-Рубрики

 -Музыка

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Ассолька_777

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 18.09.2013
Записей:
Комментариев:
Написано: 4942

Комментарии (0)

Мірская

Дневник

Пятница, 11 Октября 2013 г. 21:24 + в цитатник

06 снежня 2008 года
№ 231(26343)

РАДЗІННАЕ

Мірская

7 снежня ў некаторых рэгiёнах наладжвалi "Свята свечкi" — абшчыннае свята дарослых жыхароў вёскi, на якiм пераносiлi з хаты ў хату "мiрскую" свячу, якая прыналежыла абшчыне або некалькiм вёскам, i наладжвалi сумесную трапезу-братчыну. У некаторых месцах такое свята таксама звалi братчынай.

Ранiцай свячу ставiлi ў чырвоным куце, запальвалi, чыталi малiтвы, затым ладзiлi ў гэтай жа хаце трапезу, прычым кожны з аднавяскоўцаў павiнен быў прыйсцi са сваiм пачастункам. Звычайна да "аброчнай" цi "мiрской" свечкi неслi падарункi: грошы, якiя потым ахвяравалi храму, прадукты, частаваннi.

l Па меркаваннях шматлiкiх даследчыкаў "свята свечкi" гэта нi што iншае, як водгук старажытных славянскiх святаў, прысвечаных язычнiцкiм боствам, якiм ахвяравалi воск, мёд i пiва, каб атрымаць у абмен дабрабыт абшчыны. Аб гэтым сведчаць пiсьменныя крынiцы XІI—XVII стст.

l У некаторых рэгiёнах "свята свечкi" распачыналi ўвечары. З хаты былога гаспадара свечку неслi ў храм, дзе пакiдалi на ўсю ноч. Ранiцай каля яе служылi ранiшняе набажэнства, а затым "мiрам" пры вялiкай колькасцi прыхаджан свечку неслi ў хату, якую вызначыла братчына — вышэйшы орган улады ў вёсцы. Затым пры ўсiх свечку запальвалi i служылi набажэнства.

l Пасля гэтага ў хаце ладзiлi вясёлы стол. Стравы прыносiлi аднавяскоўцы, акрамя таго, гаспадары хаты да гэтага дня iмкнулiся падрыхтаваць як мага болей прысмакаў, папярэдне кармiлi парсючка цi бычка, каб пачаставаць на братчыне сваiх аднавяскоўцаў.

l Сярод аднавяскоўцаў хата, у якую ў наступным годзе прынясуць "мiрскую свячу", павiнна карыстацца асаблiвай павагай. А тыя, да каго неслi свечку, павiнны былi ўсвядомiць, якi гонар iм выказвае абшчына.

l Чарговасць пераносу свечкi магла мяняцца, калi ў якой-небудзь сям’i надаралася няшчасце. У такiм выпадку свечку неслi туды. Лiчылася, што яе прысутнасць адвядзе бяду ад гэтай хаты, прынясе поспех, палепшыць дабрабыт, верне лад i спакой.

l У хату, якая "ўславiлася" дрэннымi ўчынкамi, "мiрскую свячу" нiколi не прыносiлi. Так абшчына выказвала негатыўныя адносiны да гэтай сям’i.

l Трэба адзначыць, што "свята свечкi" ў розных рэгiёнах мела свае асаблiвасцi, днi святкавання. Напрыклад, у Гомельскай вобласцi ў вёсцы Стаўбун гэта свята ладзяць штогод на Ушэсце.

l Сярод сялян мiнулага стагоддзя iснавала меркаванне, што адмова святкаваць "свечку" магла наклiкаць на вёску эпiдэмiю, мор жывёлы, няўрод i г.д.

l Часам да "свята свечкi" прымяркоўвалi кiрмашы i гандлi з продажам палотнаў жывёлы i iншай сельскагаспадарчай прадукцыi.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=24592&idate=2008-12-06

Рубрики:  Свет і сусвет чалавека

Метки:  

 Страницы: [1]