Арвэн з цікавасцю глядзела.
- Ты хто?- спытала яна.
- Хлопец,- адказаў ён з усмешкай.
Яго вялікія вочы амаль заплюшчваліся, калі ён смяяўся.
- Я бачу,- Арвэн глядзела неяк сур'езна. -Я, напэўна, хацела узнаць твае імя.
- Напэўна ці хацела?
- Ты заўсёды такі?
- Не, усё ж-такі не,- у яго вачах з'явіўся сум. Я -Вязень.
- Ты чый вязень? І як ты можаш быць вязнем?
Ён нічога не адказаў. Толькі уключыў свій плэер у якім зайграла Нірвана.
- Ты вязень самога сябе. Ніхто не трымае табе і менавіта таму твае пачуцці узялі верх над табой.
- Дык чаго ты пытаешся, калі сама усё ведаеш?.. Усе роўна, калі я табе скажу што гэта не так- ты не паверыш.
- Хто ведае…
- Ты павінна ведаць.
- Я такі ж вязень.
Ён зноў заусіхаўся.
- Смешна
- Не надта смешна, але праўда…
Вязень дастаў некі лісток, нешта напісаў… потым працягнуў навушнік:
- Будзеш?
- Давай…
Песні Нірваны маглі даць аптымізму ці адправіць у глыбокую дэпрессію. Арвэн адносілся да першага тыпу.. але, калі агульны стан яе быў дрэнны, то нішто не магло яе выратаваць..
Нірвана працягвала іграць, калі Арвэн ужо садзілася… Вязень памахаў ёй рукою. А у яе вушах яшчэ гучала:
"Come as you are
As you were
As I want you to be…"
LI 5.09.15