-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в lj_music_by

 -Подписка по e-mail

 

 -Постоянные читатели

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 20.03.2008
Записей:
Комментариев:
Написано: 0

МУЗЫКА_BY





МУЗЫКА_BY - LiveJournal.com


Добавить любой RSS - источник (включая журнал LiveJournal) в свою ленту друзей вы можете на странице синдикации.

Исходная информация - http://community.livejournal.com/music_by/.
Данный дневник сформирован из открытого RSS-источника по адресу http://music-by.livejournal.com/data/rss??d5e80100, и дополняется в соответствии с дополнением данного источника. Он может не соответствовать содержимому оригинальной страницы. Трансляция создана автоматически по запросу читателей этой RSS ленты.
По всем вопросам о работе данного сервиса обращаться со страницы контактной информации.

[Обновить трансляцию]

«Трэба яднацца!» – гурт N.R.M. і Лявон Вольскі заспявалі разам упершыню за 10 гадоў | Камунікат.or

Среда, 12 Августа 2020 г. 22:39 + в цитатник


«Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Лёгкія-лёгкія», «Песні пра каханне» – далёка не поўны спіс хітоў, напісаных бадай самым культавым беларускім рок-гуртом часоў незалежнасці. Разлад у N.R.M. адбыўся 10 год таму. З тых часоў Лявон Вольскі заснаваў праэкт Volski, а астатнія ўдзельнікі працуюць самастойна.– Ідэя аб’яднацца на адну песню ўзнікла спантанна, літаральна за пару гадзін да запісу, – кажа Лявон Вольскі. Мы пабачылі тую салідарнасць, якую паказаў беларускі народ, натхняльнае яднанне людзей у адказ на несправядлівасць. Пабачылі людзей, спяваючых «Тры чарапахі» на вуліцах ды вырашылі прадэманстраваць свой прыклад яднання. Вяртання гурта ў класічным складзе не плануецца, гэта была разавая падзея, але, забыцца на старыя крыўды і стаць побач адзін з адным – хвалюючыя, але прыемныя пачуцці....

Болей

...

https://music-by.livejournal.com/1237126.html


Грыбалёва, Хаменка, вакаліст «Харлі» і іншыя запісалі песьню-зварот да беларусаў | Камунікат.org

Вторник, 04 Августа 2020 г. 15:49 + в цитатник


На YouTube адбылася прэм’ера песьні-звароту да беларусаў «Слухай праўду». У здымках кліпу прынялі ўдзел шэраг вядомых беларускіх музыкаў.«Усе ішлі з задавальненьнем. Усе ўсё разумеюць, што трэба нешта рабіць, што хочацца пераменаў». — расказаў Свабодзе Яўген Чалышаў, лідэр гурту «Харлі», які прыняў удзел у праекце.Песьню «Слухай праўду» выконваюць Ларыса Грыбалёва, Андрэй Маркуц, Вікторыя Расолька, Рыгор Лайкоў, Алег Хаменка, Тацьцяна Булаўкіна, аўтарка словаў і згаданы ўжо Яўген Чалышаў, які апрача сьпеву, заняўся і студыйнай вытворчасьцю.«Калі я пачуў песьню, пачытаў тэкст, то зразумеў, што мушу ў гэтым паўдзельнічаць. Мне здаецца, што там вельмі выразная грамадзянская пазыцыя кожнага з нас. У ёй выказаная нашая душа і пазыцыя, а таксама маё асабістае стаўленьне да той свабоды, якую хаце...

Болей

...

https://music-by.livejournal.com/1236802.html


Гамельчукі «TORF» выпусцілі кліп пра сучасную атмасферу ў краіне | Камунікат.org

Пятница, 17 Июля 2020 г. 15:05 + в цитатник


Музыкі з былога ТТ34 стварылі новы гурт і знялі стылёвы чорна-белы кліп на песню з такой беларускай назвай — «Людзі на балоце».Амаль год таму ў вк-пабліку аднаго са старэйшых гомельскіх цяжкіх гуртоў ТТ34 з’явілася аб’ява ад імя вакаліста пра закрыццё праекту. Аніякіх навінаў і каментароў ад іншых удзельнікаў калектыву не было. Сёння новы гурт TORF, створаны ключавымі музыкамі легендарнага гурта, прадставіў сваё дэбютная відэа, якое знята без мантажных склейкаў.

