
Вось я і пачыную расказваць пра тое, што мае для мяне сэнс і ў першую чаргу - гэта людзі. Якія ўплывалі альбо ўплываюць на мяне, на якіх уплывала альбо ўплываю я.
І пачну я з чалавека, які, як мне здаецца, ужо назаўсёды знік з майго жыцця. Так...
Прамільгнула і знікла.
Мне падабаецца называць яе Дар'яй, хоць гэта сур'ёзнае і прыгожае імя ёй не падабалася, ды і паходзіць яно ёй не вельмі.
А яна люблюла, каб яе звалі Дзінай. Але гэта ня важна.
Яна з'явілася ў маём жыцці восенню. Гэта быў новы этап, у некаторым сэнсе. Гэта восень.
Я тады неяк змянілася і тады пачала кантактаваць з іньшымі нефармаламі нашага гарадку.
І вось, нас назбіралася невялічкая кампанія.
І вось у гэтай кампаніі мы з Дашай і сустрэліся.
Спачатку яна мне не спадабалася - шумная, вясёлая, як выбух, як дзіця. Так я апісваю зараз, а тады яна не вельмі прагожа паўстала ў маіх вачах. Але час шоў, мы па-ціху знаёміліся.
Дзейсці ў сярэдзіне лістапада ў нас учынілі канц. У мяне не было для гэтага канцу кампаніі, у яе здаецца таксама - ня памятаю. Але мы пайшлі разам. Прышпільна.. Здаецца і амаль шчэ не ведалі адна другую, а ўвесь вечера разам - гойсалі ў зале пад музыку, бегалі на вуліцу асвяжыцца - абсыпаліся снегам. Нам было весела, было лёгка.
Пасля канцу яна адразу ж захварэла - прастыла, ды не дзіўна. Я ёй тэлефанавала, яна мне, гаманілі - станавіліся бліжэй. Яе прастуды не хапіла нават на тыдзень, але ж з наступнага тыдня з тэмпературай злегла я. І зноўку - тэлефонныя разгаворы.
Я тады прахварэла тыдні два з паловай, мяне ўжо збіраліся адпраўляць у школу, але тэмпература зноў падскочыла, маці вызвала хуткую - забралі. Пнеўманія, правастаронняя. Ох, брыдка ўспамінаць - капельніцы, лекі, абходы. Праляжала ў шпіталю тыдзень з паловаю. Даша ка мне прыходзіла, з яблыкамі. Так прыемна было. Выпісалі толькі за тыдзень да Новага году. Хех, у школе, калі палічыць з канікуламі, не была месяц з паловай.
Яшчэ памятаю, як мы пайшлі гуляць зімой. Тады снег падаў хлоп'ямі. Мы як дзеці рагаталі, лавілі снег языком, потым нават вылепілі снегавічка, ляжалі на снезе. Добра было.
Калі прыйшла вясна, ляжалі на лаўках і глядзелі на зорнае неба...
А яшчэ памятаю, як паказала ёй "Плошчу".. Мы тады сталі з ёю паміэ сабою гаманіць на беласрукай мове. Нас нават раз у центры падчапіць спрабавалі, тыпу "ой, мы што, чуем родную гамонку? дзяўчыны, а не жадаеце з намі?" )))
Словам, шмат такіх вось успамінаў...
Але потым, потым яна пачала мяняцца. Яна канешне заставалася сабою, але змяняліся інтарэсы, змянялася ўжо. За пару месяцаў яна ператварылся ў кагосьці іньшага. Мне стала не ўстульна з ёю, яна пачала праводзіць больш часу са сваімі аднакласніцамі і я ёй сказала, усё як ёсць.
Яна нават крыху на мяне накрычала, чаму я заўсёды стараюся яе змяніць і чаму мне так не падабаецца, мы абняліся і развіталісь. Назаўсёды... Вось год ужо, як зусім не кантактуем.
Цікава канешне, як яна там зараз... Але здагадваюся, што яе станаўленне да мяне не вельмі добрае, бо гэта я была ініціятарам кропкі ў зносінах, хоць кропку і паставіла яна.