|
|
|
геноцид белорусского народа - Самое интересное в блогах
Следующие 30 »
|
Annettika
Вторник, 01 Апреля 2025 г. 10:01 (ссылка)

Мікола Дзядок не выйдзе на волю па сканчэнні тэрміну — у дачыненні да яго распачалі новую крымінальную справу
Стала вядома, што Міколу перавялі ў СІЗА №1 у Калядзічах з-за новай крымінальнай справы.
На жаль, іншых падрабязнасцей няма. Няма таксама навінаў наконт ужо адкрытай на яго справы па 411 артыкуле. Мікола мусіў выйсці на волю 4 красавіка 2025 года.
Нагадаем, Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у зняволенні на яго аказваецца ціск. |
|
|
Annettika
Среда, 16 Октября 2024 г. 09:49 (ссылка)
Міколе Дзядку могут дадаць яшчэ некалькі гадоў турмы. Яго асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму, але цяпер распачынаюць новую крымінальную справу за «непадпарадкаванне». Палітвязень ужо чатыры месяцы ў ШЫЗА.
«Гэты артыкул (411 КК РБ) дазваляе бясконца працягваць тэрмін зняволення практычна без доказаў «парушэнняў», - перадаў звестку Дзядок.
Мікола папярэджваў пра такі ціск яшчэ 9 гадоў таму, але «ўсім было ўсё адно». Паводле яго ліста, турэмны кантралёр мог плюнуць на асфальт, сунуць асуджанаму ў рукі швабру і сказаць «Прыбірай!» – адмова будзе парушэннем і нагодай да крымінальнай справы, гэта «ў межах закону».
«У чым жа складалася маё „злачынства“? У 16 дысцыплінарных парушэннях: нашэнне спартовага касцюму, перамовы з суседнімі камерамі і хаджэнне па камеры пасля 22 гадзінаў.
Самі правілы складзены такім чынам, каб пакараць можна было ў любы момант. Нярэдка акты аб парушэннях фальсіфікуюцца, і паспрабуй потым дакажы, што твой абутак на самай справе быў чысты!», – пісаў яшчэ ў 2015 годзе Дзядок.
Мікола тады прасіў «ўсіх, у каго ёсць сілы і магчымасць паўплываць на становішча». Праз 9 гадоў сітуацыя стала горш.

💌 Падтрымаць Міколу:
Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу |
|
|
Annettika
Пятница, 13 Сентября 2024 г. 15:57 (ссылка)

Палітзняволены Мікола Дзядок, асуджаны да пяці гадоў калоніі, павінен быў выйсці з турмы 25 красавіка 2025 года, але супраць яго ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы).
Цяпер яму пагражае ад аднаго да трох гадоў зняволення. Пра гэта «Новаму Часу» распавялі крыніцы.
У чэрвені Міколу Дзядка і многіх іншых палітзняволеных гродзенскай турмы № 1 адправілі ў ШІЗА. Мікола выйшаў адтуль толькі ў верасні. Акрамя гэтага, больш за год палітвязня ўтрымліваюць у адзіночнай камеры.
За кратамі ён працягвае самаадукацыю, вывучае замежныя мовы, замаўляе кнігі. У Дзядка ёсць праблемы са здароўем: баліць страўнік, бывае галаўны боль.

💌 Падтрымаць Міколу:
Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу |
|
|
Следующие 30 »
|
<геноцид белорусского народа - Самое интересное в блогах
Страницы: [1] 2 3 .... 10
|
|