Болей

...

https://music-by.livejournal.com/1236718.html


«Стары Ольса» стварае віртуальны музей гурта | Камунікат.org

Четверг, 16 Апреля 2020 г. 15:19 + в цитатник
Гурт звяртаецца да сваіх прыхільнікаў з пэўнай просьбай. Першы канцэрт музыкі далі ў Полацку яшчэ ў 1999 годзе. Хаця тады яны выступалі пад іншай назвай - "Руевіт". Пазней з`явілася ідэя, каб для назвы гурта за аснову ўзяць геаграфічную назву, бо яны ўсе старадаўнія.
"Ольса гэта ручай на Магілёўшчыне, а паколькі мы граем старую музыку дык і Стары Ольса - так як "стары ручай Ольса" - тлумачыць Марыя Шарый."У гэтым годзе ў нас будзе асаблівае паўналецце - 21 год. Пачынаем працу над нашым новым сайтам. Таму менавіта цяпер з`явілася ідэя, каб стварыць віртуальны музей гурту "Стары Ольса", - распавядае Марыя.Гутарку запісаў Яраслаў ІванюкФота аўтара Болей...

https://music-by.livejournal.com/1236406.html


Васіль Сегень: Фестываль “Беларуская песня” ўвесь час у развіцці | Камунікат.org

Четверг, 20 Февраля 2020 г. 16:43 + в цитатник
У першым конкурсе беларускай песні, у 1970 годзе, удзел узялі шэсць калектываў. Сёння гэта адна з самых важных падзеяў у беларускім культурным календары ў Польшчы.
20 лютага ў Падляшскай оперы і філармоніі адбудзецца гала-канцэрт фестывалю “Беларуская песня – 2020″. Пра тое, як мяняецца фестываль і што чакае гледачоў на гэты раз Беларускае Радыё Рацыя размаўляе з намеснікам старшыні БГКТ Васілём Сегенем.РР: Хацелася б даведацца пра тое, што сёлата Вас здзівіла падчас адборачных канцертаў конкурса “Беларуская песня”?
Васіль Сегень: Фестываль “Беларуская песня” – гэта такая, можна сказаць, унікальная з’ява на фоне беларускай культуры ў Польшчы. Ён праводзіцца ўжо 49-ы раз. І 27-ы раз у выглядзе фестываля. Раней гэта былі конкурсы. У 2... Болей...

https://music-by.livejournal.com/1236198.html


Фэст да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага | Камунікат.org

Четверг, 30 Января 2020 г. 21:46 + в цитатник
2 лютага на дзень народзінаў беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага ў Менску пройдзе музычны фэст пад назваю „Узаемна!”
Так адказвалі паўстанцы ў гады нацыянальна-вызвольнага паўстання на покліч „Люблю Беларусь!”Гурты “Dzieciuki”, “Znich” & “Rutvica”, “Pawa”, “Стары Ольса”, Раман Арлоў і “У нескладовае” заявілі пра намер выступіць на гэтым новым фэсце.
Да фэсту падрыхтавалася і крама з беларускім колерам „Адметнасць”. Кажа гаспадар гэтай гарадзенскай крамы Сяргей Верамеенка:
– Даволі вялікі фэст. Ён будзе прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўвогуле тэме паўстанцаў. Крама “Адметнасць” збіраецца паўдзельнічаць у гэтым фэсце. Між іншым... Болей...

