-Музыка

 -Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Беларусы

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 26.08.2005
Записей:
Комментариев:
Написано: 372





непрыемная сітуацыя

Пятница, 12 Октября 2007 г. 14:32 + в цитатник
jan_bel (Беларусы) все записи автора узята з мінск.бай
як кажуць, яшчэ народзец з каліноўцаў засвяцілся...
сёння ці ўжо на наступным тыдні знойдзецца яшчэ інфармацыя пра гэтую сітуацыю...

чытаць тут: тут

Еўрапейскі марш

Четверг, 11 Октября 2007 г. 22:05 + в цитатник

940годдзе

Воскресенье, 09 Сентября 2007 г. 00:38 + в цитатник
jan_bel (Беларусы) все записи автора  (300x225, 37Kb)
В колонках играет - Terra Cadaveris - Puppet master

... Мінск сустрэў пад сцягамі ўкраінскай партыы "Рэгіёнаў"... гы... канешне ўжо чапляюся )))
так увогуле святкаванне прайшло па горадзе нядрэнна... канешне з таго. што мне вядома - нядрэнна) адзінае на што збіраўся трапіць - гэта сярэдневечны фэст, калі так можна назваць... - туды і пайшоў...
нда, каншене так ці інакш, але мерапрыемства мне спадабалася (што дзіўна...)

карацей, вось невялічкая фота адборка:
фота тута

Без заголовка

Понедельник, 27 Августа 2007 г. 12:29 + в цитатник
Gwad (Беларусы) все записи автора Вы жывеце ў Менску, калі:
- Вы запамяталі розніцу паміж словамі “Ленін”, “Незалежнасьць” і “Скарына”.
- Праходзячы праз Кастрычніцкую плошчу Вас не пакідае адчуваньне, што вы робіце нешта забароненае.
- Вы выхваляецеся, што аж 10 хвілін прастаялі ў “пробке”.
- Вы лічыце, што заробак у 250$ гэта добра.
- Калі для Вас існуе дзьве Маскоўскіх.
- Вы ведаеце, каб выглядаць лепш і стыльна - трэба апранацца ў сэканд-хэнде.
- Вы так і ня можаце сабе ўцяміць, ці вы жывеце ў правінцыйным балоце, ці ў прадзьвінутым мегаполісе.
- Вы ўжо не задаецеся пытаньнем, чаму людзі вакол вас размаўляюць ці на расейскай мове з беларускім акцэнтам, ці на беларускай з расейскім.
- Пераходзячы вуліцу вы да апошняга чакаеце зялёнага сьвятла, нават калі побач увогуле няма машын.
- Вы крывецеся, калі госьці сталіцы захапляюцца будынкамі вакзала і бібліятэкі.


r-a-t–k-i-n-g.livejournal.com



Процитировано 3 раз

маразм хлешчыць... інакш не назавеш...

Четверг, 23 Августа 2007 г. 12:12 + в цитатник
jan_bel (Беларусы) все записи автора учора ўначы спецназ ламануў прыватны дом, дзе праходзіла прэм'ера аднаго з спектакляў вольнага тэатру...ідыятызм насамрэч...канешне чорт з тым. што не люибіць халезін луку... шмат хто яго не кахае...але гэта не падстава накіроўваць на іх спецназ....праўда выпусцілі іх гэтай жа ноччу... але ўсё-роўна - хрень...спасылкі:

http://www.belradio.fm/by/213/news/7723/
http://www.belradio.fm/by/214/news/7726/
http://www.belradio.fm/by/214/news/7730/
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/20...f6-4b78-8522-3ed6f3be5f4b.html
http://naviny.by/rubrics/society/2007/08/22/ic_news_116_275849/
http://naviny.by/rubrics/politic/2007/08/22/ic_news_112_275852/
http://naviny.by/rubrics/politic/2007/08/23/ic_news_112_275853/
http://community.livejournal.com/minsk_by/3882575.html?style=mine
http://community.livejournal.com/minsk_by/3881776.html?style=mine

Не ведаю як вы. а я скажу УРА!!!

