-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в света-конфета8

 -Подписка по e-mail

 

 -Интересы

 -Постоянные читатели

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 13.01.2005
Записей: 28
Комментариев: 19
Написано: 120





нічога не жадаю. я здекаваюся сама з сябе. я -

Среда, 27 Апреля 2005 г. 23:38 + в цитатник
нічога не жадаю. я здекаваюся сама з сябе. я - гэта не я. гэта тое, чым я не жадаю быць. усё гэта не тое. я не такая. я не ведаю, якая я. няўжо ўсё так дрэнна? я, я, я, я, а іншыя? якія яны? не ведаю. заблыталася. усё чакаю, што нейкі перыяд пройдзе - і ўсё будзе па-іншаму. будзе? я павінна стаць сабою, бо тады нашто жыць, калі ты не ты?


Понравилось: 1 пользователю

а вось

Воскресенье, 03 Апреля 2005 г. 18:50 + в цитатник
а вось яшчэ:

Воскресенье, 03 Апреля 2005 г. 18:48 + в цитатник
:)

вось такія ў мяне

Воскресенье, 03 Апреля 2005 г. 18:40 + в цитатник
вось такія ў мяне сяброўкі!

гэта было зімой, а зараз - сонейка... і так

Воскресенье, 03 Апреля 2005 г. 18:37 + в цитатник
гэта было зімой, а зараз - сонейка... і так хораша!

я кахаю... страшнае, але і прыемнае пачуццё! а

Понедельник, 28 Марта 2005 г. 22:59 + в цитатник
я кахаю... страшнае, але і прыемнае пачуццё! а каго - не скажу нікому ў свеце... вось і ў мяне ёсць свая маленькая таямніца... быццам малая... так, я такая... ааааааааааааааа! гэта ні з чым нельга параўнаць!!!

Сёння раніцай я разбіла сваё маленькае люстэрка.

Суббота, 19 Марта 2005 г. 18:44 + в цитатник
Сёння раніцай я разбіла сваё маленькае люстэрка. Нічога такога, але я чамусьці падумала, што будзе нешта непрыемнае. Сёння я паспела, нават на 5 хвілін раней прыйшла. Я ўзрадавалася: прымета не дзейнічала. І настрой быў добры. Быў...
Мне 7 па беларускай мове! Не, я не лічу, што ведаю арфаграфію добра, але ж пунктуацыя і ў рускай, і ў беларускай мовах аднолькавыя! Калі б я зрабіла памылкі толькі ў арфаграфіі, дык не, зрабіла і ў пунктуацыі. Было б нічога страшнага, але я ўпэўнена, што зрабіла верна! З настаўніцай не паспрачаешся: ей далі паперку – яна па ей і працуе. А з кім мне спрачацца, хто прыдумаў гэты тэст? І пад канец самае жудаснае: я зноў расплакалася на ўроку! Разумела: гэта мая адзнака, яе лёгка выправіць і, увогуле, не ўсё дрэнна. Казала сабе, каб супакоілася, а слёзы каціліся толькі хутчэй і часцей...
Чамусьці я стала часцей плакаць, і мне так хочацца з кім-небудзь пасварыцца ці паспрачацца...

Я не люблю вясну. Не ведаю чаму. Гэта абуджэнне

Суббота, 05 Марта 2005 г. 12:38 + в цитатник
Я не люблю вясну. Не ведаю чаму. Гэта абуджэнне прыроды ад сну. Гэта пара радасці, прыгажосці. Усё гэта так, але мне падабаюцца больш сны. Вось лета ці зіма – іншая справа. Усё ясна і проста. Я жадаю, каб халодную пару змяняла цёплая, аднак пераходы гэтыя мяне не цікавяць. Зразумець бы чаму. Свае пачуцці я ведаю, а як дазнацца, чаму меневіта так, а не інакш?

на прыйшла...................................

Вторник, 01 Марта 2005 г. 14:47 + в цитатник
на прыйшла....................................
ураааааааааааааааааааааааааааааа
толькі я яшчэ не накаталася на каньках
але надвор?е дае мне шанец....................


Результат теста "Тест ни о чём и о вас..."

Вторник, 01 Марта 2005 г. 12:09 + в цитатник

"Умочка!"

Ты молодец... Ты знаешь как не обидеть человека и не соврать...


Пройти тест "Тест ни о чём и о вас..."


Чаго я жадаю? Сама не ведаю. Калі я знаходжусь ў

Суббота, 26 Февраля 2005 г. 20:06 + в цитатник
Чаго я жадаю? Сама не ведаю. Калі я знаходжусь ў гурце сяброў, я забываюся, хто я, што я. Слухаю іншых, выбіраю, што падабаецца больш, а што менш. Я ўся перетворваюся ў слых, перастаю думаць, мае думкі быццам бы застываюць...
Таму і люблю я адзіноцтва. Адна, без ўсялякага тэлебачання і радыё, я – гэта я; я разумею сябе, размаўляю сама з сабою, мае жаданні адразу ж становяцца яўнымі для мяне.
А так я быццам бы сховішча чужых думак, і гэта мне не падабаецца, але нічога зрабіць не магу. Сама сабе я кажу, што умяне няма свайго меркавання аб навакольным свеце. Я нават вырашаю зрабіць нешта, каб выправіць гэта становішча: прымушаю сябе думаць аб тым, пра што гавораць сябры, спорыць па-сяброўску з імі, свабодна размаўляць. Некаторы час атрымліваецца, а потым ўсё зноў апынваецца там, адкуль пачалося.
Цяжка жыць з гэтым незадавальненнем, адчуваннем залежнасці ад усяго... Бывае, я думаю, што нарадзілася не ў той час: нечага мне не хапае тут, і вельмі многа лішняга...
Я ўвесь час чакаю нечага. Мне здаецца, што не я павінна знайсці тое, што мне патрэбна, а мяне павінны знайсці. Я так часта хлусіла сама сябе, хаця разумела праўду. Я ведаю (няўжо ж я прызналася сама сябе?!), дзеля чаго я пішу тут, у дзённку. Я хачу зразумець, дзе тая праўда, а дзе хлусня, якую я сама жа і прыдумала... Калі нешта напісана, дык ужо нікуды не ўцячэш.


Результат теста ":: Ваш

Четверг, 24 Февраля 2005 г. 00:07 + в цитатник

я ў суботу буду здаваць тэст. не сказала бы, што я

Среда, 23 Февраля 2005 г. 23:04 + в цитатник
я ў суботу буду здаваць тэст. не сказала бы, што я добра падрыхтавалася, але трэба...
аказваецца, зусім хутка мы ўжо пойдзем са школы... а мне здаецца, што толькі ўчора сядзела за першай партай і з увагай слухала маю першую настаўніцу. не заўважыла, як прайшло 11 год!!!
сёння ўспомнілася цудоўнае лета. сонейка, зяленая трава, рака, галубое неба, душны годад, лес, мора... усё пераблыталася, бо за гэта лета я паспела пабываць там, дзе так жадалася!!!
і зіма мне падабаецца: снег, сняжкі, каток, новы год...
ЯК МНЕ ХОРАША СЁННЯ!!!!!


яшчэ адно пытанне: хто ведае, колькі ў Мінску

Понедельник, 21 Февраля 2005 г. 22:59 + в цитатник
яшчэ адно пытанне: хто ведае, колькі ў Мінску каштуе беспарольны інтэрнет(8-600-100)?

дзень як дзень. зноў незадавальненне сабой...

Понедельник, 21 Февраля 2005 г. 22:41 + в цитатник
дзень як дзень. зноў незадавальненне сабой... дрэнны настрой... так нельга!!! я пастутаць збіраюся ці не? а сяджу і нічога не раблю.. то кампьютарныя гульні, то інтэрнет...
???????????????????????????????????????????????
хто-небудзь ведае, як пазбавіцца ад гэтай залежнасці???


