
У палітзняволенага анархіста Міколы Дзядка 23 жніўня быў Дзень народзінаў. Яму споўнілася 34 гады!
У мінулым годзе Мікола пісаў: “На дадзены момант ёсць пэўнае адчуванне страчаных магчымасцяў, і што жыццё віруе, а я як быццам у замарозцы, як герой Сталоне ў фільме “Разрушитель”. Не хапае, канешне, такого звыклага адчування, што Ты ў плыні, у працэсе, што Ты - дзейсная асоба ў рэчаіснасці.
Аднак зачыняючы адныя дзверы, жыццё заўсёды адчыняе іншыя, і няволі гэта таксама датычыцца на ўсе 100 %. Таму не марнуюся і не скарджуся. Жыву, думаю, вучуся, працую над сабой і імкнуся не марнаваць аніводнай хвіліны з адведзенага мне часу ў няволі”.

💌 Павіншаваць Міколу паштоўкамі і можна па адрасе:
220023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Турма № 1.
Дзядок Мікалай Аляксандравіч
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz |
|
|