сейчас - усё горш і горш.

Я зноў знайшла на кампе старую Метэору і Тэорыю....і гэта піздзец.....мяне чапляе. І якімі б засранцамі не былі Лінкі, нягледзячы на іх цяперашнія “поспехі”, мяне ўсё яшчэ чапляе і донт стэі, і Фром зэ інсайд, і Самфінг ай белонг.....Хаця, здавалася, як даўно было маё фанацкае лета...2 гады таму..Я вучыла песні напамяць, я і зараз іх яшчэ помню, пела іх, крычала, і слухала-слухала-слухала, ведала пераклады. Хаця вывучыць увесь бэнд я так і не здолела, ведаю Чэстара, Шыноду, а далей.... а мне неяк пофіг было, з каго складаецца Лінкін Парк, і ячшэ больш плювала на іх асабістае жыццё, якое смакавалі на форумах. Куды-небудзь з’яжджаючы, проста брала стары заюзаны сд і дыск, адзін адзіны....элпэшны. Каб дзесьці вельмі далёка ад дому, у Маскве ці Брэсце, не згубіць сябе, не дазволіць сябе змяніць ці знішчыць.......у гэтым годзе я брала Мэнсана і Кукрыніксаў......але я так і не здолела з тых пор прымусіць сябе вывучыць хоць адзін тэкст замежнай песні. Да, тое захапленне было падобна на першае каханне. І яно сапраўды было першым. Так нарадзілася я, МАРА РОК. І колькі б не прайшло гадоў, я ўсё гэтак жа буду ўзрушацца ад Фаінт......з ім столькі звязана. Проста я стала сабой. Я знайшла сябе, быццам бы ўпершыню вылезшы з-пад зямлі, я ўбачыла свет, усіх людзей, якія прагнуць праўды. І з тых пор больш ніколі не пашкадавала, што апынулася тут. Так, рок не стаў для мяне выратаваннем, ён толькі паказаў ісціну, і ад яе ўжо лягчэй. Я не захацела жыць ў свеце папсы і блазнаты. Стала відушчай. Хіба гэта цяжка? А я інакш не магу. Прыйшлі новыя гурты, новыя песні, цудоўныя, дзіўныя, незвычайныя, родныя, вар’яцкія, дзікія, ціхія, добрыя, праклятыя.......а Лінкін Парк так і застаўся ў сэрцы хлапцовым несур’ёзным гуртом часоў Тэорыі.

вайна

Вторник, 08 Июля 2008 г. 03:47 + в цитатник
В колонках играет - Дэльфін - Пляж
Настроение сейчас - вельмі крыўдна

А ты не любі мяне гэтак жа, як усе яны, тады я і табе буду хаміць, дзярзіць, кпіць, сцябацца. Кім бы ты не быў, чалавек. Я вазьму мялок, і надрапаю на шафе слова ВАЙНА, а пасля яго шматкроп’е. І нікому нічога не скажу. Разумей сабе як хочаш. Раніцай я буду прачынацца і бачыць гэтае слова, і не забуду. Калі ж аднойчы яно знікне, я зноў аслепну, і мне падасца, што ёсць мір і радасць. Пасля чарговага сну-раману я прачнуся шчаслівай і зноў уяўлю, што гэта ўсё прыдумаў злы клоун, маску якога не сарве нават чужая рука. І будзе так.... Я не забуду, што ідзе вайна за нашы душы....Хай будзе так заўсёды, яны будуць ненавідзець мяне, і аднойчы ты ім паверыш. Паверыш, што я дрэнь...Тады я зраблю, як заўсёды, я не буду змагацца за цябе. Вер ім, вер, і я проста замаўчу, я знікну для цябе. А ты знікнеш для мяне. І кароткае слова ВАЙНА з сённяшняга дня будзе мець для цябе сэнс. У гэтай вайне ты ўжо перамог, і перамагае кожны. А я маўчу. Ну і што? Табе добра? Ты шчаслівы цяпер?

Метки:  

Ответь, Человек

Понедельник, 07 Июля 2008 г. 04:41 + в цитатник
В колонках играет - фонам тупы мтв
Настроение сейчас - аслепнуўшы

Ну вот ты хоть сядь прям щас и пиши поэму. Ага, давай, выливай свои сопли на белый экран, мучь людей, парь им мозги. Кому оно надо? Тока мне, и самоирония почему-то всегда выходит из меня на русском языке. Вот так стебаться и бичеваться –не над кем то, а над собой-да, эт лучше всего у меня получается. Шататься по квартире в каком-то полупьяном бреду, живо жестикулировать и самозабвенно что-то кому-то объяснять – себе – такой вот кайф сродни садомазахизму. А если б такие моменты – приступы, что-ли, - случались не тогда, когда бросил где-то очки, не тогда, когда бежишь и торопишься, а в тот самый момент, когда рядом ручка и белый лист бумаги. О да, Боже мой, тогда бы все, каждый, был писателем, да что там – ПОЭТОМ. Ведь в какие минуты, совсем некстати, льются из нас стихи! Минуты отчаяния!
Я совсем забыла (но не забила) русскую орфографию. Один только Ворд скромно поправляет меня, подчеркивает слова стехи, што , да и ту же арфографию. А мне теперь стыдно. Не могу похвастаться тем, что хорошо знаю русский, но уж точно я знаю его лучше, чем белорусский, которым так часто горжусь. Я знаю белорусский на уровне 5 класса (если принять во внимание и представить, как знают родной язык 5-ки в той стране, где его уважают. Не про нас). И мне бесконечно стыдно за то, что я мучительно долго подбираю к прилагательному, вспомнившемуся очень кстати, аналог русского слова из своего небогатого запаса. Еще стыднее становится, когда этот аналог в нашем варианте другого рода. Примолкаешь в надежде, что никто ничего не заметил, жуешь окончания, тупишь. А еще мне стыдно за огромное количество русизмов, неправельных калек, и вот таких вот словечек, как прымяніцельна и падразумяваць, которые не смахивают даже на русизмы и для них точно существует перевод. Но как же откапать его в своей заточенной под русский голове. Ведь думаю я на русском! Ну давайте, поспорьте. Мы пока еще русские, и белорусские слова, которые выскакивают «автоматом» - это очень повседневная речь, очень лёгкая, а вот то, что посложнее – с этим туго, приходиться напрягаться, морщить лоб, закатывать глаза. Кто-то, наверное, уже достиг вершин, может гордо заявить, что думает на белорусском. А я чувствую огромную пропасть и, вероятно, буду вечно стыдиться, что ПЕРЕВОЖУ. Экспромтом, кое-как, через слово, и получается – ТОРМОЗНУТО. Ээээээээ-слово-эээээ-слово. Ну застрелите меня. Я признаюсь!
На этом языке не пишутся стихи! В нем я не знаю по 10 синонимов к одному слову. Мне никогда не перейти на белорусский в русскоязычной семье, окружении. Просто создаеться 2-ой круг общения. Элитарный. Мне никогда не заговорить на нем, забыв, на каком языке я разговариваю. Он всегда будет ИНОСТРАННЫМ. Спросони отвечая на звонок подруги, я забываю, что вот именно она – из второго круга. Чаще всего забываю, а нередко получается так, что не успеваю перестроиться – сны я вижу тоже на русском языке.
Мое русскоязычное окружение поражается, когда узнает о частичной моей белорусскоязычности. Белорусскоязычное же – там несколько вариантов . Одни понимают, что повременной русский не есть предательство, вторые же возмущаються и подозревают, как бы это сказать, скажу как в хардкоре, в неТРУшности, что-ли. А кгда они пересекаются, наступает АД. Приходится разрываться. Некоторые «русские» раздавят меня одним своим взглядом…. Да, да, я знаю, нужно быть сильным, но на них у меня все равно не хватит нервов, я всю жизнь (если считать всей жизнью 10 классов) общалась со всеми людьми на русском. А что до тех 2 уроков МОВЫ, где учитель выражается «абрашчэнне», «запятая»…(не про мою вчительку)
А разве можно назвать филфак таковым, если там на МОВЕ разговаривают (между собой и вообще за стенами универа) 2-3 человека?
Я не знаю, как сказать «самозабвенно», «смиренный» и «восхищаюсь» по-белорусски…Обязательно посмотрю в словаре (если, конечно, в том тоненьком словаре Грабчикова они будут), запомню-запишу. А сколько таких слов, не миллионы ли остануться непереведенными и в ситуации будут заменены на простые и знакомые? Ответь, человек!!!

