Случайны выбор дневника Раскрыть/свернуть полный список возможностей


Найдено 3 сообщений
Cообщения с меткой

палітзняволены - Самое интересное в блогах

Следующие 30  »
Annettika

Апошнія навіны пра Міколу Дзядка

Вторник, 06 Августа 2024 г. 15:34 (ссылка)

Mikola (700x700, 61Kb)

Як стала вядома, у чэрвені Міколу і многіх іншых палітзняволенных гродненскай турмы адправілі ў ШЫЗА. Праз два месяцы, Мікола дагэтуль там.

Больш за тое, уже болей года Мікола знаходзіцца ў адзіночнай камеры. У адпаведнасці з міжнародным правам (Правіла Манделы ААН, ад 2015), адзіночнае заключэнне болей за 15 дзён лічыцца катаваннем, бо яго прымяненне нават на працягу кароткага часу можа прынесці непапраўную шкоду здароўю чалавека.

Мы спадзяемся, што нават у стане ізаляцыі Мікола адчувае падтрымку сяброў, блізкіх і ўсіх салідарных з ім.💌

pencil (460x11, 2Kb)

Падтрымаць Міколу:

Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Annettika

💔Апошнія навіны пра Міколу Дзядка

Пятница, 17 Ноября 2023 г. 16:52 (ссылка)

photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)

💔 навіны пра Міколу Дзядка «Свабодзе» расказала дасведчаная ў ягоных справах крыніца.

«Сядзіць у адзіночнай камэры. На прагулкі выводзяць рэгулярна, на гэта не скардзіцца. Са здароўем ёсць праблемы — страўнік, галаўныя болі. Але спрабуе з імі разабрацца. Чарговую мэдычную бандэроль для яго прынялі без праблем. На харчаванне таксама не наракае».

Цяпер ён вучыць нямецкую і арабскую мовы, не забывае і пра ангельскую. Сярод кніг, якія яму ўдаецца замаўляць, у асноўным слоўнікі, даведнікі, падручнікі. Арабская мова для яго не проста хобі, але і прафэсійны занятак, бо ягоная дыпломная праца ў ЕГУ прысвячалася паліталагічным праблемам на арабскім Блізкім Усходзе. Калі Мікалай бываў у Ізраілі і Іарданіі, дык кантактаваў з арабамі на іх роднай мове. Цяпер, пэўна, ягоныя веды арабскай сталі яшчэ большымі».

pencil (460x11, 2Kb)

💌 Падтрымаць Міколу:

Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Annettika

Міколе Дзядку споўнілася 34 гады

Среда, 24 Августа 2022 г. 10:40 (ссылка)

photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)

У палітзняволенага анархіста Міколы Дзядка 23 жніўня быў Дзень народзінаў. Яму споўнілася 34 гады!

У мінулым годзе Мікола пісаў: “На дадзены момант ёсць пэўнае адчуванне страчаных магчымасцяў, і што жыццё віруе, а я як быццам у замарозцы, як герой Сталоне ў фільме “Разрушитель”. Не хапае, канешне, такого звыклага адчування, што Ты ў плыні, у працэсе, што Ты - дзейсная асоба ў рэчаіснасці.

Аднак зачыняючы адныя дзверы, жыццё заўсёды адчыняе іншыя, і няволі гэта таксама датычыцца на ўсе 100 %. Таму не марнуюся і не скарджуся. Жыву, думаю, вучуся, працую над сабой і імкнуся не марнаваць аніводнай хвіліны з адведзенага мне часу ў няволі”.

pencil (460x11, 2Kb)

💌 Павіншаваць Міколу паштоўкамі і можна па адрасе:
220023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Турма № 1.
Дзядок Мікалай Аляксандравіч
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество

Следующие 30  »

<палітзняволены - Самое интересное в блогах

Страницы: [1] 2 3 ..
.. 10

LiveInternet.Ru Ссылки: на главную|почта|знакомства|одноклассники|фото|открытки|тесты|чат
О проекте: помощь|контакты|разместить рекламу|версия для pda