Вторник, 17 Июля 2007 г. 19:32 + в цитатник
jan_bel (Беларусы) все записи автора

Сухарэнку знялі за збіццё чэкістамі кіраўніка Камітэту дзяржкантроля


Сталі вядомыя сенсацыйныя падрабязнасці адстаўкі з пасады старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі Сцяпана Сухарэнкі. На мінулым тыдні невядомымі ў Магілёве быў збіты старшыня Камітэту дзяржаўнага кантроля Зянон Ломаць. Хуліганамі аказаліся супрацоўнікі КДБ і Рады бяспекі.


Гэтую версію апублікавала беларускае інтэрнэт-выданне “Завтра твоей страны”. Нібыта, у мінулы чацвер у Магілёве 8 чалавек збілі галоўнага кантралёра краіны і ўцяклі.

Аднак да канца дня хуліганаў затрымалі аператыўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Імі аказаліся 7 супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі і адзін працаўнік апарата Рады бяспекі.

Паводле некаторых звестак, напад на Ломаця адбыўся невыпадкова. Гэта была спланаваная правакацыя з мэтай кампраметацыі міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава. Справа ў тым, што на 19 ліпеня была прызначаная нарада ў Аляксандра Лукашэнкі з “сілавікамі”.

Хуліганы-спецслужбісты зараз знаходзяцца ў следчым ізалятары і даюць паказанні. Расследаваннем скандальнай справы займаецца Генпракуратура.

27 ліпеня, Дзень Незалежнасці

Суббота, 14 Июля 2007 г. 12:37 + в цитатник
rossonera (Беларусы) все записи автора  (160x223, 10Kb)
як вядома, апазіцыя рыхтуецца да правядзення "Еўрапейскага Шляху "за свабоду!" (другая палова кастрычніка 2007). У мэтах падрыхтоўкі і распаўсюджанню адпаведных ідэй плянуецца правесці мітынг-канцерт для моладзі 27 ліпеня.

Дачакаліся нах...

Четверг, 12 Июля 2007 г. 14:41 + в цитатник
jan_bel (Беларусы) все записи автора Трымаліся мы трымаліся за нашыя лозунгі, і вот табе радасці прываліла... Пачалася новая плынь у палітыкі нашай сёняшняў улады. Першы презент, які падаравала нам прыснясоўка ўлады: усклік Агурбаш, на 3 ліпеня, які большасць ахрэсціла як "Жыве беларусь" (хаця сапраўды - ЖЫВЁТ БЕЛАРУСЬ - па сутнасці перакладзены пункцік з  неашых лозунгаў, тых якія былі столькі год з намі). Але гэта не ўсё, пераход да перахопу лозунгаў апазіцыі працягваецца. Ёсць інфармацыя. аб падрыхтоўцы новых плакатаў. сацыяльнага плану - "Жыве Беларусь". Для чаго гэта робіцца спытаеце? Даволті проста... На сёняші дзень, апазіцыю поста спыніць. калі пазбавіць магчасці выкарыстоўваць сваеасаблівае, вылючна нашыя, аб'екты агітацыі. Нельга ўявіць зараз выхады апазіцыя бяз "Жыве беларусь!", радзіма свабоды і гтд...

Што ж, зараз застаецца толькі адно пытанне, ці дзяржава поўнасцю перойме усё ад опаў, тым самым выключыўшы магчымасць апазіцыі спасылацца на свядомасць дзяржавы... ці ўжо надыйшоў час "х"ячыць" разтдэнцыю з яе прыдаткамі...

нажаль апошні варыянт малаверагодны....

Без заголовка

Пятница, 22 Июня 2007 г. 23:38 + в цитатник
sotte (Беларусы) все записи автора

ребят,извините, я не умею говорить-писать на белорусском языке.не потому, что не хочу, а потому, что по семейным обстоятельствам жила в России и просто не учила его.

можно я по-русски буду писать,ладно?

