Другая палова гэтага дурнога дня.
Дзень не заладзіўся капітальна.
Збіралася прыйсці да бабулі як мага раней, але нічога ў мяне не атрымалася. Пакуль пахадзіла, падарунак пашукала.. Брр...
Ладна, потым на кухне калупаліся. Ужо ў 17 гадзін пачала адчуваць стому і бытаць міскі з рознымі стравамі)
А яшчэ забыла дома свой плэер, а слухаць чамусьці ну вельмі жадалася і калі маці трэба было ехаць па справам навязалася з ёю, каб заехаць дадому за плэерам. Потым аказалася, што ў ім села батарэя((
А потым стала ну зусім дрэнна, калі госці прыйшлі. Трэба ісьці за стол, а я жадаю ў ложак. Знерваваная такая ўся. Там нехта на мяне ўзняў голас і ўсё - слёзы. Зрабіла кавы, сыйшла на задні двор, крыху супакоілася. Потым падумала, што ўсе паселі за стол, а я не. Дрэнна, не ветліва. Зноў слёзы. Брр.. Неяк супакоілася, прыйшла за стол. Неяк трымалася, слова мовіць не магла. Нехта зноў нешта сказаў - зноў заплакала. Выскачыла з-за стала, уцякла. Нават хвіліну, напэўна, не прасядзела.
Пі**ец як сорамна цяпер, уяўляю як гэта ўсё з боку выглядала. Гэтыя думкі - зноўку слёзы. Брр...
Потым Алена прыйшла, неяк супакоіла, забалтала. Нават і галава балець перастала.
Словам гэты дзень - адзін з самых дрэнных і дурных у маім жыцці, дагэтуль у мяне была ўсяго адна істэрыка) Праўда там куды горш было, нават успамінаць не жадаю.
Піпец, якая ж я дурная.