-Рубрики

 -Музыка

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Ассолька_777

 -Подписка по e-mail

 

 -Сообщества

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 18.09.2013
Записей: 4779
Комментариев: 101
Написано: 4942

Комментарии (0)

Па веры нашай…

Дневник

Среда, 09 Октября 2013 г. 21:52 + в цитатник
11.09.2013 22:49КАМЕНТАРЫЯЎ: 0ПРАГЛЕДЖАНА: 8

25-6Нядаўна ў царкве з’явіўся новы абраз — прыхаджанка знайшла яго на гарышчы сваёй хаты і прынесла ў храм. Пачарнелы абраз з цягам часу стаў сам абнаўляцца, і ўжо сёння можна бачыць на ім самога Збавіцеля. На здымку: матушка Аксана з абразом.

Ужо шэсць стагоддзяў Сынкавіцкая царква-крэпасць Святога Архангела Міхаіла прыцягвае сюды, у вёску Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці, як паломнікаў, так і турыстаў, і не толькі з нашай краіны. Царква, якая доўгія гады была зачыненая, сёння дзейнічае. Зачынілі Сынкавіцкую царкву ў 1920-я гады. Зрабілі ў ёй збожжасховішча, а амаль праз дарогу ад святыні размясціўся калгасны кароўнік, які стаіць, толькі разбураны, і зараз. Сёння царкву адраджаюць. Днямі тут усталявалі новы літы крыж, драўляныя ківоты ручной работы. Знешняй рэканструкцыяй царквы займаюцца пастаянна — вось і цяпер там працуюць студэнты архітэктурнага факультэта. 25-5

Паломнікі едуць да абраза Багародзіцы, малітва перад якім дапамагае зацяжараць і нават вылечвае анкалагічныя захворванні. Да абраза прымацавана вялікая колькасць розных упрыгажэнняў — гэта ад тых вернікаў, каму Маці Божая дапамагла. Днямі да Багародзіцы прыехала сорак пяць дзетак, хворых на анкалогію. На пытанне матушкі Аксаны, адкуль яны, хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі: «Мы з Брэста. Мы — дзеці-смяротнікі. Нам засталося жыць два месяцы… тры месяцы…». І, молячыся, дзеці прасілі не здароўя. Яны казалі: «Мама Божая, дапамажы перанесці нам гэтую хваробу… «.

Марына Бегункова. Фота аўтара.

http://zviazda.by/globus/pa-very-nashaj

Рубрики:  Родны край

Метки:  

 Страницы: [1]