|
Annettika
Пятница, 13 Сентября 2024 г. 15:57 (ссылка)

Палітзняволены Мікола Дзядок, асуджаны да пяці гадоў калоніі, павінен быў выйсці з турмы 25 красавіка 2025 года, але супраць яго ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы).
Цяпер яму пагражае ад аднаго да трох гадоў зняволення. Пра гэта «Новаму Часу» распавялі крыніцы.
У чэрвені Міколу Дзядка і многіх іншых палітзняволеных гродзенскай турмы № 1 адправілі ў ШІЗА. Мікола выйшаў адтуль толькі ў верасні. Акрамя гэтага, больш за год палітвязня ўтрымліваюць у адзіночнай камеры.
За кратамі ён працягвае самаадукацыю, вывучае замежныя мовы, замаўляе кнігі. У Дзядка ёсць праблемы са здароўем: баліць страўнік, бывае галаўны боль.

💌 Падтрымаць Міколу:
Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу |
|
|
Annettika
Вторник, 17 Мая 2022 г. 17:45 (ссылка)

21 траўня Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.
Загінулы Вітольд Ашурак быў першым палітзняволеным, хто распавёў пра масавую пазнаку палітвязняў у калоніях жоўтымі біркамі. Амаль усе палітвязні цяпер стаяць на прафуліку як «схільныя да экстрымізму», за што на іх накладаюць дадатковыя абмежаванні.
Тры гады таму, 25 лютага, актывіст Мікола Дзядок распачаў кампанію «#яэкстрэміст» з патрабаваннем адмяніць закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму. Цяпер палітзняволены Дзядок у калоніі таксама лічыцца «схільным да экстрэмізму».
❗️Кожны з вас можа далучыцца да акцыі «Жоўтая бірка экстрэміста». Прычапіце жоўтую бірку, намалюйце плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, распавядзіце ў сацсетках гісторыю аднаго ці некалькіх палітвязняў.
Публікуйце фотаздымкі з біркай пад хэштэгам #жоўтаябіркаэкстрэміста. |
|
|