-
Запись понравилась
-
0
Процитировали
-
0
Сохранили
-
Вторник, 04 Мая 2010 г. 16:05
+ в цитатник
В колонках играет - Рокаш - Восень10:46
Гыгы:)
Толькі я ж так магла зрабіць: больш за ўсё раніцой мяне турбавала пытаньне “Ну можа ня ехаць на 3 пару?” Зараз жа сяджу на 2ім паверсе і разумею, што пара пачынаецца толькі а 12 гадзіне. Цудоўненька…:)
Між іншым было прышпільна назіраць такую сітуацыю.
Я сяжду нешта корпаюся ў кампутары, а над маёй галавой вісіць незнаёмая Спадарынька, якую, як я потым дазналася, клуічуць вельмі прыгожа - Вера.
Яна пачула ў маіх навушніках трэк Спадара В.
- А гэта ў цябе?
- ну… так:)
- А шмат трэкаў? А то Спадар Л. мне толькі 8 пампаваў.
- … ну зараз пагляджу…
Я чамусьці страціла сябе ў гэты момант. Але, чэсна прызнаюся, было вельмі міла, што дзяўчына пачакала, пакуль я набалбачуся і нават прапановала мне напампаваць “вельмі клясныя трэкі”. Ну, калі не забудзе, то я згодна:)
Магчыма толькі дзеля гэтай размовы я сёньня і зьявілася на дурфак. Аніякай сэнсавай нагрузкі дзень не атрымаў. Толькі адно турбуе: не падабаецца мне Спадарыня Х. Яна та дазвол свой дала, але ж гэта неяк “ну… ну… ну…” Але ж! Заўважьце: я сумленна папярэдзіла, што мне вельмі трэба. Я САМО СУМЛЕНЬНЕ:)
Галавень разыходзіцца, як гарачыя бліны:
- вось вам !
- і вы трымайце кавалачак:)
***
Ідзе дождж. Шкло трошачку прыпацела. Але прымена бачыць абрысы зеляніны:)

Дождж бясконцы, дождж бяссонны,
Ты над Мінскам праплываеш,
Мармуровыя калоны
У Афінах абмываеш.
Зацягнуў над Рымам неба
Шчыльна так, што знікла сонца.
Як твой голас чуць мне трэба,
Дождж бясконцы!
(с). Леанід Дайнэка
(с). Мария Бочарова "Дождь июльский касается улиц".