https://music-by.livejournal.com/1235831.html


Гурт Ilo&friends выступіць на фестывалі Interphoto | Камунікат.org

Воскресенье, 29 Сентября 2019 г. 17:37 + в цитатник
29 верасня ў Оперы і Філармоніі Падляскай гурт Ilo&friends выступіць у межах вялікага маштабнага і міждысцыплінарнага фестывалю Interphoto, які праходзіць у Беластоку і ахоплівае ўвесь горад.
Трэці раз мерапрыемства ставіць сваёй мэтай замацаванне міжнароднай платформы для абмену вопытам і думкамі мастакоў з Усходняй і Заходняй ЕўропыКажа Ілона Карпюк, салістка гурта Ilo&friends:
– Традыцыйна ўжо на фестывалі ёсць нейкі канцэрт. Былі розныя выканаўцы, на гэты раз будзе гурт з Беластоку Ilo&friends, і гэта, сапраўды, нас вельмі радуе. Будзем прэзентаваць сваю аўтарскую творчасць, выбар песень розных часоў. Але ўсё ж такі апошнія два альбомы – і новыя песні, над якімі працуем апошнім часам, паявяцца, напэўна, песні на беларускай мове. Удзельнікі вернісажу і фестыва... Болей...

https://music-by.livejournal.com/1235478.html


Сяргей Фінскі: Я ўзгадваю „Басовішча” 90-х | Камунікат.org

Пятница, 21 Июня 2019 г. 12:26 + в цитатник
Гарадзенскі музыка Сяргей Фінскі, лідар гурта “Айша”, які стаў прызёрам фэста “Басовішча” ў 1996-м годзе, узгадвае энэргетыку фэста, куды музыка ездзіў з пачатку 90-х.Кажа Сяргей Фінскі:
– Фестываль „Басовішча” – паказваў узровень, як павінна быць. Таму што ў Беларусі не было падобнага фестывалю, куды можна было прыехаць, адчуваць свабоду, бачыць і чуць добры апарат, тут можна было футболіць піўную бляшанку, а паліцэйскі табе толькі мякка зробіць заўвагу, а не надае па шыі. Гэта быў такі разрыў шаблонаў. Зусім іншая публіка. Таму любілі гэты фестываль. Спачатку мы ездзілі ў якасці слухачаў, а затым з’явілася думка, чаму б не зайграць.Сяргей Фінскі вельмі шкадуе, што яму не ўдалося патрапіць на фэстываль Басовішча ў апошнія гады.
&ndas... Болей...

https://music-by.livejournal.com/1235374.html


Усё мае свой пачатак і сваё завяршэнне | Камунікат.org

Суббота, 25 Мая 2019 г. 14:12 + в цитатник
Фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча” не стаў выключэннем. Сёлета пройдзе апошні фестываль, арганізаваны Беларускім аб’яднаннем студэнтаў.
У той жа час “Басовішча” адсвяткуе і значны юбілей – сваё 30-годдзе.На размову з госцем запрашае Яна Запольская. А наш сённяшні госць – сябра ўправы Беларускага аб’яднання студэнтаў Лідзія Пякарская.
РР: Сустракаемся з Вамі з нагоды дзвюх падзей: сумнай і пазітыўнай. Радасная навіна даўно з намі – гэта тое, што сёлета адзначаем 30-ты, юбілейны, фестываль "Басовішча" 19-20 ліпеня. Але літаральна некалькі дзён таму БАС афіцыйна абвесціў пра тое, што гэта апошняе "Басовішча", якое БАС арганізуе. Як падыходзіць да такіх навінаў: нам чакаць з радасцю фестываль ці сумавац... Болей...

https://music-by.livejournal.com/1235099.html


“Басовішча” – фэст, на які ездзілі гараденцы розных поглядаў | Камунікат.org

Среда, 22 Мая 2019 г. 12:27 + в цитатник
Трыццатае юбілейнае “Басовішча” 19-20 ліпеня 2019 году збярэ сотні беларусаў з розных кропак Беларусі, Польшчы ды іншых краін.Гарадзенскі журналіст Аляксей Шота лічыць гэты фэст унікальнай традыцыяй і месцам сустрэчы сяброў.
– Я ездзіў на „Басовішча” з 2007-га да 2013-га года. Кожны год. Потым ужо сям’я, дзеці, праца больш адказная. Ужо проста не было магчымасці вырвацца. А яшчэ да 2012 года я жыў у Польшчы, то-бок, з 2007 па 20012 жыў паміж Беларуссю і Польшчай, часта быў у ваколіцах мяжы… На фестывалі можна было сустрэць знаёмых з самых розных мясцінаў – Менск, Гародня, уся Польшча, з нейкіх неверагодных далёкіх краінаў. Некаторыя людзі толькі там сустракаліся.На думку намесніка старшыні партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, фэст „Басовіш... Болей...