Результат теста "Открой тайну своей личности!!"

Воскресенье, 20 Февраля 2005 г. 14:47 + в цитатник

"Ты веришь в этот мир!!"

Ты веришь, что чтобы не случилось, все это к лучшему!! Что после дождя выглянет солнце, а после войны будет мир!! Это замечательно, но постарайся жить не только в мечтах и все будет просто супер!!


Пройти тест "Открой тайну своей личности!!"


Мяне ніколі прама не назавуць дурай, але падумаюць

Четверг, 17 Февраля 2005 г. 08:30 + в цитатник
Мяне ніколі прама не назавуць дурай, але падумаюць, мне здаецца, многія. У размове з кім-небудзь я калі-некалі нясу такую ахінею, што сама сябе не разумею, а іншыя тым больш...

пазабыла дарогу я сюда, но потым знайшла... сёння

Вторник, 15 Февраля 2005 г. 00:16 + в цитатник
пазабыла дарогу я сюда, но потым знайшла... сёння ўсё добра і святочны настрой, толькі святкаваць няма з кім... нічога,так бывае. спадзяюся гэта не на доўга.
УСІХ СА СВЯТАМ СВ. ВАЛЯНЦІНА!!!


вось цяпер ужо і свята... нават, пасля яго..

Четверг, 10 Февраля 2005 г. 23:45 + в цитатник
вось цяпер ужо і свята... нават, пасля яго...

Цэлы дзень прайшоў дарэмна.З паловы дзевятага

Четверг, 10 Февраля 2005 г. 23:33 + в цитатник
Цэлы дзень прайшоў дарэмна.З паловы дзевятага анжно да трох мы проста сядзелі і нічога не рабілі. Сядзець, сядзець і яшчэ раз сядзець... Не, так нельга! А былі б дома, зрабілі хоць што-небудзь. Яшчэ і фізік (я з ім не сябрую!) запрымаў амаль на ўрок, хвілін гэтак на сорак... Ажно хочацца плакаць, бо засталося адчуванне, што нешто не зрабіў, не выканаў.Увогуле, сапсаваўся ўвесь настрой...
Хацела зрабіць сення нешта смачнае; можа, пасля курсаў будзе адпаведны настрой? Спадзяюся. Зараз бальць галава, і нічога не хочацца рабіць...
Прыйшла дахаты, як заўсёды, позна, бліжэйшы магазін ужо зачынены, таму смачнае адкладаецца да заўтра. А настрой палепшыўся! Хоць нешта радуе!..
А гэта наша свята, на жаль, не памятаю, якое. Было веселаююю

маё сеняшняя праца

Воскресенье, 06 Февраля 2005 г. 21:27 + в цитатник
толькі і сяджу, і лажу па павуцінню Internetа, каб знайсці што-небудзь пра вулканы ў Сонечнай сістэме. заўсёды раблю ўсё ў апошні момант...

мой любімы малюнак

Воскресенье, 06 Февраля 2005 г. 20:58 + в цитатник
як я люблю спаць...

