-Рубрики

 -Музыка

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Ассолька_777

 -Подписка по e-mail

 

 -Сообщества

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 18.09.2013
Записей: 4772
Комментариев: 102
Написано: 4943

Комментарии (0)

Ямінскія спявачкі заваёўваюць сталічныя начныя клубы

Дневник

Среда, 09 Октября 2013 г. 21:18 + в цитатник

Ад іхніх спеваў па скуры бягуць мурашы. Ад высокіх і нізкіх галасоў, шчырых слоў і глыбіні выказваемых пачуццяў. Яны спяваюць проста і нерэальна гарманічна адначасова. Ад ямінскіх спявачак "фанацеюць" на сціплых раённых святах і гучных фолькфэстах. Манеру выканання гурта "Журавушка" дзяржава ўзяла пад ахову, надаўшы гэтай манеры статус нацыянальнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Сем жанчын спяваюць пра долю і каханне на вяселлях, зажынках і провадах і здольныя трымаць увагу поўнай залы. 

Калектыву 35 гадоў. Яго стварыла і нязменна кіруе ім Надзея Новікава. Надзея Іванаўна кажа:

— У людзі нас вывеў малады фалькларыст з Любані Сяргей Выскварка. Да яго мы спявалі, але былі ніхто. Цяпер нас ведаюць нават за межамі Беларусі.

Летась гурт "Журавушка" вярнуўся з Вільні са званнем дыпламанта міжнароднага фальклорнага фестывалю "Пакроўскія званы". А сусветна вядомая фірма "BОSH" запрасіла гурт на сваю начную тусоўку, дзе бабулькам давялося працаваць побач з зоркай Італіі Джані Марандзі.

У вёсцы Ямінск цяпер не да фотасесій і канцэртаў. Агароды зарастаюць зеллем. Пасля цёплых дажджоў агароды патрабуюць тэрміновай праполкі. Не зважаючы на сваю зоркавасць і бясконцыя гаспадарскія турботы, вясковыя артысткі ўсё ж вельмі паважна паставіліся да маёй просьбы і сабраліся пазіраваць. Апранулі белыя, вышытыя кветкамі кашулі і спадніцы, узялі ў рукі няскончаныя працы-вышыванкі (у Ямінску ўсе жанчыны вышываюць), селі ў цянёчку і заспявалі. Але гэта было пазней, а напачатку я завітаў у сядзібу кожнай гэтай пявунні, каб пераканацца, што не толькі ў карагодзе, але і ў агародзе ім няма роўных. Рабіў фотаздымкі за працаю, распытваў пра жыццё. Краіна павінна ведаць сваіх гераінь — простых вясковых працаўніц з залатымі рукамі і галасамі.

Надзея Новікава родам з Салігорскага раёна, скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці харавы дырыжор і прыехала ў Ямінск па размеркаванні. Калі аднойчы пачула спевы вясковых жанчын, стала палонніцай гэтага спеўнага жанру. Прыходзіла да іх на ферму, дапамагала даіць кароў, каб толькі спявачкі ішлі ў клуб выступаць. Выгадавала траіх дзяцей, дачакалася шасцёра ўнукаў. З'яўляецца дырэктарам Дома культуры, хоць трэці год на пенсіі. Трымаюць з мужам шмат свойскай жывёлы і птушкі. Спяваць вучылася ад сваіх артыстак. Голас у Надзеі нізкі, але зычны, сакавіты. Яна не імкнецца выдзяляцца, спявае за астатнімі, каб не парушыць гармоніі.

Ніна Вішчэня нарадзілася ў 1944 годзе. Працавала даяркай. Маці-гераіня, нарадзіла пяцярых дзяцей. Любіць збіраць ягады і грыбы, дапамагае лясніцтву ў нарыхтоўцы чорнай рабіны і на пасадцы лесу.

— Голас у Ніны нізкі, грудны, крыху прыглушаны, звычайна яна пачынае песні і за ёю спяваецца лёгка і звонка, — кажуць пра яе іншыя спявачкі. — Танцуе яна гэтак жа лёгка, як і спявае.

Зінаідзе Раманчук споўнілася 73 гады. Яна адорана добрым голасам і з дзяцінства марыла быць прафесійнай спявачкай. Але старэйшы брат забараніў. І наогул дарога ў спеўнае мастацтва была ў яе складанай.

— Я ў маці была адна каханачка, бацькі заўсёды бралі мяне з сабою на вяселлі і радзіны. Я схоплівала ўсе песні і запомніла іх на ўсё жыццё, — кажа пра сябе Зінаіда Іванаўна.

Шмат спяваць яна пачала толькі пасля смерці мужа, бо раней ён не пускаў яе на рэпетыцыі і канцэрты, быў дужа раўнівы. Працавала ў паляводстве, выгадавала чацвярых дзяцей. У гурце часта яна першай заводзіць песню сваім зычным нізкім голасам, басуе.

Марыя Прушак нарадзілася ў 1940 годзе. Спявае па жыцці, з дзяцінства яе прыгожы голас гучаў у школе, у вясковым клубе, на вячорках. Працавала даяркай, маці трох дзяцей.

— Мы спявалі, як ехалі на дойку і як з дойкі вярталіся, — прыгадвае Марыя Яфімаўна.

Цяпер яна ўдава. Муж любіў яе за голас і за песні, якіх яна ведае безліч. На сваім падворку Марыя трымае кабылу Зорку і лёгка з ёю спраўляецца. У час спеваў у яе першая галасавая роля — весці песню. Яе голас рэдкі, звонкі, прыгожы, які ведаюць і адзначаюць нават сталічныя спецыялісты па фальклоры.

Гук Ніна нарадзілася ў 1941 годзе. Працавала калгасным паляводам. Знаная на Любаншчыне маці-гераіня, нарадзіла 8 дзяцей, пра якіх у Ямінску ніхто не скажа дрэннага слова. Цяпер у Ніны Фёдараўны 14 унукаў і 2 праўнукі. А яшчэ яна сапраўдная майстрыха вышывання і вязання. Валодае нізкім голасам, басуе.

Тамара Прушак нарадзілася ў 1952 годзе. Працавала на ферме даяркай. На пенсіі. Не можа жыць без справы, заўсёды першай спяшаецца на дапамогу суседзям.

— Агарод у яе самы дагледжаны, самы прыгожы, — кажуць пра Тамару аднавяскоўцы. У спеўным калектыве яна адносна нядаўна, але ведае шмат песень, яе нізкі грудны голас прыгожа зліваецца з іншымі галасамі.

Хадароўская Алена нарадзілася ў 1978 годзе ў вёсцы Новая Дуброва Любанскага раёна. Скончыла Нясвіжскі педагагічны каледж, настаўнік пачатковых класаў. Цяпер — мастацкі кіраўнік Ямінскага Дома культуры. У Ямінску выйшла замуж, нарадзіла дваіх дзяцей, вучыць іх спевам і музыцы. Мясцовая гаспадарка дала сям'і новы дом-катэдж, ёсць агарод. У гурце Алена спявае толькі пяць гадоў. У яе высокі, чысты, звонкі голас, яна, як і Марыя Прушак робіць падводкі ў песнях..

— От Ленка маладзец, скоранька нашы песні пераняла! — кажуць пра яе іншыя ўдзельнікі калектыву.

Анатоль Кляшчук. 
Фота аўтара.

 

Любанскі раён.

http://old.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=59864

Рубрики:  Родны край

Метки:  

 Страницы: [1]