Метки:  

Едзь туды і не вяртайся

Понедельник, 07 Июля 2008 г. 04:31 + в цитатник
В колонках играет - фонам тупы мтв
Настроение сейчас - есть только вера во спасение

Сёння Масква...Ні Гругвальд, ні Мір, а Масква....
Масква............. прокляты Богам горад жудасна буйных памераў. Там жывуць людзі, якія не адрозніваюць пахаў, не бачаць сонца, не чуюць гукаў. Нябожчыкаў там хаваюць па начох, і тады ледзь ледзь чуваць жалобную мелодыю. Там людзі жывуць пад зямлёй і выходзяць, толькі каб папрасіць грошай. У Маскве няма карэнных жыхароў, усе старажылы даўно схаваліся, а тыя, хто прыехаў, думаюць, што Масква – гэта рай. Яны ўсміхаюцца і радуюцца, дзівяцца нарабаванаму, захапляюцца нікчэмным. Я ненавіжу Маскву.
У бабы з шафай вісіць Сталін. Ён ідля яе – ідэал. Але яна па крайняй меры маўчыць. Дзед-камуніст – стары маразмацік, выхаваны на Макарэнка і Леніне. Плюецца слюной, гледзячы на Зюганава, ненавідзіць яўрэеў, калоціцца ад злобы і асабістай нікчэмнасці. Чалавек, які лічыць сябе вянцом тварэння, кінуў дачку ў інтэрнат, каб рабіць кар’еру, нарэшце зрабіў яе і цяпер глядзіць на кожнага як на мурашку. Ён стаў такім жалкім, што хавае ад бабы свае грошы, а яна корміць яго і наракае на ягоную кнару. Ён бесіцца і крычыць, што без яго мы ніхто. Мне прыйдзецца жыць з ім тыдзень, пасля чарговай яго лекцыі і ныцця я сарвуся, пакплю, што час саўка даўно скончаны, цяпер кожны можа апранацца так, як хоча, а не напяльваць армейскі строй. Што кожны можа жыць так, як падаба яму, а не як блаславіла кампартыя і выдрасіравала ячэйка. Не....я буду маўчаць увесь тыдзень і старацца зберагчы сябе, дакладней тое, што ад мяне застанецца. Марыць, што хто-небудзь скрадзе мяне ад родзічаў, каб прагуляцца і выпіць піва. Быццам бы хтосьці пачуе мой кліч адчаю на мільённай старонцы забытага форума. Ха ха ха ха ха (дзіка хахоча). Я мазахістка. Люблю займацца самаедствам і самапрыніжэннем. А што мне яшчэ застаецца? Больш прынізіць мяне можа толькі мая маці, дзе-небудзь сярод гасцей ці перад людзьмі, якія падхопяць гэты кпін і дададуць яшчэ адзін, а потым яны разам будуць займацца самалюбаваннем. Ублюдская сямейка. Застрэльце мяне!
Бля....гэтая Масква. Чаму б яе не спаліць яшчэ разоў 6, і ў першую чаргу вынішчыць цэнтр? Я згадзілася ехаць туды, хаця кожны год клянуся і заракаюся. Я крычу маці “Я ніколі больш не паеду туды з табой, ніколі”, а потым мне становіцца шкада гэтага чалавека. Шкада яе жыцця з тупымі серыяламі, верай ў дэбільныя прыкметы, адсутнасцю элементарнай логікі, з яе запраграмаванай будучыняй, баранскай упэўненасцю у сваю правату. І я зноў еду. Толькі раней гэта проста трэба было перажыць. Проста ператрываць. А цяпер за яе срываецца маё лета. Не будзе Грунвальда, не будзе Міра і канца Океана Ельзі, не будзе бясплатнага сеансу Рэквіема па мары. Будуць толькі 4 сцяны і 25 кніг, падрыхтаваных на летнюю прачытку.
Ну і што? І што? Людзям усё роўна. Ніхто не выцягне мяне з гэтага балота. Ніхто не падасць рукі, ніхто не падыме вачэй. Людзям усё роўна. Людзі, я не я.

