Разважаннем, абраным тут у якасці эпіграфа, Мікола Гайдук распачаў свой артыкул Ці «Слова пра паход Ігаравы» было напісана на беларускіх землях?. Вынесенае ў загаловак пытанне лакалізацыі, месца ўзнікнення помніка, найчасцей паўставала на Беларусі, у сваю чаргу адносна Кіева, Чарнігаўшчыны – на Украіне, уплыў бранскіх гаворак і нават ноўгарадскія рысы адзначалі рускія даследчыкі, звярталася ўвага і на шматлікія цюркізмы... І гэта цалкам зразумела: Слова... ўсімі сваімі параметрамі блізкае кожнаму з усходнеславянскіх народаў. Твор гэты прасякнуты абвостраным пачуццём Радзі-мы, Бацькаўшчыны, якую любяць і якою ганарацца. Яна паўстае з бязмежнымі прасторамі, вялікімі гарадамі, магутная ў сваёй вайсковай славе і перамогах над чужынцамі, аднак, часам і безабаронная, параненая, у слязах, паланёная. Яе ўнутранае палітычнае несуладдзе перажываецца як скруха кроўна родных, і разам з героямі Аўтар пакутуе ад ростані з ёю: 0 Руская земле! Уже за шеломянемъ еси. ("Слова..." ў зменлівым свеце, фрагмант) Болей...
Гісторыі, як навукі, ніколі не існавала, не існуе і існаваць не можа. Гэта бясспрэчна і відавочна. Вывучэнне далёкай і не вельмі далёкай мінуўшчыны пачынаецца з першакрыніцаў. Калі першакрыніца адна, аніякіх праблемаў у даследніка не ўзнікае. Гісторыку нічога не застаецца, як даверліва пераказваць напісанае папярэднікам і не думаць, кім той быў: праўдзівым сведкам падзеяў ці іх зламысным фальсіфікатарам. Праблемы пачынаюцца, калі першакрыніцаў некалькі. І чым іх болей, тым цяжэй даследніку, бо першакрыніцы заўсёды супярэчаць адна адной. Мы доўга шукалі якіх-небудзь сведкаў, якія б цалкам супадалі ў апісаннях фактаў і ў іх трактоўцы і, як не дзіва, знайшлі. Толькі неўзабаве высветлілася, што адзін летапісец папросту спісваў у другога. Але ж і старажытны плагіят бязлітасна перакручваецца цягам усіх наступных стагоддзяў. Незлічоныя легіёны гісторыкаў, ідэолагаў, паліттэхнолагаў, пісьменнікаў ды прадстаўнікоў іншых старажытных прафесій ствараюць велічную і бліскучую мінуўшчыну як альтэрнатыву прынізлівай рэчаіснасці і няпэўнай будучыні. (З прадмовы) Болей...
У новую кнігу пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя гісторыі Слонімшчыны, яе людзям і падзеям. Артыкулы былі напісаны аўтарам у апошнія два гады. Болей...
Аўтар кнігі згадвае жыццёвыя шляхі і раскрывае творчыя стасункі тых майстроў прыгожага пісьменства, чый лёс быў звязаны са Слонімшчынай. Выданне найперш вызначаецца літаратурна-краязнаўчай накіраванасцю. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і мастацкім словам Болей...
гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы
Чыгрын Сяргей
Кніга Сяргея Чыгрына пра лёсы беларусаў ХХ — пачатку XXI стагоддзяў. У ёй чытачы прачытаюць пра малавядомыя раней факты з жыцця і дзейнасці Адольфа Зенюка, Уладзіміра і Яўгена Хлябцэвічаў, Уладыслава Казлоўшчыка, Георгія Пеха, Міхася Ліста, Пятра Першукевіча, Андрэя Чэмера, Уладзіміра Урбановіча, Алега Лойкі і іншым асобаў нашай Бацькаўшчыны. Болей...
