davyd все записи автора
Я, жаўнер Беларускай Краёвай Абароны,
прысягяю на Ўсемагутнага Бога і жаўнерскі гонар,
што буду верна служыць свайму Беларускаму Народу,
сумленна і прыкладна выконваць усе загады
сваіх камандзіраў і начальнікаў.
Я прысягаю, што не выпушчу з рук зброі да тых пор,
пакуль ня будзе ўстаноўлены
поўны спакой і бясьпека ў нашых сёлах і гарадох,
пакуль ня будзе зьнішчаны на нашай зямлі
апошні вораг Беларускага Народу.
Я прысягаю, што хутчэй аддам сваё жыцьцё,
чымся дапушчу, каб мая жонка і дзеці,
бацькі і сёстры і ўвесь Беларускі Народ
зноў цярпелі бальшавіцкі зьдзек і няволю.
Калі-ж з сваей слабасьці ці злога намеру
я парушу гэту прысягу, то няхай пакарае мяне Бог
ганебнай сьмерцю здрадніка свайго Народу і Бацькаўшчыны.