но я целиком и полностью с вами)




Процитировано 1 раз

Народзіны В.У.Быкава

Вторник, 19 Июня 2007 г. 14:55 + в цитатник
jan_bel (Беларусы) все записи автора 00000004 (140x140, 13Kb)
Сёння спаўняецца 83 гады з дня нараджэння В.У.Быкава, крыху біяграфіі:
Васіль Уладзiмiравiч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.
Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.
У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".
Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.
З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.
Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".
Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.
Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.
У сьнежні 2002 году Васіль Быкаў пераехаў на сталае жыхарства ў Чэхію. Тады пісьменьнік сказаў, што ён "даўно марыў пасяліцца ў Чэхіі, заўсёды меў сымпатыю да гэтай краіны і яе грамадзянаў". У рашэньні праблемы пераезду Быкава ў Чэхію актыўны ўдзел прымала канцылярыя чэскага прэзыдэнта і асабіста Вацлаў Гавэл. Некалькі апошніх гадоў Герой Сацыялістычнай Працы, ляўрэат Ленінскай прэміі, народны пісьменьнік Беларусі пражываў у ФРГ, а да гэтага ў Фінляндыі.
Некаторы час таму Быкаў перанёс у Чэхіі апэрацыю па выдаленьні ракавай пухліны страўніка. У Беларусі пісьменьнік знаходзіўся на рэабілітацыі пасьля перанесенай апэрацыі, аднак разьвіцьцё харобы спыніць не ўдалося...
Усяго некалькі дзён таму, 19 чэрвеня, Васілю Быкаву споўнілася 79 гадоў. У гэты дзень у райцэнтры Старыя Дарогі, на тэрыторыі прыватнага музэю выяўленчага мастацтва прайшло адкрыцьцё памятнага знака ў яго гонар. Пры жыццьці помнік ставяць толькі лепшым зь лепшых... Гранітны камень з бронзавым барэльефам Васіля Быкава стаіць зараз у музэі побач з іншымі памятнымі знакамі ў гонар знакамітых беларусаў. Тут ужо ўвекавечаныя імёны, напрыклад, дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі, паэта Максіма Багдановіча, паэтэсы Ларысы Геніюш.
Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзiн 30 хвiлiн у рэанімацыйным аддзяленьні анкалягічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Менскам.
Пахаваны на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках у Менску.

Мы Выйдзем Шчыльнымі Радамі!

Понедельник, 04 Июня 2007 г. 16:22 + в цитатник
davyd (Беларусы) все записи автора Макар Краўцоў

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з накмі,
А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, смелы
Наш Беларускі вольны дух;
Штандарт наш бел-чырвона-белы
Пакрыў сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі...
На бой! - усе да аднаго!

Імя і сілу Беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
І першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
Ў крывавых муках мы народзім
Жыцьце Рэспублікі сваей!

1919

Слава Беларусі!

хто і як... а я думаю так!!!

Понедельник, 21 Мая 2007 г. 17:29 + в цитатник
jan_bel (Беларусы) все записи автора не ведаю каму як, але на мой погляд вельмі актуальная фотка... (*я канешне не пазняковіц, але за тое ў тэму*):



ЗЫ і з ільготамі падаецца будзе лажа... =((((

Пішу таму, што ужо нетрывала

Пятница, 18 Мая 2007 г. 21:14 + в цитатник
Светулуша (Беларусы) все записи автора Чаму ў нашай краіне не шмат хто размауляе па-беларуску, а калі пачынаеш выкарыстоўваць родную мову, на цябе глядзяць як на дурніцу, вельмі сумна

крыўдна

Среда, 16 Мая 2007 г. 17:14 + в цитатник
Злата_майя (Беларусы) все записи автора Сеня першы раз загаварыла з хлопцам па-беларкску, ен адразу выйшаў у of , нават не развітаўшыся

Адмена ільготаў

Понедельник, 14 Мая 2007 г. 20:50 + в цитатник
Незразумелая (Беларусы) все записи автора Народ!!!! Ніхто не ведае пра мітынг, што збіраюцца наладзіць супраць адмены ільготаў 20 траўня? Інфа, якую маю я: 20-га траўня з 17.00 па 20.00 на плошчы Бангалор пройдзе канцэрт супраць адмены ільготаў. Пра мітынг невядома.
І яшчэ нешта казалі, што будзе флеш-моб "Я заяц", які наладжваюць маладафронтаўцы. Ці праўда?