Упершыню ў Беларусі асобным зборнікам выдаюцца выбраныя паэтычныя творы заходнебеларускага паэта Аўгена Бартуля (1908 — пасля 1947). «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры», выдадзенай у Мінску ў 1964 годзе, літаратуразнавец Уладзімір Калеснік пісаў: «Галоўнай фігурай сярод нацыянал-дэмакратаў быў Казімір Сваяк. На яго арыентаваліся А. Бартуль, Ф.Грышкевіч і некаторыя іншыя». У рускамоўным выданні гэтай кнігі (1977) сказана, што «дань эстетским вывертам отдавали начинающие авторы из студенческой молодёжи (Е. Бартуль, Ф. Гришкевич и др.)». Сёння я не зусім пагаджуся з тым, што напісаў некалі Уладзімір Калеснік пра Бартуля і Грышкевіча. Адно скажу, што з некаторымі вершамі Франука Грышкевіча сучасны беларускі чытач ужо даўно пазнаёміўся. Аўтар гэтых радкоў у 1999 годзе падрыхтаваў і выдаў у Беластоку кнігу «Вяртанне да сваіх», куды ўвайшлі творы Станіслава Грынкевіча, Франука Грышкевіча і Уладыслава Казлоўшчыка. (Сяргей Чыгрын, Паэт быў духам малады, фрагмент) Болей...
Да 150-годдзя Магдалены з За- вішаў Радзівіл : матэрыялы круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 года)
Багдановіч Ірына - уклад., прадм., нав. рэд.
Кніга прысвечана 150-гадоваму юбілею вядомай беларускай асветніцы і мецэнаткі, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Радзівіл (1861–1945), якая паходзіла са знакамітага беларускага роду Завішаў. Асноўную частку складаюць матэрыялы праведзенага з гэтай нагоды ўрачыстага круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 г.), у якім бралі ўдзел вядомыя вучоныя, літаратары, мастакі. Кнігу дапаўняюць архіўныя знаходкі і рэдкія публікацыі ранейшых гадоў. Разлічана на даследчыкаў, дзеячаў культуры, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх устаноў адукацыі, шырокага чытача. Болей...
Кніга народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава «Сьцяна» складаецца з празаічных твораў апошніх гадоў. Беларуская гісторыя XX стагодзьдзя стаэрыла нямала сытуацыяў, калі характары розных людзей па-рознаму выяўпяліся на мяжы жыцьця і сьмерці. Слуцкае антыбальшавіцкае паўстаньне, Курапаты, другая сусьветная вайна, «хрушчоўская» адліга, перасьлед апанэнтаў з боку КГБ у застойныя часы... Адпаведна рознымі былі й паводзіны міжвольных удзельнікаў гэтай гісторыі, ад якіх, па вялікім рахунку, не залежала нічога. Яны, фатальна абложаныя таталітарнай сыстэмай, маглі толькі захаваць або не захаваць сваю чалавечую годнасьць. Але ніякім чынам яны не маглі паўплываць на свой прадвызначаны статус — ахвяраў чырвонага або брунатнага малоха, які працяў кожнага зь іх наскрозь — іхны розум і іхную кроў. Васіль Быкаў у новай кнізе прозы паказвае, наколькі немагчыма, але наколькі важна на самых фатальных этапах гісторыі захоўваць чалавечнасьць, прыстойнасьць, годнасьць. Псыхалягічныя сытуацыі ў крыгычных абставінах становяцца напружанымі сюжэгамі, а дакладныя характарыстыкі самых розных чалавечых тыпау змушаюць чытача ўвесь час адчуваць сваю прысутнасьць сярод быкаўскіх пэрсанажаў і рабіць уласны маральны выбар. Кніга «Сьцяна» рыхтавалася да выхаду ў дзяржаўным выдавецгве «Мастацкая літаратура», але сёньняшні палітычны рэжым спыніў гэтую працу. Пасьля неаднаразовых прапановаў нашых чытачоў і з ласкавае згоды аўтара кніга «Сьцяна» выходзіць у незалежным выдавецтве «Наша Ніва». Болей...
Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да “ўступленьня ў камунізм”, Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць “сьветлай будучыні. Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. “Знак бяды” накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. “Знак бяды” Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі “сумленьнем нацыі”. (З.К.) Болей...
Знакаміты музыка Зміцер Сасноўскі дэбютуе ў літаратуры. Паверце мне як першаму чытачу "Ордэна Віта": дэбют абяцае стаць паспяховым. Зміцер не толькі выдатна ведае падзеі і рэаліі мінулага, але прапануе свой нечаканы погляд на айчынную гісторыю і яе праекцыю ў будучыню. (Уладзімір Арлоў) /// Ідэя прыязнасці да сваёй зямлі і культуры невытлумачальныя абсалютна. Адкуль яны? Што жывіла пачуцці нашых крэўных ўсе мінулыя стагоддзі? А што будзе жывіць пасля нас? Для мяне загадка. Я адказу не знайшоў, бо гэты раман пісаў сябе сам, часам прыходзячы да думак, якія я не падзяляю... Вельмі крытычна стаўлюся да таго, што атрымалася. Таму не крытыкуйце, бо я з усім згодны загадзя і сам магу напісаць гару незадаволенасцяў. Але ж ён ёсць і хай жыве, можа людзям прыдасца. Хачу сцвердзіць - мы, шалёна адданыя свайму роднаму, насуперак усім далдонам безродным, мы з нейкага іншага свету, ці то іншага часу... (Зміцер Сасноўскі) Болей...
Агульнавядома, што беларуская культура (асабліва на выгнанні) найперш знаходзіла свой выраз, сваё адлюстраванне ў слове – слове чытаным, пісаным, друкаваным. Дзе б чалавек ні жыў – у сябе на Радзіме, ці на далёкай чужыне, апрача надзённага ён мае патрэбу выказаць свае думкі, свае пачуці, свае перажыванні. Кніга Лявона Юрэвіча “Літаратурны рух на эміграцыі” – яскравае таму пацверджанне. Выдадзеная ў 2004 годзе на 240-старонках, яна дае поўную карціну эміграцыйнай літаратуры. Кніга ўтрымлівае цікавыя матэрыялы, а таксама архіўныя дакументы, каштоўныя аўтографы і фотаздымкі, з якіх глядзяць на нас людзі, закінутыя лёсам на чужыну, але якія не зракліся сваёй беларускасці, сваёй мовы і культуры. Ньюёрскі даследчык Лявон Юрэвіч падрабязна інфармуе свайго чытача аб плынях, суполках і перыёдыцы, якія існавалі на чужыне і былі выразам душэўнай патрэбы беларусаў. Распавядае аб кнігах беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў. Болей...
Odrodzenie polsko'sci na Bialorusi w latach 1987-2000
Gawin Tadeusz
Кніжка былога шматгадовага старшыні Зьвязу Палякаў Беларусі прысьвечаная станаўленьню і разьвіцьцю польскага грамадзка-культурніцкага руху ў найноўшай Беларусі. Гэта тэма выклікае жывую цікавасьць як у Беларусі, гэтак і ў Польшчы. Таму кніжка забясьпечаная двума уступамі польскіх аўтараў (Яна Новака Езяраньскага і Здзіслава Юліяна Вініцкага), а таксама пасьлямовай Станіслава Шушкевіча.Аўтар практычна па гадах (ад 1987 да 2003) падае гісторыю польскага руху ў Беларусі. Т. Гавін зазначае, што дзейнасьць Зьвязу Палякаў Беларусі ад самага пачатку адбывалася ў рамках беларускага заканадаўства. Нажаль, цяпер у Беларусі, як калісьці і ў СССР, дарогу ад закона да ягонай рэалізацыі ў многіх выпадках не удаецца адолець. Аўтар сьцвярджае: “Правы польская мяншыні ў Беларусі заўжды парушаліся ад 1939 году. Да 1989 году гэтак адбывалася з маўклівае згоды камуністычнага кіраўніцтва ПНР... Сёньня нашыя правы таксама парушаюцца, гэтым разам з маўклівае згоды нас, палякаў, што жывуць у Беларусі і якія ў сваёй большасьці пагадзіліся з прымусовай русіфікацыйнай палітыкай беларускіх прамаскоўскіх уладаў”.Т. Гавін упэўнены, што палякі Беларусі змогуць адстаяць свае інтарэсы толькі ў хаўрусе з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Болей...
Індэкс грамадзянаў, расстраляных у Мінску ў 1920–1950-я гг. у 2-х ч. Ч. 1
Кузьняцоў Ігар, склад.
Індэкс ёсць пайменным спісам ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920–1950-я гг. у Мінску. Прыведзеныя дадзеныя дапамогуць сваякам і блізкім рэпрэсаваных даведацца пра іх трагічны лёс і працягнуць свае пошукі ў адпаведных архівах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Для масавага чытача. Болей...
Радкі аўтара поўныя неспакою і шчырых пачуццяў да бацькаўшчыны-Айчыны, трывогі за яе сённяшні дзень і будучыню. У кнізе шмат дакументаў, якія пазначаюць напружаную хроніку часу і аўтарскага клопату-змагання: вярнуць забраную адвечную назву мястэчка, адрадзіць амаль сцёртую з улонкаў зямлі, асушаную і каналізаваную рэчку дзяцінства. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца культурнай і біялагічнай спадчынай роднага краю. Болей...
У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай ідэалёгіі мэтаю дзейнасьці яе прыхільнікаў зьяўляецца духоўнае ўдасканаленьне чалавека і ўсталяваньне братэрскіх адносінаў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасьцяў і рэлігіяў, прыхільнікамі розных сацыяльна-палітычных пазыцыяў.Дасьледаваньне дзейнасьці вольных муляраў ёсьць новым сюжэтам беларускай гістарыяграфіі апошняга часу. Толькі ў 1990-я гады беларускія гісторыкі заняліся навуковай распрацоўкай праблемы, якая за савецкім часам была зманапалізаваная прапагандыстамі.Зборнік зьяўляецца першай у беларускай гістарыяграфіі спробай навуковага асвятленьня вольнамулярскага (масонскага) сьледу ў айчыннай гісторыі канца XVIII – пачатку XX ст. Стваральнікі кнігі імкнуліся сродкамі навуковага аналізу праверыць антымасонскія стэрэатыпы масавае сьвядомасці. Матэрыялы зборніка знаёмяць чытача з таямнічым сьветам масонскіх ложаў, дзейнасьць якіх у пэўныя перыяды беларускай гісторыі была істотным фактарам грамадзка-палітычнага і культурнага жыцьця. Болей...
Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю…». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года. Болей...
Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная ідэялёгія ня спыніла наступу. Тыповым прыкладам вульгарнага насьвятленьня пытаньня музыкі, якой захапляецца моладзь цэлага сьвету, можа быць артыкул Л. Курбекі "Массовая музыка — носитель идеологической программы империализма" ў зборніку "В тисках капитала". Мартыненка й Мяльгуй паказваюць чытачу рок-музыку з рацыянальнага боку: знаёмяць з задумкамі й паглядамі стваральнікаў і выканальнікаў рок-песьняў, аналізуюць творчыя прынцыпы, рэцэнзуюць некаторыя канцэртныя выступленьні, даюць часам голас музыкам, майстром эстрады. Як зазначае аўтарка англамоўнага ўступу да гэтага выданьня Марыя Паўліна Сурвіла, тэматычны дыяпазон кнігі ладна шырэйшы за абмяркоўваны ў ёй жанр — яна мае агульнаадукацыйную вартасьць. Каб разумець мастацтва, валодаць здольнасьцяй ацэны яго, трэба быць паінфармаваным пра аб'ект зацікаўленьня. Веда памагае адчуваць прыгожае. Інтэлектуальны багаж паглыбляе эстэтычнае задавальненьне. Апрача гэтага, азнаямленьне з адным жанрам музыкі палягчае разуменьне іншых жанраў. Як слушна сказаў гітарыст маскоўскага рок-гурту "Аўтограф" Аляксандар Сіткавецкі, "шлях да правільнага ўспрыйманьня сымфанічнай музыкі можа прайсьці і праз разуменьне складанай рок-музыкі". (Я. Запруднік, Уводнае слова, фрагмэнт) Болей...
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Бібліяграфія: „Спроба ісці па расе” (1997), „Наспадзяванае” (2004), „48” (2007), „Глыбіня дажджу” (2007), супольныя праекты — „Край” (2005, фотаальбом, фота Вадзіма Грудзько). Болей...
11 красавіка 1983 года ад дома №7 па вуліцы Савецкай у Зэльве ад’ехаў рафік, пад завязку наладаваны пакаўнымі мяхамі. Валюхаючыся на брукаванцы яшчэ польскіх часоў, няспешна прамінуў старыя могілкі, аўтастанцыю і схаваўся, як за брустверам, за высокай насыпной дамбай, што мелася неўзабаве запыніць хуткаплынную Зальвянку. Сталічныя нумары на мікрааўтобусе падказвалі, што ў далёкую дарогу ён выправіўся няйначай па пільнай патрэбе, па нейкі важны груз, які і мусіў даставіць у Менск.Пра важнасць груза ведалі не толькі пасажыры мікрааўтобуса – на слонімскай шашы сталічных гасцей спынілі міліцыянты. Прымусілі з’ехаць з дарогі ў лес, доўга распытвалі, правяралі дакументы. Паспрабавалі ўчыніць ператрус, але мяхі нечакана аказаліся апячатанымі. Старэйшы па званні міліцыянт нервова круціў у руках прад’яўленае яму чырвонае пасведчанне з надпісам “Саюз пісьменнікаў СССР”, звязваўся з начальствам па рацыі. Нарэшце атрымаў каманду адпусціць затрыманых. Болей...