Метки:  

вар'ятня

Понедельник, 07 Июля 2008 г. 04:26 + в цитатник
В колонках играет - фонам тупое мтв
Настроение сейчас - нічога не адчуваю. абсалютна

Я была яшчэ шчаслівай, калі прачнулася, калі збіралася ў мінск, тэрмінова дашывала сумку, кідала альбомы на мр4, ехала ў маршрутцы і безсэнсоўна бадзялася па цуму, чакаючы. Ён яшчэ быў як бы маім, толькі сном, таму штояго насамрэч не было ніколі, і я прыдумляла тысячы сітуацый, тое, што скажу яму, калі пабачу, як засмяюся, пагляжу-адкажу-...Прысаромлюся ці захахачу, прамаўчу ці скажу яму ўсё...папрашу прабачэння... Я слепа верыла, што інакш быць не можа. Я буду шчаслівай.. Я забылася на асцярожнасць. Хтосьці гэта ведаў...
Хтосьці стаяў за маёй спінай і дыхаў у карак....Хтоьсці робіць так, каб ты баялася пасміхнуцца. Я не баялася тады...я не магла ўявіць, што Бог так ненавідзіць мяне.
Яго не было. І няма больш. Таму што я была падрыхтавана. І чакала. Так нельга. Не трэба верыць, спадзявацца. Бо Хтосьці заўсёды стаіць за тваёй спінай....
Гэтага не магло быць, не магло... Я чакала да апошняга моманту. Нават бадзяючыся па вакзале я чакала яго. Чакала калі ехала ў метро...Чакала калі адпраўляўся цягнік. Ён не з’явіўся. Ён не пашкадаваў мяне.
Я сядзела на доле і рыдала. Гэта не сорамна. Я думала: навокал так цёмна і шумна, што ніхто не заўважыць. Яны бачылі, адзін нават спытаў, чаму я рыдаю. Калі б нават з’явіўся ён, мне б не стала сорамна. Нават калі б там былі ўсе, каго я ненавіжу. Яны глядзелі на мяне і нешта сабе думалі. А я заплюшчвала вочы і звала яго. У падсвядомасці я крычала, ішла ў слэм, каб забыцца, на хвілю... я вар’яцела, каб не хварэць на яго, каб больш не верыць, каб ненавідзець вас усіх. Тых, хто бачыў, як па шчоках цякуць слёзы, і апускаў вочы
Я ненавіжу Цябе, Бог, і дзякую. Дзякую за тое, што пала да гэтага і мне не стала сорамна. За тое, што я хавалася ў пераходах і збягала ад людзей. За тое, што быў дождж....
Чаму Ты пакінуў мяне, Бог? Дай жа цяпер моцы зноў устаць, падняцца з долу, на якім я сядзела і рыдала....у клубе, у пераходзе, у метро. Хочаш, я буду баяцца таго, хто стаіць за маёй спінай? Цяпер я буду ненавідзець усіх, і сябе ў першую чаргу, па-асабліваму люта, таму што Ты з ім так хацеў. Чаму ён не пашкадаваў мяне?
Мне не было страшна глядзець у ягоныя вочы. Першы раз у жыцці. Але я не кахала яго. Хочаш, Бог, я паклянуся? Хочаш, скажу, што я ўсё прыдумала? Толькі цябе не падманеш. Я баюся прызнацца. Навошта цяпер? Я магла глядзець у ягоныя вочы. Маўчаць. Мне не сорамна. Мне больна. Салодкі атрутны боль
І я сябе ненавіжу.
Ненавіжу за тое, што жыву. Што дыхаю. За тое, што хачу жыць і ўяўляю смерць. Падлічваю, колькі на маім пахаванні будзе людзей, ці шкадавалі б мяне. Хто? Маці з бацькам і пятак родзічаў? Ненавіжу за сраны інстынкт самазахавання, які не дае паднесці нож да вен.
А сёння Масква....Ні Грунвальд, ні Мір, а Масква. ..І там людзі, якіх я ненавіжу....Каб мяне не раздавілі, як прусака, я буду чытаць свае вершы і слухаць сваю музыку. І хавацца ў мр3...Я не буду з імі размаўляць, бо калі пачну, мяне не стане...Мяне няма....я ненавіжу сябе
Не магу больш чакаць. Зараз не магу, заўтра пасміхнуся, але што ад гэтага зменіцца? Калі Бог пазбавіць мяне ад адзіноты? Калі дасць памерці? Чаму Ён так ненавідзіць мяне? я з дзяцінства яго малю....

Метки:  

Поиск сообщений в mapa8rock
Страницы: [1] Календарь