-Музыка

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Спадарыня_Шаблоуская

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 14.01.2010
Записей:
Комментариев:
Написано: 371

Комментарии (0)

Зіма (с).

Дневник

Среда, 26 Мая 2010 г. 00:39 + в цитатник

будзільнік. нежаданьне. кашаль. тата. намёт. 10 хвілін. дождж. метро. маўчаньне. рухі. "Крокодил". бялявая. дурніца. дурніца-дурніца-дурніца. татачкіна дачушка. маці. sms. Оо гвалт. крама. ежа. Ваня (^^).  вялікая аўдыторыя. незразумелыя гукі. непаразуменьне. маўчаньне. разгубленасьць. нікчэмнасьць. Мама... Марына. Віньшую...

Месца. Вечар. Святло ліхтароў. цыгарэтны дым. вулкі. цішыня. думкі. шмат-шмат. кавярня. адбіткі ў шкле. вершы? не. хораша...

метро. зімна...

ліфт. думкі, абмежаваныя прасторай ліфта. ежа. лядоўня. грукат. кантакт. спаць?..


Метки:  
Комментарии (0)

^^

Дневник

Пятница, 21 Мая 2010 г. 02:38 + в цитатник

Шмат часу прайшло і невядома канчаткова: ці сапраўды спадар Вераніцын стварыў гэты цудоўны твор беларускай літраратуры – “Тарас на Парнасе”. Але зараз я не зьбіраюся праводзіць літаратурна-лагічныя дасьледваньні наконт аўтарства. Усяго падзялюся сваімі ўражаньнямі ад аднаіменнага спектаклю, які сёньня пабачыла ў “Тэатры юнага гледача”.
 Не ведаю, што мяне падштурхнула ўзяць квіткі: тое, што адну з роляў выконвае Аляксандр Гладкі, гульня якога мне ну вельмі спадабалася падчас мона-спектаклю «Синий автомобиль», ці тое, што гэта быў «Тарас на Парнасе” і я ніяк не магла прамінуць гэты спектакаль!
Зараз, як не пафасна б гэта гучала, хачу падзякаваць дзвум людзям, якія адкрылі для мяне такую цудоўную рэч як тэатр. Гэта Спадарыня Атрушкевіч і….спадарыня Прановіч. Так, спадарыня Прановіч. Мабыць гэтым вы мне і ўзгадаецеся: “Знаете, мне тут снова предложили билетики… Это не по теме, но рецензию, как бонус, я засчитаю!»
Так вось… Да імпрзы. Дзякуй акторам за цудоўныя гадзіну дваццаць. Гэта было шыкоўна! Эпатажна! Шчыра і па-беларуску. Так, шчыра і па-беларуску. Гукі песьняў “Старых Ольсаў” і “Ліцьвінаў”… О літасьцівы божа! Чаму я не магу ўсё жыцьцё жыць там, у літаратурных творах, дзе ўсё так шчыра і цёпла! У мяне столькі эмоцый, столькі ўражаньняў, што не знаходжу словоў, каб якімсьці больш-менш наромалёвым чынам пратлумацыць ўсё. А чаго тлумачыць? Мая вам парада: замоўце квіткі, абавязкова прыхапіце кветкі і … УПЕРАД на сьпектакаль! Не пашкадуеце:)

***

- Девушка, вы не могли бы вызвать мне такси?

- О.о

- Ну... у меня батарея в телефоне села...

- Я вам зараз дам тэлефон і вы самі замовіце:)

- О.о

- ... я сейчас дам вам телефон...

- Не нужно, я понимаю мову. ... Скажите, а вы случайно не на журфаке учитесь?

- ... О.о... ээээ ...

- "Как?" или "Откуда?"

- І тое, і другое...

- Ну, первое -  в Беларуси либо ненормальный пишет что-то  в ноуте без интернета, либо журналист:) И вы говорите на мове.  У нас говорят так либо те, которых выгнали по определённым, но всем известным причинам, либо студенты истфака или журфака:)
 Размова ў цягніку "Менск-Маладзечна" 21/05/10
 


Метки:  
Комментарии (0)

"Голубой вагон бежит-качается..." ©

Дневник

Суббота, 08 Мая 2010 г. 22:34 + в цитатник

Другі раз за сваё жыцьцё еду ў такім цягніку. Фраер! Сяджу каля вакна :) Ноўт стаіць на імправізваным стале. Адчуваньне поўнай даросласьці: быццам бы праца, заданьне, іншы горад. Шкада толькі, што набіраю я ўсяго толькі запіс у дзёньнік, а не чарговы матэрыял для публікацыі, бо гэта ж толькі адчуваньне даросласьці…
 Дзень быў нейкі дрны-дурны. Але ж гэта вельмі добра, што ён такі: за дурноцтвам не адчуваеш часу.  
Ён губляецца ў тлуме спраў, размоў, сварак, жартаў.  
… еду ў Менск. Здаецца: за некалькі дзён не пасьпяваю зрабіць нешта каштоўнае, а тут! Паўкраіны праехала!
За вакном цудоўныя беларускія краявіды. Яны…У мяне нават слоў не хапае, каб выказаць прыгажосьць, якая зараз толькі мая. Жоўтыя дзьмухаўцы. Бялявыя пралескі. Сонейка і столькі адценьняў зялёнага колеру, што адчуваеш сябе як прыхільнік амфітамінаў пасля “прыходу” : бясконцая дзіцячая сапраўдная радсьць так і накрывае. Шкада, што пасьля бруднага і шэрага колеру горада, ты пачынаеш пужацца гаэтай сьвежасьці і зеляніны. Вочы заплюшчваюцца, бо фізічна для іх буяньне колераў – гвалт!!!
…Вырашыла пагуляць зусім у дарослую. Замовіла каву. Прынесьлі яшчэ вафлі, бо не знайшлі рэшты. Добра, так яшчэ цікавей:) Шкада, што трошачку не такі кубак, які паказваюць у кінастужках. Але ж сваёй шчырасьцю правадніца кампенсавала гэту акалічнасьць. Было б яшчэ добра, каб яна без перакладу зразумела, што я замаўляю ў яе каву, а не што-небудзь іншае. [ :( ]
Менск … Менск… Менск.
Зьбегчы і забыцца. Забыцца на …
/Зараз зірнула ў вакно. На зямлі ляжыць чалавек. Нармалёва апрануты, трошачку падвыпіўшы, мабыць. Але ж!
гэта якімі трэба быць абыякавымі, каб не заўважыць і не дапамагчы? Ніхто не бачыць?! Хаха! У 40-50 метрах сядзяць будаўнікі. Не ведаю, безумоўна, што б рабіла я… Ведаю толькі адно: проста так не стаяла б і не зіркала ў той бок. Божа, выратуй гэты народ ад яго ж самаго!/

… на сьмерць. 30 дней па дзядулі. Паназірала за сваімі жанчынамі. Усё асунутыя, шэрыя, ніякія… Чырвоныя вочы, павекі напухлі… Бабуля зусім схуднела, стапталася. Маці нэрвозна адгукаецца на ўсё праявы майго розуму. Ээээх…
І гэта “О, Юля! Як вучоба?” Ідзіце вы ў сраку са сваімі “Як твая вучоба?” Лепш запыталіся, ці знайшла я сабе працу, а то бадзяюся, як лось. Хутка дваццаць ляпне, а я ячшэ без працы і на бацькоўскім карку сяджу. Ды так моцна сяджу, быццам цэмент паміж намі.
+ гэтыя павучаньні. “трэба, трэба, трэба!!!” Усяго ў жыцьці не схопіш! Вылучы тое, што табе даецца. Што цікавіць і.. уперад. Няма чаго на дробязі сябе раскідваць. Спатрэбіцца эканоміка – вывучым. Матэматыка? З крыкам, са сьлязьмі – зробім. Толькі не трэба гэтых павучэньняў, якія ўжо абрыдлі. Не вучыцьце жыцьцю, дапамажыце лепш матэрыяльна!
Дарэчы, Спадарыня Зося… Буду вам удзячна, калі тое, што вы замаўляеце - здзейсніцца… Але ж… …
… так, забылася: я ж вучуся быць неганарлівай...

Мабыць сёньня я канчаткова зразумела, чаму людзі размаўляюць на трасянцы. Гэта сталася праз тое, што толькі адзін чалавек мяне вымагае пераходзіць на расейскую мову: мой тата. Ён як бы і разуме, што яму мовяць, і як бы не разумее. Таму ў размове зь ім ў мяне атрымоўваецца нейкая дзіўная трасянка. Паназіраўшы за сабой, я ўрешцэ рэшт зразумела, чым абумоўліваецца такая з’ява, як трасянка.
 Большасьць людзей сярэдняга ўзросту (год так ад 30-50) вывучала мову ў школе ў часы вялікай і магучай дзяржавы СССР. Надалей сталася так, што выкарыстаньне мовы было справай непатрэбнай, бо агульнай мовай ўсіх краін і народаў была вылікая і магутн ая расейская мова. людзі забыліся на тыя веды, якія даваліся ім у дзяцінстве. Захаваліся толькі фанетычна-артыкуляцыйныя рэфлексы, якія ўласьцівы беларусам. Калі ж пасьля распаду СССР пачалалася хваля беларусізацыі (1991-1995гг. прыкладна), працэс зайшоў у тупік: людзі не валодалі тым лесічным запасам беларускай мовы, які быў патрэбен ім для зносін у новай самастойнай і дэмакратычнай Беларусі. Таму на глебе вышэй узгаданых фанетычна-артыкуляцыйых асаблівасьцей беларусаў, расейскія словы пачалі прыпадабняцца да беларускіх, тым самым адаптуючыся да абставін. Вось так мы і атрымалі тое, што маем.
Неяк зусім сумна атрымоўваецца:(, так?

 


Метки:  

 Страницы: [1]