Метки:  

Сумна...

Понедельник, 14 Мая 2007 г. 16:53 + в цитатник
Не_подарок (Беларусы) все записи автора Мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як французкая, альбо нямецкая, альбо іншая якая... Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім змёрлі. Не пакідайцн ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!
Ф Багушэвіч, 1891г.

Эдуард Акулін

Суббота, 21 Апреля 2007 г. 22:37 + в цитатник
davyd (Беларусы) все записи автора Мы, Беларусы, заўжды гатовы
снапамі класьці свае галовы.
Было спакон так, і гэтак будзе –
такі народ мы, такія людзі. –

Наш час спыніўся між дзьвюх Нямігаў,
дзе кроў і сёньня стаіць па грудзі...
Мы, Беларусы, народ ад ліха,
ад Бога – толькі сьвятыя людзі.

Яны былі ў нас, былі і будуць –
Рагнеда, Янка, Максім, Ларыса...
Мы, беларусы, народ аблудны –
сваёй Радзінай не ганарымся.

У нашых душах гуляе вецер...
Каму мы служым? Чые мы дзеці?
На храмах нашых маўчаць званіцы.
Нямая вера – як нам маліцца?

Як дараваньня прасіць у Бога,
каб Ён вярнуў мне сябе самога.
Хрыстос калісьці хадзіў між намі...
Мы, беларусы, Яго прагналі.

З нас, Беларусаў, яшчэ спытаюць –
за лёс Страціма, за сымбаль Краю.
Чаму у сэрцы з такім адчаем
нас б’е Пагоня, сячэ мячамі...

Мы – Беларусы, ці – янычары?

Чацьверты кожны з нас стаў зямлёю...
Чарнобыль чыніць над намі кару.
Мы, Беларусы, сваёй крывёю
сабе здабудзем Краіну-мару.

Краіну-мару, дзе мы ўваскрэсьнем,
як сонца з хмары, як мова зь песьні.
Краіну-мару сабе здабудзем
мы, Беларусы. Мы – ёсьць! Мы будзем!

ЧШ 2007 (26.04.2007)

Четверг, 12 Апреля 2007 г. 18:42 + в цитатник
jan_bel (Беларусы) все записи автора 26 красавіка. Чарнобыльскі шлях!
Чарнобыльскі шлях 2007 - на 21-ыя ўгодкі трагедыі... Што будзе? Як паставіцца ўлада???
Наменклатурна акцыя возьме свой пачатак на вуліцы арлоўская з усталяваньня свечак ля каплічы ахвярам Чарнобылю (а 17:00 - вул. Арлоўская), апасля а 18:00 збор на пл. Я.Коласа, адкуль пачнецца рух у бок Нацыяналкі.
20:20 - жалебны мітынг....

Настальгія

Среда, 28 Марта 2007 г. 11:05 + в цитатник
Цемра (Беларусы) все записи автора В колонках играет - Das Ich - Uterus
Настроение сейчас - настальгія

Дзеля кагосьці стрэл у сьпіну прызначаны лёсам
Дзеля кагосьці стрэл – сьмерці сьмех
Дзеля кагосьці зямля матухна, ну а нашыя калёсы
Вязуць нас туды, дзе ляжыць радыёактыўны сьнег

Ведаеш, я так хацеў размаўляць з табой у начной цішыні
Ты павінпамятаць аб тым, што мы самі пісалі правілы гэтай гульні
Ты павінен чуць мяне, але ты чуеш загадкавы гук, небясьпечны сьвет
І ўсё патанула навокал у агню і падае на нас радыёактыўны сьнег

І можа ўжо нам пара паміраць, але нешта заве нас жыць
І нехта хацеўнас увесь час выбачаць, але мы так хацелі любіць
І кожны з нас, прайшоўшы свой шлях пасьпеў пакінуць свой сьлед
Але калі мы зразумелі, што нешта ня так пайшоў радыёактыўны сьнег


Гэта творчасьць гурта “КальЯн”. Дакладней,гэта тэкст для песьні “Радыёактыўны сьнег. Канешне, можа гэта і не ў тэму суполкі “Беларусы”, але проста вось узгадала сваё юнацтва, калі ў мяне была касэта з усяляім музлом кшталту гэтага, а зараз вось сябар прынёс на дыску адну гэтую песеньку, і хочацца запытаць, спадарства, можа ў вас ёсьць на кампе музыка гэтага гурта???Калі ёсьць – пішыце. І ўвогуле, як вам верш???

