Дэкан факультэта —кандыдат гістарычных навук, дацэнт - Сяргей Мікалаевіч ХОДЗІН
Адрас: г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6
Тэл. 209-55-98, 227-71-00
e-mail:
hist@bsu.by;
www.hist.bsu.by
Гістарычны факультэт БДУ — найстарэйшая і найбольш аўтарытэтная навучальная і навуковая ўстанова гістарычнага профілю ў нашай краіне.
Факультэт размяшчаецца ў цэнтры Мінска, у самым “гістарычным” будынку Белдзяжуніверсітэта па вул. Чырвонаармейскай. Тут у кастрычніку-лістападзе 1921 г. адбывалася адкрыццё універсітэта і знаходзіўся кабінет першага рэктара БДУ, вядомага гісторыка — прафесара У.І. Пічэты.
На факультэце працуе кваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі састаў: больш за 20 прафесараў і звыш 60 дацэнтаў — вядучых спецыялістаў-гісторыкаў Беларусі. Гістарычны факультэт ганарыцца сваімі шасцю тысячамі выпускнікоў, якія працуюць у сістэме адукацыі, мас-медыя, удзель¬нічаюць у палітычным жыцці краіны, яе адміністрацыйным кіраванні.
Сістэма выкладання на факультэце скіравана найперш на падрыхтоўку высокакваліфікаваных навукоўцаў, якія ў перспектыве па¬вінны стаць сапраўднымі прафесіяналамі ў галіне гісторыі.
Для гэтага пасля 5-гадовага тэрміну студэнцкага навучання на факультэце дзейнічае 1-гадавая магістратура і 3-гадовая аспірантура. Штогод дзесяткі чалавек паступаюць на гэтыя праграмы.
Падрыхтоўку спецыялістаў ажыццяўляюць 9 кафедраў: гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў; гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу; гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў; новай і найноўшай гісторыі; гісторыі Расіі; гісторыі паўднёвых і заходніх славян; крыніцазнаўства; археалогіі; этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў.
Ва ўмовах сучаснай універсітэцкай аду¬кацыі, якая імкліва развіваецца, традыцыі факультэта спалучаюцца з выкарыстаннем навацый і інфармацыйных тэхналогій.
На гістарычным факультэце падрыхтоўка спецыялістаў вя¬дзецца па чатырох спецыяльнасцях:
— гісторыя;
— гісторыка-архівазнаўства;
— музейная справа і ахова помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны;
— дакументазнаўства і інфармацыйнае забеспячэнне кіравання.
На факультэце дзейнічаюць 3 камп’ютарныя класы, дзе забяспечаны выхад у Інтэрнэт. Падчас лекцый выкарыстоўваецца сучасная праекцыйная тэхніка. Усе студэнты факультэта вывучаюць шырокі блок дысцыплін, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі. Акрамя таго, студэнты могуць працаваць самастойна ва універсітэцкіх медыятэках, размешчаных недалёка ад факультэцкага корпуса.
Актывізацыі навучальнага працэсу спрыяе музей археалогіі, этнаграфіі і антычнага мастацтва. Яго нумізматычная калекцыя — адна з самых багатых і каштоўных у краіне.
Па заканчэнні 4 семестраў студэнты-гісторыкі на аснове свайго рэйтынгу паспяховасці выбіраюць напрамак спецыялізацыі: айчынная гісторыя, сусветная гісторыя, паліталогія, археалогія, этналогія, гісторыя мастацтваў.
Акрамя таго, студэнты праходзяць археалагічную, этналагічную, архіўна-музейную, педагагічную, інфармацыйную практыкі.
Студэнты-гісторыкі атрымліваюць наступныя кваліфікацыі:
гісторык, выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін;
гісторык-археолаг, выкладчык гісторыі;
гісторык-этнолаг, выкладчык гісторыі;
гісторык-палітолаг, вы¬клад¬чык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін;
гісторык-мастацтвазнаўца, выкладчык гісторыі і мастацтвазнаўства.
На факультэце вядзецца таксама падрыхтоўка архівістаў, музеязнаўцаў і дакументазнаўцаў — усе гэтыя спецыяльнасці карыстаюцца вялікім попытам.
Пасля другога курса сярод студэнтаў-музеязнаўцаў адбываецца адбор (па выніках рэйтынгу паспяховасці) на напрамак па падрыхтоўцы менеджэраў па турызме. Кваліфікацыі:
мастацтвазнаўца-музеолаг, выкладчык;
гісторык-музеолаг, выкладчык;
менеджэр па культурнай спадчыне і турызме.
На спецыяльнасці “Архівазнаўства” студэнтам многія прадметы выкладаюць не толькі лектары уні¬версітэта, але і кіраўнікі і вядучыя спецыялісты найважнейшых архіваў Беларусі. Кваліфікацыя: гісторык, архівазнаўца, выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
Выпускнікі па спецыяльнасці “Дакументазнаўства і інфармацыйнае забеспячэнне кіравання” пасля размеркавання па напрамках пасля другога курса атрымліваюць кваліфікацыі ў залежнасці ад абранага напрамку:
дакументазнаўца, арганізатар дакументацыйнага забеспячэння кіравання;
дакументазнаўца, арганізатар інфармацыйнага забеспячэння кіравання;
дакументазнаўца, спецыяліст па ахове інфармацыі.
На гэтай спецыяльнасці студэнтам выкладаецца шырокае кола прававых дысцыплін, для чаго прыцягваюцца найлепшыя выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ.
Паступленне на гістарычны факультэт на ўсе спецыяльнасці адбываецца па адзіных экзаменах і крытэрыях.
Адзнака абітурыентаў складаецца з:
сярэдняга бала школьнага атэстата;
вынікаў цэнтралізаванага тэсці¬равання па беларускай або рускай мове;
вынікаў цэнтралізаванага тэсці¬равання па гісторыі Беларусі;
адзнакі на экзамене па сусветнай гісторыі найноўшага часу.
Экзамен па сусветнай гісторыі найноўшага часу прымаецца прыёмнай камісіяй БДУ ў пісьмовай форме. Абітурыент дае разгорнуты пісьмовы адказ на пытанне зацверджанай Міністэрствам адукацыі Праграмы ўступных іспытаў для паступаючых і пісьмова выконвае невялікае тэставае заданне.
Без уступных іспытаў на факультэт прымаюцца пераможцы Рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі.
http://www.gazeta.bsu.by/?uid=1012&type=Article