-Музыка

 -Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Беларусы

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 26.08.2005
Записей:
Комментариев:
Написано: 372


У Беларусі працягнуты тэрмін спрошчанай перарэгістрацыі ІП да 1 сакавіка

Суббота, 29 Декабря 2007 г. 18:11 + в цитатник
jan_bel все записи автора Аляксандр Лукашэнка сваім указам падоўжыў да 1 сакавіка 2008 года спрошчаны парадак пераходу індывідуальных прадпрымальнікаў у прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Нагадаем, тэрмін ільготнага пераходу ІП у ПУП завяршыўся 10 лістапада 2007 года. Тады з 200 тысяч прадпрымальнікаў перарэгістрацыю прайшлі каля 11 тысяч чалавек.

Перарэгістрацыя ІП звязана з тым, што з 1 студзеня індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў. Пры гэтым застаецца абмежаванне колькасці работнікаў — не больш за 3 чалавекі.

Апроч працягу тэрміну перарэгістрацыі прэзідэнцкі ўказ захоўвае юрасобам тарыфы на камунальныя паслугі — такія, як і для простага насельніцтва. Таксама да 1 студзеня 2009 года для ўнітарных прадпрыемстваў захаваны парадак выдачы сертыфікатаў адпаведнасці і гігіенічных пасведчанняў як для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Да 31 снежня 2009 года ўдвая паніжаны памер штрафаў за адміністрацыйныя правапарушэнні, якія могуць быць здзейсненыя ўнітарнымі прадпрыемствамі.


 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку