Случайны выбор дневника Раскрыть/свернуть полный список возможностей


Найдено 1 сообщений
Cообщения с меткой

стэфан баторыя - Самое интересное в блогах

Следующие 30  »
Wild-Mowgli

Вядомая расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне, зайшла ў касцёл і абурылася

Воскресенье, 22 Декабря 2024 г. 11:20 (ссылка)



7399830_logo_katoliklife (180x85, 12Kb)Яна хадзіла з «падціснутымі вуснамі», не зразумела, на якой мове гаварыў святар, і абурылася, што некаторыя беларусы адказвалі ёй па-беларуску.





Расіянка Эвеліна Азаева, якая вядомая як прапагандыстка, пісьменніца і расійская нацыяналістка, пабывала на экскурсіі ў Беларусі. Свае ўражанні яна апісала ў сацсетцы – пост набраў ужо сотні рэакцый і мноства каментароў.



Мы зрабілі вытрымкі з яе аповеду, каб чытачы маглі атрымаць уяўленне, як такога кшталту дзеячы бачаць Беларусь. Мы не пераказваем прапагандысцкія думкі расіянкі, а робім акцэнт на яе ўражаннях.




«Вярнулася з Гродна. Як у Польшчы пабывала... Хадзіла з падціснутымі вуснамі. Быццам наш горад, і не наш».




«Горад прыгожы ( ... ) але няверны. Касцёлаў процьма... Я ў галоўны зайшла, у цэнтры, паслухала казанне. Панядзелак, а сабор запоўнены. Гэта значыць насельніцтва рэлігійнае (як і ў Польшчы). Па статыстыцы, 70% гродзенцаў называюць сябе вернікамі. Пропаведзь была ў прынцыпе добрая. Што нельга браць што дрэнна ляжыць, трэба прызнаваць віну, мець сумленне і сэрца. Але казаў святар я не зразумела на якой мове. Месцамі я наогул не разумела, і ў гаворцы было шмат "ш" і "ж". Думаю, гэта польская.».



Таксама расіянку абурыла карціна са Стэфанам Баторыем – каралём польскім і вялікім князем літоўскім, які памёр у Гродне. Азаевай не спадабалася, што да яго «на каленях паўзуць рускія паслы, міру прасіць, тлумачэнне – на ангельскай мове, каб замежныя турысты бачылі».



Турыстка адзначыла, што Мінск ёй падабаецца больш, бо гэта «савецкі горад», і паказала на тое, што ў беларускім грамадстве ёсць падзел. Яна была незадаволеная тым, што «нямала» беларусаў гавораць на беларускай мове, назваўшы іх «абдуранымі»:



«З такімі таксама сустракалася. Па-беларуску толькі чэшуць (абы не па-руску). Ветлівыя, ветлыя, але адказваюць толькі на мове. Так, таксама мову мовай называюць».



katolik.life




 

Метки:   Комментарии (1)КомментироватьВ цитатник или сообщество

Следующие 30  »

<стэфан баторыя - Самое интересное в блогах

Страницы: [1] 2 3 ..
.. 10

LiveInternet.Ru Ссылки: на главную|почта|знакомства|одноклассники|фото|открытки|тесты|чат
О проекте: помощь|контакты|разместить рекламу|версия для pda