-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в davyd

 -Подписка по e-mail

 

 -Интересы

pragnavit беларускі нацыяналізм беларусь гісторыя беларусі звычай кансерватыўная рэвалюцыя крывія крыўя нацыя нацыянальны рух паазер'е паставы прагнавіт

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 06.11.2006
Записей:
Комментариев:
Написано: 385

пра неабходнасьць дзеяньня

Дневник

Вторник, 22 Июля 2008 г. 20:20 + в цитатник
у дэмакратычных дзяржавах пэўныя людзі зьяўляюцца носьбітамі пэўных палітычных поглядаў і ідэй. Яны час ад часу ходзяць на выбары й галасуюць за партыю (ці кандыдата), погляды якой (якога) больш блізкія да перакананьняў гэтага чалавека. Такім чынам яны ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці сваёй краіны.
У нашай жа сітуацыі такая сістэма не працуе. Не буду казаць чаму - мы ўсе гэта добра ведаем. Адсюль можна зрабіць няцяжкую выснову: быць проста носьбітам пэўных палітычных ідэй у нашай краіне - н е д а с т а т к о в а. Неабходна самому рабіць пэўныя захады па ажыцьцяўленьню сваіх ідэалаў. Толькі такім чынам можна неяк чагосьці дамагчыся.
Ёсьць яшчэ адзін фактар, які таксама застаўляе дзейнічаць. Жывучы зараз і ўсьведамляючы сітуацыю мы проста абавязаны штосьці рабіць для яе вырашэньня, бо нашае бязьдзеяньне - на карысьць рэжыму (не люблю ўжываць гэтае слова). Тады дзяржава фактычна без перашкод можа і надалей рабіць што заўгодна.
Тут зноўку прыходзім да ўжо выказанай раней думкі - ўсё ў нашых руках! Больш за тое - толькі ў нашых руках. Бо, як вядома, "спасение утопающих дело рук самих утопающих". І ад нас залежыць, патонем мы, ці даплывем да берага.

Метки:  

аб вырашэньні сітуацыі

Дневник

Среда, 09 Июля 2008 г. 19:50 + в цитатник
Рукі (250x354, 10Kb)
зразумела, што пасты мае накіраваны на людзей, якіх не задавальняе цяперашняе становішча ў нашай дзяржаве. Не будзем пералічваць, але кожны ведае, што праблемаў у нас хапае. Увогуле, калі існуе сітуацыя такога плану, то ёсьць два шляхі яе вырашэньня. Першы, просты, але таксама са сваімі складанасьцямі - гэта зваліць. Зваліць туды, дзе "усе па-людску" (не, не Слуцк)))*. Патрабуе веданьня замежнай мовы, хаця, калі гэта Расея, ці Украіна, то можна абысьціся "велікім і могучім". Праўда, там усё ж, не ўсё па-людску), але, тым не менш, у пэўным плане становішча ў разы лепшае за нашае. Другі шлях значна складаней, але больш, так бы мовіць, "благородный". Мусіць, большасьць ужо здагадалася. Гэта - зрабіць, каб было "па-людску" тут, на нашай шматпакутнай Радзіме. Гэта цяжка, прычым вельмі, але магчыма. Тут ужо ад нас залежыць. Калі паспрабуем, то, ужо нашыя дзеці жылі б ў прынцыпова іншай дзяржаве. Але калі мы не будзем нічога рабіць, то й сітуацыя ніколі не зьменіцца. Бо гэта нашыя праблемы, а мы нікому не патрэбныя. Калі мы іх не вырашым, то за нас іх ніхто ніколі не вырашыць.
Тут кожнаму варта ўсьвядоміць адзін просты момант: як бы тое не было, але ад нас зараз залежыць вельмі шмат. Прычым мы й самі можам зараз шмат чаго карыснага зрабіць. Карацей, усё ў нашых руках!



*ёсьць такая прымаўка - "У Слуцку ўсё па-людску"

Метки:  

 Страницы: [1]