 (700x525, 68Kb)

і як?

Воскресенье, 25 Марта 2007 г. 19:31 + в цитатник
jan_bel (Беларусы) все записи автора Збіраем справаздачы:

верш, як і прасілі

Среда, 21 Марта 2007 г. 21:27 + в цитатник
Не_подарок (Беларусы) все записи автора П. Панчанка
“Беларуская мова”

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Дратаваді, здеквалі, мучылі...
Ты жыла і ў працы і ў баях.

Пра цябе, як сонечная дзіва,
І Купала, ды і ўсе мы снілі сны...
Ад цябе, ласкавай і праўдзівай,
Адракаюцца цяпер твае сыны.

Пра народ мой, цярпялівы, прцавіты,
Помняць партызанскія лясы...
Хто за намі? Пакаленне прагавітых.
Халуеў я чую галасы.

Я спяваў пра жыта і пра жаўранкаў,
Ненавідзеў акупантаў і прыгнёт,
А сягодння- вялікадзяржаўнікаў,
Што разбэсцілі вялікі мой народ.

Навучылі не рабіць-
Хлусіць і красці.
Дзеці ў школу з іншай моваю бягуць.
Я хацеў, нашчадкі вас праклясці,
Ды люблю сваю зямлю... і не магу.
1986г.

Из школьной программы по белорусской литературе исчезнут произведения классиков

Воскресенье, 18 Марта 2007 г. 15:12 + в цитатник

а-бу-гы-гі))

Воскресенье, 18 Марта 2007 г. 01:48 + в цитатник
davyd (Беларусы) все записи автора http://wowa.cz/akrabat/
з паўгадзіны гуляўся))). Ім з дапамогай пацука кіраваць можна))

Важкі аргумент

Суббота, 17 Марта 2007 г. 00:52 + в цитатник
davyd (Беларусы) все записи автора Настроение сейчас - стабільна і працветаюсче

-Зачем на белмова?-
Надзьмута пытаўся
Мужчына, што "русским
Всягды изъеснялся".-
Колбас не добавит
И дажа сяледки,
Нихто уж ни кажит
Аб винах и водке!

Янусь Малец

Кто мы, беларусы?

Понедельник, 12 Марта 2007 г. 23:25 + в цитатник
julycaesar (Беларусы) все записи автора Завели как то россиянин маленький_Патрокл и беларус Frank_Draban спор по поводу национальности Тадеуша Костюшки. И разбередило беларуса неправедное суждение россиянина и разразился Frank_Draban историческим постом на тему "Кто мы, беларусы?" БукАФ просто до неприличия много, но поверьте, все очень интересные! :) (для интересующихся есть даже картинки). Весьма рекомендую...:):

Беларус на варце

Воскресенье, 11 Марта 2007 г. 13:03 + в цитатник
davyd (Беларусы) все записи автора Я, жаўнер Беларускай Краёвай Абароны,
прысягяю на Ўсемагутнага Бога і жаўнерскі гонар,
што буду верна служыць свайму Беларускаму Народу,
сумленна і прыкладна выконваць усе загады
сваіх камандзіраў і начальнікаў.

Я прысягаю, што не выпушчу з рук зброі да тых пор,
пакуль ня будзе ўстаноўлены
поўны спакой і бясьпека ў нашых сёлах і гарадох,
пакуль ня будзе зьнішчаны на нашай зямлі
апошні вораг Беларускага Народу.

