-Музыка

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Prastakvasha

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 08.03.2008
Записей:
Комментариев:
Написано: 117

...

Дневник

Воскресенье, 30 Марта 2008 г. 14:07 + в цитатник
В колонках играет - Крочым поплеч на ўсход...
Настроение сейчас - файнае

Нашыя прынцыпы:

Дзяржава

Нашым ідэалам з’яўляецца моцная дзяржава, якая з’яўляецца гарантам незалежнасьці, нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасьці й адзінства народу. Моцная дзяржава гэта не дыктатура, а ідэал дзяржавы, які стаіць па над класавымі і асабістымі інтарэсамі. Моцная дзяржава абараняе інтарэсы ўсёй нацыі, але не інтарэсы пэўнай яе часткі. Моцная беларуская дзяржава на дадзеным гістарычным этапе павінна адыгрываць у сусветнай палітыцы сваю ролю, падобную той, што адыгрывала ў сярэднявеччы старажытная беларуская дзяржава - Вялікае Княства Літоўскае. Мы выступаем супраць ўсялякіх саюзаў. Браты мусяць жыць кожны ў сваім доме, а не мы ў чыімсьці калідоры. Дзяржава у якой кожны грамадзянін, пастаўлены ў пэўныя ўмовы, можа рэалізаваць свае здольнасьці, уважаецца намі за вышэйшую форму арганізацыі грамадства. Беларуская дзяржава мусіць адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі і сацыяльныя інтарэсы беларусаў.Лёс беларускай дзяржавы й уласны лёс мусяць быць непадзельнымі для кожнага беларуса.

Нацыя

Мы нацыяналісты. У нашым разуменьні нацыяналізм – гэта здаровы сэнс нацыі. Гэта любоў да сваёй нацыі, але не нянавісьць да іншых. Нацыя гэта вышэйшы тып чалавечае супольнасьці, у якую інтэграваны ўсе індывіды й класы. Такім чынам дасягаецца нацыянальнае адзінства. Быць Нацыяй азначае мысліць пэўным чынам. Мы ўсе з’яўляемся часткаю Нацыі, якая мае права валадарыць на сваёй зямлі. Самыя прыдатныя ўмовы для ўсебаковага развіцьця народу забясьпечвае толькі нацыянальная, незалежная дзяржава. Асновай нашага нацыяналізму з’яўляецца Нацыянальная Ідэя. Для нас нацыянальная Ідэя гэта не ідэя забітых, занядбаных і цёмных беларусаў. Гэта ідэя вялікай краіны і вялікага народа, дзякуючы якой мы павінны заняць сваё пачэснае мейсца сярод іншых нацыяў. Беларусы павінны стаць гаспадарамі ў краіне.

Парадак

У Кожным краі мусіць быць свой парадак. На нашай зямлі ён мусіць быць Беларускім!Наш Парадак - гэта заканемерны вынік разьвіцьця нашае нацыі. На аснове гістарычных падстаў, мы маем права на сваю дзяржаву, адпаведна маем права й на свой лад. Наш вялікі народ неаднаразова стаяў на мяжы зьнікненьня. Беларускі парадак, той чыньнік, дзякуючы якому беларусы змогуць не толькі захаваць свае традыцыі і ідэнтычнасьць, але й разьвівацца. Парадак патрэбны дзеля поспеху, бо кожнае дасягненне пачынаецца з парадку.

Метки:  

 Страницы: [1]