-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в inner-fall

 -Подписка по e-mail

 

 -Постоянные читатели

 -Сообщества

Участник сообществ (Всего в списке: 1) Вершы

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 25.08.2009
Записей: 12
Комментариев: 3
Написано: 14


:

Понедельник, 31 Августа 2009 г. 03:23 + в цитатник
Пустэча.

Ну, клешч, лес, грыбы. Ні аб чым гэтым няма аніякага жадання думаць. Тым больш пісаць.



Сум, абсалютны.
Ён захапіў мае думкі, маё цела. Ім дыхаюць мае лёгкія, ён цячэ ў маіх жылах замест крыві.

Восень.
Хутчэй бы надыйшла восень. а потым хутчэй бы першы снег. а потым новы год. А потым..потым шчэ крыху і мне будзе 16. Ня верыцца. Я яшчэ памятаю свой дзень нараджэння, калі мне споўнілася 10.
Адзіная прычына па якой я НЕ жадаю восень - Вольга.Дакладней, 2 гатэ з таго моманту, як яе не стала. Ёпць.. Два гады, два гады ўжо прайшло. І быццам прывыклі, быццам нармалёва. Але і зараз не па сабе - як яна? чаму?
Як мы з Аленаю пра гэта гутарылі..у яе слёзы на вачах, а мяне - трасе. Бр...Жудасна.

Вельмі, вельмі шмат суму на сёняшні дзень.
І ён нават у вершы не выліваецца. Нармалёвыя вершы.

Дзіўна. На рускай пісаць куды лягчэй. На роднай жа - такія крывыя. Цьфу. Такія, як на рускай два гады таму пісала)

Вось так аднойчы загінаюць мары...
Калі вакол - усё цемра, ні ўздыхнуць.
Калі вакол цябе адны пачвары,
Якія, быццам статак, гойсаюць, гудуць.
Калі ў твой твар страшэнныя вятры
Халодныя дажджы кідаюць злосна,
Калі ў тваёй душы каторы год
Зіму упарта не змяняюць вёсны.
Калі ты сам раптоўна апускаеш рукі
І не глядзіш назло ў злыя твары,
І сам сабе ты робішся папрукай...
Вось так аднойчы загінаюць мары...

А гэты...такі..верш-настрой...выпусціць эмоцыі, не больш)

Самая шэрая, самая ціхая.
Я не бягу, не спяшаюся жыць.
Неба блакіт над маёй галавою,
Быццам у страхе, дрыжыць.
Страхе маём - прад жыццём, перад воляй,
Страхе ў думках лунаць.
Я не жадаю з пачварамі побач
Шчыльна, радамі стаяць.
Толькі вось.. Мо я сама ўжо пачвара?
Лепей тады ўжо не жыць...
Я задыхаюся, ціхая, шэрая...
Здаецца мне - неба дрыжыць...

 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку