Гарадоцкага апазіцыянера судзяць за “захоп” некалькіх сантыметраў зямлі |
Нагадаем, крыж напрыканцы кастрычніка паставілі ў гонар загінулых падчас антыбальшавіцкага паўстання 1918 года. Праз тры дні яго нехта скраў. Каб прымусіць міліцыю распачаць пошук крыжа, Аўтухоў абвясціў яго сваёй прыватнай ўласнасцю.
28 снежня з гэтай нагоды у Гарадоцкім РАУС на яго склалі пратакол, а потым даставілі "ўласніка" ў суд. Аўтухова спрабавалі абвінаваціць у самавольным захопе зямлі ды самаўпраўстве.
Суддзя знайшоў недарэчнасці ў складзеным міліцыянтамі пратаколе і накіраваў яго на дапрацоўку. Калі міліцыянты складуць дакладны пратакол, адміністрацыйная справа аб "захопе" апазіцыянерам некалькіх сантыметраў зямлі для ўстаноўкі хрысціянскага паклоннага крыжа будзе працягнута.
Комментировать | « Пред. запись — К дневнику — След. запись » | Страницы: [1] [Новые] |