Шыпшына (Fiat_lux) все записи автора
Студыёзусы ўсяго свету - гэты святочны выпуск газеты "Шосты паверх" прысвечаны ВАМ!
Пажаданне
Я жадаю табе дабра,
Цеплыні і людскіх усмешак,
Каб квітнела твая душа
У абшары блакітных пралесак.
Я жадаю табе любві,
Чалавечай, сямейнай, шчаслівай.
Я жадаю табе вясны –
Абуджэння і новых сілаў.
Вечаровых сяброўскіх сустрэч,
Звон куфэркаў за сябра здароўе.
Гнаць самоту заўсёды прэч
І выдатнага настрою.
Я жыццёвай жадаю смагі –
Хай пануе ў жыцці экстрым.
Я жадаю да зорак прагі –
Хай пульсуе адрэналін.
Я жадаю бясконцай веры
У святло і дабрыню.
Я жадаю не страціць надзеі
У цудоўную мару тваю.
Ірына Грумандзь-Лобан
Дзень студэнта: з гісторыі свята.

У гэтую пятніцу ўсё студэнцтва гуляе. Вядома ж – Дзень студэнта. А што мы ведаем пра яго гісторыю? Сёння свята гэтае – маніфест маладосці, любові да жыцця, прагі да пазнання. Аднак мала хто ведае, што заснаванню яго папярэднічалі трагічныя, жудасныя падзеі.
далей
Навіны факультэта.
Коратка пра галоўнае.

На пачатку навучальнага года студэнтаў ФБФК цікавіла пытанне: хто новы намеснік дэкана? Знайсці замену Вользе Віктараўне Лапацінскай аказалася не так проста. Аднак праблема вырашана. Пасаду намесніка дэкана па вучэбнай рабоце займае Алена Пятроўна Мятла, выкладчык кафедры псіхалогіі.
Усеагульную радасць выклікала ў студэнтаў звестка пра тое, што метадычны дзень на факультэце – субота. Не кожную ж суботу прысвячаць чытацкім дзённікам, рэфератам і курсавым працам. Можна і дадому паехаць. Але хутка радасць была азмрочана: субота стала фактычна звычайным “рабочым” днём. І на самастойную працу часу не хапае, і на апошні цягнік дадому спазняешся.
яшчэ
Ліст у рэдакцыю

Дайте мусорницу! Услышьте крик души!
Уже 4-й год я мучаюсь и страдаю от нехватки мусорниц в наших аудиториях. Казалось бы, мелочь – но доставляет немало неудобств.
Эти важные для жизни вещи встречаются кое-где (ауд. 601, 605, 625), но не повсеместно. Недолго радовала глаз мусорница на 6-м этаже у центральной лестницы. И куда пропадают? Может, их крадут? Или мусорницы портят эстетику интерьера? Но разве горы бумажек, жвачек, оберток и огрызков в партах лучше смотрятся? Привычная картина: на подоконнике в аудитории одиноко стоят пластиковые стаканчики, а за листвой комнатных (читай: аудиторных) растений притаились побуревшие и ссохшиеся огрызки.
Читать далее
НАВУКА (выйсці за муж\жаніцца)

Студэнцкія вяселлі
І. Уступ.
Тэма нашага даследавання – студэнцкія вяселлі, іх прычыны, умовы, асноўныя якасці і вынікі. Паколькі па названай тэме літаратуры няма і гэтым пытаннем яшчэ практычна ніхто не займаўся, наша даследаванне з’яўляецца найактуальнейшым.
Мэта даследавання – комплексны аналіз студэнцкіх вяселляў.
Задачы:
1. Прааналізаваць вяселлі, раскласіфікаваць іх.
2. Зрабіць падагульненні і вывады.
3. Даць практычныя рэкамендацыі для паляпшэння якасці вяселляў.
асноўная частка, заключэнне - тут
А зіма не за гарамі

Народная мудрасць вучыць: “Рыхтуй сані летам, а колы зімой!”
Паколькі зіма ўжо не за гарамі, я вырашыла паназіраць, як рыхтуюцца да яе прыходу студэнты інтэрната № 3. аб’ектамі майго даследавання былі пераважна дзяўчаты, бо яны складаюць большасць насельнічтва згаданага “гатэля”. Прааналізаваўшы сітуацыю, можна вылучыць тры асноўныя кірункі із дзейнасці:
1,2,3
"ПалоШ трубку!"

Пакуль беларускія абітурыенты ціха-мірна здавалі свае ўступныя, іх узбецкія калегі апынуліся ў сапраўднай інфармацыйнай блакадзе. Напярэдадні іспытаў мабільныя аператары краіны разаслалі сваім абанентам мэсаджы, у якіх чорным па белым было напісана: “Соры, дарагія. Але заўтра з 9 да 12 гадзін раніцы вы не зможаце прыняць\пераслаць SMS, MMS і іншыя GPRS”. Татальныя “мабільныя” разборкі рэктараў з абітурыентамі і студэнтамі праходзяць не толькі ва Узбекістане. Студэнты ўсяго свету, узброіўшыся мабільнымі тэлефонамі, ходзяць на іспыты як на пагулянку.
прафесар не лох