
Палітвязня Міколу Дзядка этапавалі ў папраўчую калонію № 9.
Нагадаю, 33-гадовага блогера і анархіста Мікалая Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.
Днямі Міколу этапавалі з магілёўскай турмы №4 у папраўчую калонію №9 у Горкі. Цяпер некалькі тыдняў ён будзе знаходзіцца на каранціне.
Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу, (на лістах пазначайце «каранцін») / Новый адрес для писем: 213410, г. Горки, ул. Добролюбова, 16 (карантин). Поддержите Николая письмами (лучше писать заказными). |
|
|