Я хварэю. Дрэннае пачуцце. Столькі трэба зрабіць,

Пятница, 04 Февраля 2005 г. 23:29 + в цитатник
Я хварэю. Дрэннае пачуцце. Столькі трэба зрабіць, але я сяджу і нічога не раблю. Добра,што хоць маляваць хочацца. На жаль, гэта кароткі перыяд.Мая лянота і самакрытычнасць хутка пройдуць. Я зноў буду вяселай дзяўчынай, якая не думае пра будучыню і іншыя глабальныя пытанні. Але зараз, калі я сяджу дома адна і калі ужо не хочацца рабіць усе тое, што хацелася ў прысутнасці бацькоў і брата, разумею , што я не такая, якой хацелася б быць. Сама запуталася ў сваіх словах. Проста мяне не задавальняе маё "я", але дзеля таго, каб стаць лепш нічога не раблю. Нельга скардзіцца на нейкія свае праблемы. У кожнага чалавека іх тысячы ці болей, хапае і свайго... Значыцца трэба расказваць пра нешта, што прынесла задавальненне. Такога пакуль няшмат, але планаў на гэту і наступную нядзелю шмат: узяць фотаплёнку і зрабіць здымкі з Еўпаторыі(гэтага я чакала амаль 4 месяца); дапісаць працу па астраноміі (смешна гучыць "праца"!!!); дапісаць некалькі карцін(маленькіх, але...)Няўжо я атрымоўваю задавальненне
ад усяго гэтага? Сама сябе здзівіла! Давайце прыемна здзіўляць адзін аднаго!!! Гэта ж прыносіць добры настрой...

УНУТРЫ МЯНЕ ПРАБУДЗІЛАСЯ ПЯШЧОТА ДА РОДНАЙ МОВЫ!

Воскресенье, 30 Января 2005 г. 21:34 + в цитатник
В колонках играет - тішыня
Настроение сейчас - нядрэннае

УНУТРЫ МЯНЕ ПРАБУДЗІЛАСЯ ПЯШЧОТА ДА РОДНАЙ МОВЫ! ПАДТРЫМАЙЦЕ МЯНЕ! Я НІ З КІМ НЕ РАЗМАЎЛЯЛА ПА-БЕЛАРУСКУ, АЛЕ ПІСАЦЬ Я ТАК БУДУ. НА ЖАЛЬ, МНОГІЯ, ПАЧУЎШЫ МЕЛОДЫКУ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, НЕ КАЖУЦЬ, ШТО ЯНА ПРЫГОЖАЯ, А КАЖУЦЬ, ШТО ЧАЛАВЕК, ЯКІ ТАК РАЗМАЎЛЯЕ, ПРЫЕХАЎ З ВЕСКІ. НЕ, ЁН ПРОСТА СПРАБУЕ БЫЦЬ ХОЦЬ НАПАЛОВУ БЕЛАРУСАМ!!! СОРАМ: ЖЫВЕМ ЖА У БЕЛАРУСІ, А НЕ НА ЗАХАДЗЕ РАСІІ. АДМАЎЛЯЦЬ ІНШЫЯ КУЛЬТУРЫ НЕ ПАТРЭБНА. АЛЕ ТРЭБА ДАКЛАДНА ВЕДАЦЬ СВАЮ... ;)

:draw: люблю малявать, но времени нет.жаль..

Понедельник, 24 Января 2005 г. 16:46 + в цитатник
люблю малявать, но времени нет.жаль...

как все прекрасно! кажется:вокруг только

Пятница, 21 Января 2005 г. 21:39 + в цитатник
как все прекрасно! кажется:вокруг только счастливые лица... и все хорошо, несмотря на проблемы, нехватку времени, неудачи, если захочешь, то все будет супер! надеюсь завтрашний день пройдет удачно: празднуем день рождение одной из моих лучших подруг - наташи... самое трудное: выбрать подарок и подарить с такими пожеланиями, чтобы каждое день рождение было запоминающимся.думаю на этот раз мне удалось.хочется сделать приятное...

Смотрите-ка, я могу себя контролировать! И это

Пятница, 14 Января 2005 г. 00:12 + в цитатник
Настроение сейчас - на 400%

Смотрите-ка, я могу себя контролировать! И это классно! И вообще жизнь прекрасна, несмотря ни на какие проблемы! Я опять ничего не успеваю, но думаю, мне все удастся! Будет просто классно, если мое настроение передастся и поможет моим друзьям… ДРУЖИЩЕ! ДЕРЖИСЬ!

Дневник света-конфета8

Четверг, 13 Января 2005 г. 23:44 + в цитатник
неужели...


Поиск сообщений в света-конфета8
Страницы: [1] Календарь