Я прысягаю, што хутчэй аддам сваё жыцьцё,
чымся дапушчу, каб мая жонка і дзеці,
бацькі і сёстры і ўвесь Беларускі Народ
зноў цярпелі бальшавіцкі зьдзек і няволю.

Калі-ж з сваей слабасьці ці злога намеру
я парушу гэту прысягу, то няхай пакарае мяне Бог
ганебнай сьмерцю здрадніка свайго Народу і Бацькаўшчыны.

Сакавік 25-ае 2007?!

Вторник, 06 Марта 2007 г. 21:04 + в цитатник
jan_bel (Беларусы) все записи автора В колонках играет - Requiem For A Dream

Час?! Блізіцца 25 сакавіка... Кожны цьвяроза думаючы чалавек вырашае дзеля сябе - ісьці ці не! Задумваецца - што зможа зьмяніць апошняя нядзеля сакавіку? Па гарадах пачынаюць зьяўляцца рознага кшталту заклікі (больш за ўсё падабаецца з трыма сьцягамі - БЧБ, ЧЗ і ЭЗ). Што можа зьмяніць гэты дзень??? усё ж такі найбольш актуальнае пытаньне?
Я чамусьці схіляюся да таго, што ніфіга ня зьменіцца - проста будзе агульны пафасны сход... Хаця...
Цікава будзе паглядзець на вынікі - Казуліна няма, таму спадзявацца на чалавека які здолее прыняць моцная рашэнне й узяць на сябе адказнасьць за яго вынікі, нажаль, няма... Дык да чаго можа бязглузьдзіца ці добра спланаваная акцыя???

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

хто ідзе 13 сакавіка на металлекшн??

Среда, 28 Февраля 2007 г. 15:03 + в цитатник
Цемра (Беларусы) все записи автора В колонках играет - Anorexia Nervosa-Mother Anorexia

http://www.metallection.com/plugins/custompages/m4preview.php

 (532x24, 4Kb)

Луку на царствование???

Понедельник, 26 Февраля 2007 г. 23:31 + в цитатник
jan_bel (Беларусы) все записи автора Пабачыўшы гэтую спасылку, трахец здзівіўся, падумаўшы, што зноўкі якісьці опаўскі партал, на конт таго, што луку можна будзе скінуць годзе так у 2008... Банальна зацікавіўшыся, палез па ссылцы далей...
ТФУ!!! Ажно стала брыдка... У москаліі створаны арганізацый камітэт, па вылучэнні лу ў прэзыдэнты... Гэта ж чый, вычвараны розум да такога здолеў дадумацца... Не.. Спачатку думкі пайшлі на тое, што няхай - яго там значная частка паважае, ён ім падабаецца... няхай... нават крута было б - мяркую шмат хто з нас быў бы гэтаму рад. ён бы зваліў, паспрабаваў бы яшчэ сунуцца - было б складаней... А там жа, такія прагнозы, ваў проста:
"Конечная цель нашего Движения - объединение русского народа в едином государстве путем всенародного волеизъявления в России, Украине и Беларуси.
Выдвижение кандидатом в Президенты Российской Федерации А.Г. Лукашенко – реальный шаг на пути к такому объединению. Мы просим поддержать нас всех, кому не безразлично будущее нашей Родины.
И вместе мы построим обновленную Россию - ГОСУДАРСТВО ДЛЯ НАРОДА."
І д'ябл з тым, што згодна іх Канстытуцыі - ён ня можа стаць лідэрам москаліі... не істотна, абы ад нас адвязаўся...
Але... Падумаўшы, я сам спужаўся за адзінае - "ядерный чемоданчік"!!! Давер яго варьяту... Ух...

....

Карацей: глядзім, чытаем, смяеемся: http://www.lukashenko2008.ru/

Рок-каранацыя

Суббота, 24 Февраля 2007 г. 22:22 + в цитатник
immoral_gopher (Беларусы) все записи автора Хтось ідзе??
Але думаб расчаравеньне будзе большым, чым нават у мінулым годзе.
Шкада, апапсавелі.


Поиск сообщений в Беларусы
Страницы: 6 5 4 [3] 2 1 Календарь