{...верш аднагрупніцы...} |
Родная мова – багацце ці выйсце?
Родная мова...
Багацце ці выйсце?
Вечнаму шчасцю
Адданымі быць...
Родная мова...
А дзе ж тое выйсце?
Нейкай напасцю
Парваная ніць.
Нітачка лёсу
Народа і мовы,
Што сябравалі
Здаўна. А цяпер?
Нітачку лёсу
Парвалі і словы.
Мы даравалі,
Парвалі давер.
Родная мова...
Калі ты адродзішся,
Вартаю станеш
З моцнай крывёй.
Родная мова...
Калі ты ўзродзішся,
Праўду памянеш.
Я толькі з табой!
Родная мова!
Яна – беларуская!
Чыстая, светлая,
Мілая... гучная!
Родная мова!
Мая беларуская!
Болем апетая,
Упарта жывучая!
Комментировать | « Пред. запись — К дневнику — След. запись » | Страницы: [1] [Новые] |