Моладзь пікетуе МУС і КДБ |
Затрыманыя Мікіта Шуцянкоў, Наста Ліпніцкая, Паліна Дзякава, Філіп Біканаў і Паліна Кур'яновіч. Яны зараз знаходзяцца ў РУУС Ленінскага раёну.
Актывісты арганізацыі "Малады фронт" таксама правялі акцыю салідарнасьці. Удзельнікі акцыі разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і расьцяжку “Свабоду Фінькевічу!” насупраць будынку КДБ ў Менску.
Яны скандавалі “Жыве Беларусь” і “Свабоду палітвязьням”. АМАП не пасьпеў затрымаць удзельнікаў акцыі салідарнасьці.
“Такія акцыі будуць адбывацца штодня ў розных рэгіёнах Беларусі. Яны будуць насіць крэатыўны характар. Міліцыянты ня будуць пасьпяваць затрымліваць удзельнікаў”, - патлумачыў “Свабодзе” адзін з актывістаў “Маладога фронту”. Ён дадаў: “Акцыі салідарнасьці будуць доўжыцца, пакуль Артур Фінькевіч ня выёдзе на волю”.
Артура Фінькевіча асудзілі на паўтара года зьняволеньня нібыта за дробныя парушэньні правілаў унутранага распарадку ў інтэрнаце спэцкамэндатуры, дзе моладзевы актывіст адбываў два гады “хіміі” за палітычныя графіці “Мы хочам новага!” і “Дастал!”.
Паводле
Комментировать | « Пред. запись — К дневнику — След. запись » | Страницы: [1] [Новые] |