-
Запись понравилась
-
0
Процитировали
-
0
Сохранили
-
Вторник, 20 Апреля 2010 г. 22:16
+ в цитатник
В колонках играет - Троіца - ЧамборЛепш не робіцца.
А спадзявалася.
Не пісала, а трэба было.
Не пішу.
А зараз ужо дазволена.
Вынік – апостраф па-над дужкамі...
Адчуванне асабістай непаўнавартасьці ўвесь час побач. Кожны дзень прачынаешся з думай “ну вось, не пасьпела канчаткова расплючшыць вочы, а ўжо разумееш, что ты - гаўно!”
Дзіўна, апошнім часам матывацыя – калі ні я, дык вы – далбаёбы - зусім не дзейнічае.
Магчыма я ўсё сьпецыфічна ўспрымаю (як зывчайна!), аднак... Халера яго ведае. Магчыма, усё на перадзе. Але чым больш думаю і разважаю пра гэта “на перадзе”, усё больш празрыста робіцца ў галаве. І празрытасьць на сваёй падставе прапануе адзіны безпрйгравальны шлях – самагубства ў фізічным плане. Не, ну а што тут папішаш? Нічога. А гэта ўсё яны... ён і яны. Ці яна, яна і ён.
Не, усё ж такі ён.

Столькі думак-мрояў-згадак апошнім часам праносіцца ў маёй галаве, што не здзіўлюся, што сівець пачну дзесьці ў гадкоў 25-30, калі мяне не заб’юць раней, канешне. Аднак... з чаго б гэта – забіваць? Я ж мадмуазэль Пасіўнасць. Во як атрымліваецца.

Не разумаею, што робіцца звонку.
Унутры – вялікая сусьветная рэвалюцыя масцовага характару.
Навошта я пайшла на журфак? Вучылася б на пекара, распухла б ад булак і памерла ад якой-небудзь халеры. Але ж не! Трэбо было граць ролю адукаванай і здольнай. І што мы маем? Анічога мы не маем...