|
Annettika
Пятница, 24 Марта 2023 г. 13:50 (ссылка)

У Кіеве з’явілася вуліца Уладзіміра Караткевіча.
Прапанову змяніць назву вуліцы Дабралюбава на Караткевіча ўнёс украінскі пісьменнік Вячаслаў Лівіцкі: «Ушанаванне гэтага таленавітага пісьменніка важнае як для дыялогу Украіны з дэмакратычна настроенай беларускай грамадскасцю, так і для актуалізацыі недаацэненых фактаў у культуры Кіева. Караткевіч – выпускнік Кіеўскага ўніверсітэту, любіў сталіцу Украіны і пісаў пра яе ясней за многіх іншых урбаністаў. Акрамя таго, гаворка ідзе пра вуліцу ў раёне, дзе разгортваюцца трагічныя падзеі кіеўскай аповесці Караткевіча «Лісце каштана». Ідзе гаворка пра чалавека, чыя філасофія (свабода, годнасць, жыццялюбства, уменне сябраваць і ўпартасць у апраўданай нянавісці як вышэйшыя цноты) выразна пазначыла каштоўнасці ўсіх беларусаў, якія зараз абараняюць Украіну».
Таксама ў Кіеве ёсць помнік Уладзіміру Караткевічу. Ён знаходзіцца каля беларускай амбасады.
Усяго ў Кіеве перайменавалі 16 гарадскіх аб'ектаў, назвы якіх звязвалі з РФ.
|
|
Wild-Mowgli
Четверг, 23 Февраля 2023 г. 13:50 (ссылка)
З нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюнян запісаў віншаванне, у якім працытаваў словы Уладзіміра Караткевіча.
З Днём родной мовы! pic.twitter.com/0vBW2zMC86
— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) February 21, 2023
«Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе,
Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў.
Квітней магутная, жывая і прыгожая беларуская мова», — сказаў Аруцюнян.
Следующие 30 »
|
<уладзімір караткевіч - Самое интересное в блогах
Страницы: [1] 2 3 .... 10
|
|