https://music-by.livejournal.com/1234933.html


На Глыбоччыне пройдзе дударскі фэст | Камунікат.org

Вторник, 30 Апреля 2019 г. 20:41 + в цитатник
Трэці міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй” адбудзецца на Глыбоччыне з 3 па 5 траўня.
Па традыцыі ён пачнецца з абыграння помнікаў дудароў-песняроў на Алеі знакамітых землякоў, а завершыцца выступам дудароў у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Удзела.
Паводле аднаго з галоўных арганізатараў фэсту Віталя Воранава, сёлета наведвальнікаў фэсту чакаюць розныя цікавосткі, у тым ліку танцавальная вечарына з майстар-класамі пад дуду. А таксама ўдзельнікі фэсту парадуюць сваімі выступамі жыхароў яшчэ аднаго мястэчка на Глыбоччыне – Падсвілля.– Ідэя фэсту ў тым, каб захапіць як мага вялікую тэрыторыю Глыбоцкага раёна, бо дуда – інструмент, звязаны і з раённым цэнтрам, канешне, а ў першую чаргу з ваколіцамі: Празарокі – та... Болей...

https://music-by.livejournal.com/1234489.html


Прэмію “Дэбют” уручаць 26 сакавіка | Камунікат.org

Среда, 13 Марта 2019 г. 21:55 + в цитатник
26 сакавіка ў 18:30 у "Грай-кафэ" (вул. Інтэрнацыянальная, 33, ст. м. "Кастрычніцкая") будуць названыя пераможцы прэміі “Дэбют”. Музычны госць — BarRokka. Уваход вольны.Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі:ПаэзіяАлесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. — Мінск: Кнігазбор;Галіна Сіўчанка. Зоў звычаю. — Мінск: Медысонт;Стась Карпаў. Канцылярыі розных спраў. — Мінск: Медысонт.ПеракладЮлія Алейчанка: розныя аўтары. Вецер у валасах. — Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”;Ліда Наліўка: Лэсь Бэлэй. Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянавісць у Ужгарадзе (з украінскай). — Вільня: Логвінаў;Паўліна Вітушчанка: Рычардас Гавяліс. Віленскі покер (з літоўскай). — Вільня: Логвінаў.ПрозаАлесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор;Стэфан Корф. ... Болей...

https://music-by.livejournal.com/1234294.html


Варшаўскі беларус стварае сучасную модную музыку | Камунікат.org

Суббота, 10 Ноября 2018 г. 15:41 + в цитатник
Варшаўскі беларус Алесь Лукашэвіч (Alesandi) запісаў свой першы кліп.У варшаўскага беларуса Алеся Лукашэвіча (Alesandi) 10 кастрычніка выйшаў першы кліп — Lost in Your Love. У кампазытара вялікія пляны на будучыню — у сусьветным маштабе.Алесь Лукашэвіч прыехаў у Польшчу ў 2006 годзе па праграме Каліноўскага. Тут ён скончыў Варшаўскую школу эканомікі. Музычная кар’ера пачалася на “Эўрапейскім радыё для Беларусі”, дзе Лукашэвіч вёў шоў-праграму пра электронную музыку і аздабляў яе ўласнымі музычнымі кампазыцыямі. Гэта была бадай першая перадача пра электронную музыку па-беларуску.Аднак асноўнай прафэсійнай сфэрай дзейнасьці Алеся на доўгі час стала эканоміка і IT.І вось нядаўна адбыўся сур'ёзны дэбют — выйшаў першы Алесеў кліп (сынгл) Lost in Your Love, дз... Болей...

https://music-by.livejournal.com/1233956.html


„Vuraj” прэзентаваў у Менску альбом „Літо” | Камунікат.org

Пятница, 02 Ноября 2018 г. 21:39 + в цитатник
Гурт „Vuraj” прадставіў у Менску свой новы альбом „Літо”. Вялікі канцэрт адбыўся ў клубе „ОК16”.Сродкі на альбом збіраліся на платформе „Улей”. Пра запіс альбому, які цяпер стаў даступны шырокай публіцы на кампакт-дысках, гаворыць гітарыст гурта Іван Арцімовіч:
– Грошай не хапіла, таму дакладвалі свае, бо хацелі зрабіць якасны прадукт. Людзі ў нас паверылі, мы паверылі ў сябе і вырашылі, што трэба рабіць. Адказнасць вялікая, бо мы ехалі на Захад, дзе ўсё на больш высокім узроўні. Гукарэжысёр з двума намінацыямі на „Grammy”, плюс да гэтага яшчэ вельмі абмежаваныя па часе былі. Мы не маглі зрабіць, на наступны дзень прыйсці паслухаць на “свежае вуха”, сказаць, што нам нешта не падабаецца і перапісаць. Мы лічым, шт... Болей...

https://music-by.livejournal.com/1233786.html


Алесь Мікус прэзентаваў у Гародні кнігу пра паганства | Камунікат.org

Пятница, 02 Ноября 2018 г. 21:11 + в цитатник
Музыка, даследчык паганскага руху Алесь Мікус прадставіў у „Цэнтры гарадскога жыцця” ў Гародні кнігу „Пра паганства і балтаў”.Кажа Алесь Мікус:
– Кніга складаецца з найлепшых матэрыялаў, якія напрацягу шасці гадоў змяшчаліся на нашым сайце svajksta.by. У кнізе ёсць раздзел, які распавядае пра паганскія рухі практына ўсіх нашых суседзяў.На думку прысутных на сустрэчы, быў прадстаўлены альтэрнатыўны погляд на этнічныя карані:
– На сустрэчы быў прадстаўлены цікавы погляд на нашыя этнічныя, рэлігійныя карані, на нашу духоўную спадчыну, усе спробы ўключыць беларускую традыцыйную культуру ў кантэкст балцкай культуры.
– Нашы суседзі: летувісы, латышы, палякі больш ведаюць пра свае карані, свой дух, вытокі, крыніцы свайго народу, духоўнасць, этнаграфію.... Болей...

https://music-by.livejournal.com/1233457.html


Юбілейная „Бардаўская восень-2018” | Камунікат.org

Суббота, 27 Октября 2018 г. 15:44 + в цитатник
Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні „Бардаўская восень” сёлета адзначае сваё 25-годдзе. Яўген Барышнікаў і Зміцер Вайцюшкевіч пачалі ў Бельску Падляшскім Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень”.Сёлетні фестываль юбілейны – “Бардам” – 25 гадоў. Па гэтай прычыне няма конкурсу, а цягам усяго мерапрыемства пройдуць канцэрты зорак-ветэранаў фестываля.
“Гэта прыгожы, але сумны юбілей – першыя “Барды” без Міхала Анемпадыстава”, – кажа старшыня Звязу ў карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры “Шчыты” Ігар Лукашук:
– Праўда, што на “Барды” часцей свеціць сонца, чым падае дождж. Гэта таксама заўважыў і Міхал Анемпадыстаў, які заўсёды к... Болей...

https://music-by.livejournal.com/1233167.html


Зьміцер Вайцюшкевіч расказаў пра творчыя пляны | Камунікат.org

Суббота, 13 Октября 2018 г. 22:35 + в цитатник
У апошні час у яго няма праблем з канцэртамі ў Беларусі, дзякуючы чаму, паводле слоў самога артыста, ён можа расьці й разьвівацца ў творчым пляне.Беларусі бард, музыкант і актор Зьміцер Вайцюшкевіч, якога вельмі любіць публіка, часта наведвае Беласточчыну – месца, дзе кампактна пражывае беларуская нацыянальная меншасьць. Нядаўна ён пабываў у вёсцы Нараў, пачаўшы такім чынам восеньскія музычныя сустрэчы.У апошні час у яго таксама няма праблем з канцэртамі ў Беларусі, дзякуючы чаму, паводле слоў самога артыста, ён можа расьці й разьвівацца ў творчым пляне.
Са Зьміцерам Вайцюшкевічам размаўляе Яраслаў Іванюк.слухайце далучаны гукавы файл Болей...

https://music-by.livejournal.com/1233131.html



Поиск сообщений в lj_music_by
Страницы: [28] 27 26 ..
.. 1 Календарь