Добавить любой RSS - источник (включая журнал LiveJournal) в свою ленту друзей вы можете на странице синдикации.
Исходная информация - http://lvolski.livejournal.com/. Данный дневник сформирован из открытого RSS-источника по адресу /data/rss/??d3664cd0, и дополняется в соответствии с дополнением данного источника. Он может не соответствовать содержимому оригинальной страницы. Трансляция создана автоматически по запросу читателей этой RSS ленты. По всем вопросам о работе данного сервиса обращаться со страницы контактной информации.[Обновить трансляцию]
Я вымушаны зьвярнуцца да Вас з гэтым лістом, каб не камэнтаваць потым кожнаму тое, што пракамэнтаваць немажліва. Прынамсі, для мяне і зараз. Бо зараз вельмі цяжка. Цяжка на душы. Найперш цяжка ад таго, што адбываецца ў краіне.
А таксама цяжка з прэсы даведвацца пра тое, што я знаходжуся ў бестэрміновым адпачыну, куды мяне адправілі калегі па гурту. Даруйце, прашу Вас, ім гэты крок у гэты час. Даруйце мне, што гэткая сытуацыя сталася мажлівай.
Безумоўна, для ўсяго гэтага былі нейкія перадумовы, але папярэдне не патэлефанаваць і не параіцца – гэта неяк зусім не па-чалавечы.
І яшчэ раз прашу Вас: даруйце ўсім нам, датычных да гэтае абсурдовае падзеі, што яна адбылася.
Сябры, віншую ўсіх з Новым годам! Для мяне мінулы быў і плённы, і нечакана складаны. Шмат чаго здарылася, у тым ліку, і нядобрага, і трагічнага... Але пасьля свайго назіральніцтва я зноўку паверыў у наш народ. Ёсьць адчуваньне нейкага пералому, зьменаў. Давайце проста верыць, не губляць надзею і любіць, і ўсё зьдзейсьніцца, спраўдзіцца, адбудзецца, атрымаецца. І не магу ўстрымацца, каб не павіншаваць асобна нашых годных, прыгожых і мужных жанчынаў. Тых, хто за кратамі, тых, хто вызваліўся, тых, хто мусіць цяпер выпраўляць нашыя памылкі... Даруйце нам. З Новым годам!
Буду заўтра з Алегам Хаменкам назіраць у ін'язе і інтэрнаце на Сьлясарнай. Вось ужо наглядзімся! Пра ўражаньні напішу пазьней. Але цяпер не магу не падзяліцца: гэты інтэрнат (ад Лінгвістычнага) некалі даваў прытулак студэнтам мастацкае вучэльні. Неаднойчы я лазіў туды цераз вакно, каб паўдзельнічаць у вясёлых акцыях... І вось цяпер - назіральнік. Жыцьцё бяжыць!