
11 снежня ў Кіеве ў неба запусцілі паветраныя ліхтарыкі з партрэтамі беларускіх палітвязняў і подпісам “Свабоду!”. Акцыю на Уладзімірскай горцы правёў Беларускі цэнтр ва Украіне. У гэты ж дзень актывісты арганізацыі адправілі з галоўпаштамта Кіева лісты беларускім палітвязням.
Акцыі прайшлі ў межах “Тыдня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі”. На працягу 7 дзён ва Украіне будуць праходзіць мерапрыемствы ў падтрымку палітвязняў Беларусі, паведамляе прэс-служба Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў".


 |