вось што было са мной у гэта дзень(паведамленьне з дзёньніка)
Дзень сёньня жэсьць. Анічога і аніяк. Папарадку: у 12 з фігам гадзін я прыйшла з боку трамвайных шляхоў да станцыі метро “Купалаўская”, якая не працавала, дакладней да тэатра лялек, і бачу аўтобусаў прыкладна дзесяць стаіць з завешанымі фіранкамі, а ў аўтобусах у кожным паўно так сказаць, “людзей у зялёным і берэтачках”. Мяне нікуды не пусьцілі і і я вырашыла што пакуль пайду да нашага Б., заадно там Насьця грае з Марынай. Ну я тут пазіраю у акно, а там удзельнікі “ў зялным” выстраіліся ў ланцужок і перакрылі праход. Так адсядзелася я гадзін да дзьвюх і потым мы з Марынай пайшлі глядзець, мо дзе можна абысьці з боку гэтую заслону. Людзі так сама хадзілі вакол, і не маглі знайсьці праходу. У кожнай арцы, у кожным праходзе, на кожнай дарозе стаялі менты і не давалі людзям дарогі да пл.Каліноўскага. Так мы і не трапілі туды. Пайшлі тады мы гуляць а я затэлефанавала ўдзельніку, які так сама зьбіраўся пайсьці на плошчу, але ў яго быў недаступны, і я патэлефанавала яшчэ аднаму ўдзельніку, і ён сказаў мне вось што: “ Мы стаялі на кастрычніцкай, а потым пайшлі ў бок Нямігі. Там у двары вышчымілі палову, а потым пайшлі да акадэміі навук, да якой здолелі дайсьці толькі каля 10000 чалавек. Вось зараз тут стаім, слухаем прамовы спадара М. і тут музычка нейкая шчэ грае” .Калі я пачула такое настрой спусьціўся ніжэй нікуды...