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка (н. 1935), паэма «Маўчанне травы» (адна з пяці паэм кнігі «Пяцірэчча»), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы. Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей...
Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”. Сам лёс Беларусі выразна падзяліў беларусаў. Многія з тых, хто спрабаваў усьвядоміць беларусам іх гістарычнае багацьце быў вымушаны пакінуць Беларусі альбо скончыў сваё жыцьцё ў ГУЛАГАХ ці “ад кулі” супрацоўніках НКУС. Праз паўстагодзьдзя беларусы былі вымушаныя пакрысе ізноў адкрываць для сябе сваю гісторыю. У пачатку 90-х на хвалі нацыянальнага адраджэньня з нябыту быў вернуты і Мікола Шкялёнак. Зборнік нарысаў будзе карысны усім, хто хоча пазнаць беларускую гісторыю і зразумець, які шлях прайшоў беларускі народ да незалежнасьці. Болей...
Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі. Болей...
Гісторыя Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў дакументах, лістах і ўспамінах
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні БІНіМу, умовы працы і роля асобаў — усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў кнізе, дапоўненай бібліяграфіяй альманаху "Запісы" і бібліяграфічным даведнікам. Болей...
Кніга “Выбранае” Уладзіміра Самойлы — другая ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” — гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я. Купалы, К. Сваяка, Н. Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920—1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філасофскія эсэ, у тым ліку найбольш важнае “Гэтым пераможаш!”, некаторыя лісты Уладзіміра Самойлы, публікацыі, прысвечаныя яго біяграфіі і творчасці, ды інтэрв’ю з сынам дзеяча. Выданне рэпрэзентуе малавядомую сёння, але багатую і разнастайную творчую спадчыну выдатнага беларускага інтэлектуала. Болей...
У папулярнай форме апавядаецца пра К.Астрожскага (1460-1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К.Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў. Болей...
У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах.Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу.Для шырокага кола чытачоў. Болей...
Пасля больш чым паўстагоддзя шальмавання ці проста замоўчвання вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883—-1938). Жыццёвы шлях сакратара "Нашае Нівь”, прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці XX стагоддзя, і постаць яго займае тут адно з цэнтральных месцаў. Сгесіо свайго — служэнне роднаму краю палітычнай, культурнай і іншай чыннасцю — ён не змяніў да апошніх дзён.Для шырокага кола чытачоў. Болей...
Ігнат Грынявіцкі- беларус-нарадаволец, што забіў Аляксандра ІІ, доўгі час у гістарыяграфіі прадстаўляўся як сацыялістычны рэвалюцыянер, што замагаўся супраць капіталістычнай несправядлівасьці. Знакаміты беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў адкрывае нам імя слыннага беларуса, што сваім учынкай павярнуў хаду гісторыі. Ігнат Грынявіцкі стаіць у адным шэрагу з Тадэвушам Касьцюшкам, Кастусём Каліноўскім, Людвігам Зьвяждоўскі. Малады нарадаволец паказаў, што беларускі народ не прымірыўся з акупацыяй роднай зямлі і працягнуў традыцыю збройнага змаганьня з расейскім імпэрыялізмам. Дзякуючы яму у Пецярбурзе працягнутая традыцыя друкаваньня нелегальных газэтаў на беларускай мове, ягонымі намаганьнямі пабачыла сьвет газэта “Гоман”. Не шкадуючы свайго жыцьця ён зьдзейсьніў царазабойства ў спадзяваньні на лепшае жыцьцё для свайго народа. Болей...
У займальнай форме апавядаецца аб драматычным лёсе выдатнага палітычнага дзеяча сярэднявечнай Беларусі Л. Сапегі (1557—1633), стваральніка Статута 1588 года, асвятляецца яго барацьба за дзяржаўную самастойнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў. Болей...